Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што Ўкраіна зробіць усё магчымае для расьсьледаваньня справы аб гібелі прадстаўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталя Шышова.
Кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Ігар Кліменка заявіў, што сьледчыя сканцэнтраваныя на расьсьледаваньні дзьвюх вэрсій гібелі аднаго зь кіраўнікоў Беларускага дому ва Ўкраіне Віталя Шышова.
Свабода сабрала некалькі фактаў пра стварэньне і гісторыю гэтай арганізацыі беларускай дыяспары.
Беларускія студэнты, якіх выключылі з вышэйшых навучальных устаноў Беларусі за ўдзел у акцыях пратэсту, могуць атрымаць стыпэндыю міжнароднага фонду «Адраджэньне» на навучаньне паводле трох адукацыйных праграмаў у адным з найбольш прэстыжных унівэрсытэтаў Украіны — Кіева-Магілянскай акадэміі.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны патлумачыла асаблівасьці фармаваньня статыстыкі аб колькасьці беларусаў, што ўяжджаюць на ўкраінскую тэрыторыю.
У Віталя Макаранкі, аднаго зь дзевяці абвінавачаных у Беларусі ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, які зьвярнуўся ва Ўкраіне па палітычны прытулак, абвастрыліся хранічныя захворваньні, лекаваньне якіх ён ня мае магчымасьці аплаціць.
Служба бясьпекі Ўкраіны адказала Свабодзе, што ня мае інфармацыі, хто адсочваў перамяшчэньні і сустрэчы Мікалая Аўтуховіча ў Кіеве і запісваў ягоныя размовы, якія пазьней прагучалі ў фільме дзяржаўнага тэлеканалу ОНТ «Тратыл пратэсту».
Ва Ўкраіне суд аштрафаваў прыватную кампанію «Техімпекс», якая спэцыялізуецца на мадэрнізацыі і рамонце вайсковай тэхнікі для ўзброеных сілаў і спэцыяльных падразьдзяленьняў для зоны баявых дзеяньняў на ўсходзе краіны і аховы дзяржаўнай мяжы.
На Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ўжо больш як дзьве гадзіны шукаюць выбуховую прыладу, быў абвешчаны стан аварыйнай гатоўнасьці.
Кабінэт міністраў Украіны ўзгадніў аказаньне гуманітарнай дапамогі Літве ў сувязі зь міграцыйным крызісам на мяжы зь Беларусьсю.
Беларускія і ўкраінскія актывісты ў цэнтры Кіева адзначылі 31-ю гадавіну з дня ўхваленьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР, якая стала першым крокам да аднаўленьня незалежнасьці.
Міжведамасная камісія Ўкраіны ў пытаньнях міжнароднага гандлю абвясьціла аб падоўжаньні яшчэ на шэсьць месяцаў антыдэмпінгавага расьледаваньня аб пастаўках фанэры зь Беларусі.
Украінскія праваабронцы і беларускія актывісты, якія вымушана выехалі ва Ўкраіну ад перасьледу, правялі акцыю салідарнасьці каля амбасады Беларусі ў Кіеве.
Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева абавязаў Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў (ДБР) Украіны цягам 24 гадзінаў завесьці справу ў дачыненьні да прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага паводле факту аб дзяржаўнай здрадзе.
Суд у Кіеве 21 ліпеня задаволіў апэляцыйнае патрабаваньне беларускага анархіста Аляксея Балянкова аб скасаваньні рашэньня Службы бясьпекі Ўкраіны пра ягоную дэпартацыю.
Беларускія і ўкраінскія праваабронцы заявілі аб новай вялікай хвалі міграцыі грамадзян Беларусі, якія ўцякаюць ад перасьледу, і заклікалі ўлады Ўкраіны стварыць умовы для іхнай легалізацыі.
Грамадзкія актывісты, сябры і калегі абвінавачаных у забойстве журналіста Паўла Шарамета ўвечары 20 ліпеня прыйшлі да будынку Міністэрства ўнутраных справаў Украіны з патрабаваньнем спыніць перасьлед людзей, якіх пратэстоўцы лічаць невінаватымі ў злачынстве.
У Кіеве на скрыжаваньні вуліц Івана Франка і Багдана Хмяльніцкага, дзе пяць гадоў таму загінуў журналіст Павал Шарамет, 20 ліпеня ўшанавалі ягоную памяць.
20 ліпеня спаўняецца пяць гадоў з дня забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета. Ён загінуў у Кіеве пры выбуху аўтамабіля, на якім ехаў раніцай на працу.
Загрузіць яшчэ