Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія студэнты могуць атрымаць стыпэндыю для вучобы ў Кіева-Магілянскай акадэміі


Кіева-Магілянская акадэмія
Кіева-Магілянская акадэмія

Беларускія студэнты, якіх выключылі з вышэйшых навучальных устаноў Беларусі за ўдзел у акцыях пратэсту, могуць атрымаць стыпэндыю міжнароднага фонду «Адраджэньне» на навучаньне паводле трох адукацыйных праграмаў у адным з найбольш прэстыжных унівэрсытэтаў Украіны — Кіева-Магілянскай акадэміі.

Як паведамілі ва ўнівэрсытэце, гэтую ініцыятыву Кіева-Магілянская акадэмія рэалізуе ў партнэрстве зь міжнародным фондам «Адраджэньне» і беларускай арганізацыяй ва Ўкраіне Free Belarus Center.

Студэнты могуць далучыцца да зьмешанага вочна-завочнага фармату навучаньня ў якасьці слухачоў у трох праграмах:

  • міні-спэцыялізацыі (пасьля 10 месяцаў навучаньня выдаецца сэртыфікат)
  • вывучэньне курсу «Украінская мова ў кантэксьце» (4 месяцы навучаньня)
  • выбар дысцыплін паводле ўласных прыярытэтаў цягам двух ці аднаго сэмэстраў (навучаньне ад 4 да 10 месяцаў).

Заяўкі ад беларускіх студэнтаў будуць прымаць да 27 жніўня, а сумоўе на атрыманьне стыпэндыяльнай падтрымкі адбудзецца 30–31 жніўня.

У лістападзе 2020 году Нацыянальны ўнівэрсытэт «Кіева-Магілянская акадэмія» распрацаваў адмысловую праграму навучаньня для беларускіх студэнтаў, выключаных з вышэйшых навучальных установаў у Беларусі за сваю актыўнасьць.

У прыватнасьці, беларускім студэнтам прапанавалі праграму паступленьня на першы курс і працяг навучаньня з другога курсу паводле бакалярскіх і магістарскіх праграмаў той жа вартасьці, што і для ўкраінскіх студэнтаў.

У верасьні 2020 году выкладчыкі, студэнты, супрацоўнікі і выпускнікі Кіева-Магілянскай акадэміі заявілі пра салідарнасьць з грамадзянамі Беларусі, якія выйшлі на мірныя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыяў на выбарах. Асобна яны выказалі падтрымку студэнтам, якіх пачалі перасьледаваць нават ва ўнівэрсытэтах.

«Мы, магілянцы, былі сярод ініцыятараў і актыўных удзельнікаў Аранжавай рэвалюцыі і Рэвалюцыі годнасьці. Мы ведаем, што кожны чалавек мае права на свабоду і годнасьць. Мы перакананыя, што кожны чалавек мае права абараняць і абараняцца, калі гэтыя асноўныя прынцыпы парушаюцца», — адзначалася ў заяве.

Кіева-Магілянская акадэмія мае 400-гадовую гісторыю і цяпер ужо статус нацыянальнага ўнівэрсытэту. Званьне ганаровага доктара гэтай установы мае Сьвятлана Алексіевіч, выбітная беларускай пісьменьніца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 2015 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG