Як паведамілі на станцыі, 28 ліпеня на электронную пошту дзяржаўнага прадпрыемства прыйшоў ліст, у якім невядомая асоба сьцьвярджала, што на тэрыторыі прамысловай пляцоўкі станцыі закладзены выбуховы прадмет.
Адразу пасьля атрыманьня гэтага паведамленьня на Чарнобыльскай АЭС стварылі апэратыўны штаб для праверкі гэтай інфармацыі.
«На прадпрыемстве абвясьцілі рэжым аварыйнай гатоўнасьці, выканалі ўсе захады па абароне пэрсаналу, выконваюцца ўсе мерапрыемствы, каб папярэдзіць тэрарыстычную пагрозу», — удакладнілі на Чарнобыльскай АЭС.
На месцы працуюць супрацоўнікі Службы бясьпекі, Нацыянальнай паліцыі, Нацыянальнай гвардыі і Дзяржаўнай службы ў пытаньнях надзвычайных сытуацый.