Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Данбасе 8 ураджэнцаў Беларусі загінулі ў баях за Ўкраіну. Сьпіс


Помнік загінулым за Ўкраіну беларусам
Помнік загінулым за Ўкраіну беларусам

Ва Ўкраіне актывісты пры падтрымцы Нацыянальнага вайскова-гістарычнага музэю Ўкраіны распрацавалі электронную «Кнігу памяці загінулых за Ўкраіну».

Паводле інфармацыі па стане на травень 2018 году, у пералік уключана 3885 прозьвішчаў добраахвотнікаў і вайскоўцаў, якія загінулі на Данбасе ў зоне правядзеньня Антытэрарыстычнай апэрацыі. Паводле аўтараў праекту, у сьпіс уключаны таксама і «небаявыя страты».

Сярод тых, хто загінуў, — 8 народжаных у Беларусі:

  1. Будзько Аляксандар Анатолевіч, нарадзіўся ў Гомлі, загінуў 17 лістапада 2014 году ў раёне Дэбальцава Данецкай вобласьці. Пахаваны ў Чарнігаве.
  2. Вярэніч Алег Уладзімеравіч (псэўданім «Лешы»), нарадзіўся ў Лунінцы, загінуў 9 верасьня 2016 году пад Мар’інкай Данецкай вобласьці. Пахаваны ў вёсцы Новая Парафіеўка, Харкаўская вобласьць.
  3. Ганчарэнка Васіль Уладзімеравіч (псэўданім «Вагон»), нарадзіўся ў Наваградку, памёр 31 жніўня 2014 году ў «выніку захворваньня і фальшывага дыягназу». Пахаваны ў горадзе Белая Царква, Кіеўская вобласьць.
  4. Казачонак Дзьмітры Валер’евіч, нарадзіўся ў вёсцы Засьценкі Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці, загінуў 7 траўня 2015 году пад паселішчам Луганскае, Арцёмаўскі раён, Данецкая вобласьць. Пахаваны ў вёсцы Куразваны, Гашчанскі раён, Ровенская вобласьць.
  5. Падароўскі Алег Генадзевіч (псэўданімы «Сьняжок» і «Анубіс»), нарадзіўся ў Берасьці, памёр 3 лістапада 2016 году ў выніку цяжкага захворваньня. Пахаваны ў Дняпры.
  6. Сокалачка Юры Іванавіч, нарадзіўся ў вёсцы Ластаўкі, Кобрынскі раён, Берасьцейская вобласьць, загінуў 28 верасьня 2014 году падчас абароны Данецкага аэрапорту. Пахаваны ў Закарпацкай вобласьці.
  7. Туркоў Ігар Леанідавіч (псэўданім «Партызан»), нарадзіўся ў Наваполацку, загінуў 12 лютага 2015 году падчас «зачысткі» тэрыторыі ад рэшткаў незаконных узброеных фармаваньняў каля вёскі Логвінава, на трасе Дэбальцава — Арцёмаўск, Данецкая вобласьць. Пахаваны ў Дняпры. ​
  8. Чаркашын Аляксандар Мікалаевіч (псэўданім «Тарас»), нарадзіўся ў Берасьці, памёр 28 жніўня 2015 году ад раненьняў, атрыманых у баі каля вёскі Белая Камянка, Данецкая вобласьць. Пахаваны ў Берасьцейскім раёне.
    Алесь Чаркашын
    Алесь Чаркашын

«Маёй краіны больш няма». Споведзь маскоўскага беларуса

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG