Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхар Гомля, які прапанаваў хабар украінскаму памежніку, сплаціў штраф і вярнуўся дадому


Грамадзянін Беларусі, жыхар Гомля, затрыманы ў чэрвені ў Чарнігаўскай вобласьці за прапанову ўкраінскаму памежніку хабару ў памеры 100 даляраў, пазьбегнуў крымінальнай адказнасьці, але сплаціў штраф у памеры 8,5 тысяч грыўняў (больш як 300 даляраў у эквіваленце).

Суд зацьвердзіў угоду, складзеную паміж сьледчым і беларусам аб прызнаньні вінаватасьці, згодна зь якой прапанова хабару прызнаная «злачынствам сярэдняй цяжкасьці». Канфіскаваныя падчас затрыманьня 100 даляраў перададзеныя ў даход украінскай дзяржавы.

У сувязі з прызнаньнем вінаватасьці абвінавачаньне было перакваліфікаванае на больш мяккае, але і паводле яго беларусу пагражала пазбаўленьне волі на тэрмін ад 2 да 4 гадоў зьняволеньня. Суд таксама прыняў да ўвагі, што жыхар Гомля мае на ўтрыманьні двух малалетніх дзяцей і раней ня быў асуджаным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG