Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сёньня, у дзень нараджэньня гамадзяніна Беларусі і героя Ўкраіны Міхаcя Жызьнеўскага, які загінуў у часе масавых акцый пратэсту ў Кіеве ў 2014 годзе, ушанаваў ягоную памяць.
Адзін з фаварытаў прэзыдэнцкай гонкі ва Ўкраіне, актор і бізнэсовец Уладзімір Зяленскі, якому прагназуюць выхад у другі тур, перадаў у Цэнтральную выбарчую камісію пакет дакумэнтаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатам на прэзыдэнта.
Выказваньні Аляксандра Лукашэнкі, якія гучалі з судзе, Януковічу не дапамаглі.
9 тэзісаў «беларускай часткі» перадвыбарчай праграмы вылучэнца блёку ўкраінскіх нацыяналістаў Руслана Кашулінскага.
Адна з фаварытак перадвыбарчай гонкі ва Ўкраіне Юлія Цімашэнка адказала на пытаньне Свабоды пра яе палітыку ў дачыненьні Беларусі ў выпадку абраньня прэзыдэнткай.
Лідэрку партыі «Бацькаўшчына» (укр. «Батьківщина») Юлію Цімашэнку падтрымалі аднапартыйцы з усіх рэгіёнаў Украіны. Партыйны зьезд пазыцыянавалі як Форум яднаньня, працу яго блаславіў патрыярх Філарэт.
Удзельнікі акцый пратэсту, якія адбываліся ў Кіеве зь лістапада 2013-га да канца лютага 2014 году, у пятую гадавіну першых расстрэлаў на Майдане ўшанавалі памяць герояў Нябеснай сотні.
Сёньня ва Ўкраіне адзначаюць Дзень саборнасьці — менавіта ў гэты дзень 100 гадоў таму быў абвешчаны Акт узьяднаньня Украінскай Народнай Рэспублікі і Заходне-Ўкраінскай Народнай Рэспублікі.
«Нарэшце!» — так сацыяльныя сеткі ва Ўкраіне адрэагавалі на ўганараваньне званьнем Героя Ўкраіны беларуса Міхася Жызьнеўскага. Залатую зорку героя атрымалі бацькі Міхася ў Кіеве падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.
Адзін з удзельнікаў выбарчай гонкі ва Ўкраіне Алег Ляшко расказаў Свабодзе пра свае адносіны да Беларусі ў выпадку перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах.
У Кіеве адкрылі мэмарыяльны барэльеф Сымону Пятлюру, гаворыцца ў паведамленьні на Facebook-старонцы Ўкраінскага інстытуту нацыянальнай памяці.
Міністар замежных спраў Украіны Паўло Клімкін заявіў, што Ўкраіна зацікаўленая ў незалежнасьці Беларусі і гатовая дапамагаць тым сілам, якія адстойваюць сувэрэнітэт краіны.
Вярхоўная Рада Ўкраіны ўнесла зьмены ў два дзейныя законы, якія вызначаюць працэдуру пераходу мясцовых рэлігійных грамад у падпарадкаваньне іншай рэлігійнай арганізацыі.
Дачыненьні Беларусі і Расеі з новага году сталі адной з дамінуючых тэмаў ва ўкраінскай інфапрасторы. Танальнасьць дыскусій закранае практычна ўвесь спэктар эмоцый — ад «Лукашэнка здаў Беларусь» да «Трэба чакаць наступу Расеі зь беларускай тэрыторыі».
Ва Ўкраіне выбарчая кампанія стартавала ў апошні дзень 2018 году, але працяглыя навагоднія сьвяты замарудзілі яе пачатак. На сёньняшні дзень права праводзіць агітацыю маюць толькі пяць кандыдатаў на прэзыдэнта — тыя, хто атрымаў афіцыйную рэгістрацыю Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Паводле інфармацыі Дзяржаўнай службы Ўкраіны ў пытаньнях надзвычайных сытуацыяў, узгараньне адбылося ў адным з будынкаў, які належыць да манастырскага комплексу Кіева-Пячорскай лаўры.
Сьвятар Ігнат Брыль, брат беларускага пісьменьніка Янкі Брыля, двойчы ва Ўкраіне ў часы СССР прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці.
Украінская грэка-каталіцкая царква стварае ў адным з найбольш вядомых сваіх прыходаў — на Аскольдавай магіле ў Кіеве — капліцу памяці герояў, якія загінулі за незалежнасьць Украіны.
Партыі «Справедливість» ды «Самопоміч» сёньня на зьездах вылучылі сваіх лідэраў кандыдатамі на прэзыдэнта — першую прадстаўляе былы амбасадар Украіны ў Беларусі Валянцін Налівайчанка, а другую — мэр Львова Андрэй Садавы.
Служба бясьпекі Ўкраіны дэпартуе грамадзяніна Беларусі Паўла Карназыцкага, які распаўсюджваў антыўкраінскую прапаганду на ўкраінскай тэрыторыі, з далейшай забаронай на тры гады наведваць Украіну.
Загрузіць яшчэ