Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка ў дзень нараджэньня Міхася Жызьнеўскага прапанаваў ушанаваць усіх герояў Украіны


Пятро Парашэнка, архіўнае фота
Пятро Парашэнка, архіўнае фота

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сёньня, у дзень нараджэньня грамадзяніна Беларусі і героя Ўкраіны Міхася Жызьнеўскага, які загінуў у часе масавых акцый пратэсту ў Кіеве ў 2014 годзе, ушанаваў ягоную памяць.

«Сёньня споўніўся б 31 год Герою Нябеснай Сотні, Герою Ўкраіны Міхасю Жызьнеўскаму. Для мужнасьці, чалавечнасьці і адвагі няма межаў. Нізкі паклон Міхасю, грамадзяніну Беларусі, які аддаў самае дарагое — сваё жыцьцё за свабоду ўкраінскага народа. Памятаем», — напісаў Пятро Парашэнка на сваёй старонцы ў Facebook.

У памяць пра ўсіх герояў Нябеснай сотні ўкраінскі прэзыдэнт прапанаваў паслухаць песьню «Пливе кача», якую вельмі любіў Міхась Жызьнеўскі. Пазьней гэтая песьня стала негалосным гімнам у гонар усіх, хто загінуў на Майдане, а пазьней — і на Данбасе.

Сёньня ўвечары ў Кіеве ў памяць пра Міхася Жынзьнеўскага беларусы Кіева разам з украінскімі актывістамі зладзяць марш па тым жа маршруце, як і 5 гадоў таму, калі беларуса праводзілі ў апошні шлях з Кіева на радзіму.

У Менску 22 студзеня пасьля акцыі памяці Міхася Жызьнеўскага, якая праводзілася каля ўкраінскай амбасады, былі затрыманыя два актывісты — старшыня «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч і Вольга Мікалайчык.

Сёлета Ўкраінская грэка-каталіцкая царква ўвекавечыла Міхася Жызьнеўскага ў іконе-фрэсцы ў капліцы, асьвячонай у гонар Узьвіжаньня Сьвятога Жыватворнага Крыжа Гасподняга. Ягоная выява адлюстраваная разам з 54 іншымі героямі Ўкраіны — ад часоў Кіеўскай Русі да сучаснасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG