Украінскія актывісты пачынаюць пікетаваць мясцовы тэлеканал Newsone, які плянуе 12 ліпеня правесьці тэлемост з расейскім тэлеканалам «Россия-24».
Мэтадычны дапаможнік «Беларускія буржуазныя нацыяналісты», выдадзены ў друкарні Вышэйшай школы КДБ пры Савеце Міністраў СССР у 1957 годзе пад рэдакцыяй палкоўніка Мікалая Куляшова пад грыфам «Зусім сакрэтна».
У расьсьледаваньнях украінскіх спэцслужбаў Беларусь другі раз фігуруе як месца сустрэчы завэрбаваных Расеяй украінцаў са сваімі куратарамі.
Прозьвішча і матывы дзеяньняў асуджанага за злачынства ў галіне камунікацыі ўраджэнца Беларусі не называюцца. Асуджаны прызнаў віну і атрымаў мінімальнае пакараньне.
Намесьнік старшыні Службы бясьпекі Ўкраіны ў 2014–2015 гадах Віктар Ягун перакананы, што інцыдэнт у Менску ў часе сьвяточнага салюту стаў вынікам парушэньня правілаў бясьпекі пры выкарыстаньні салютных установак.
Акруговы адміністрацыйны суд Кіева адмовіўся на патрабаваньне Беларускай цэмэнтнай кампаніі прызнаць незаконнымі ўведзеныя андыдэмпінгавыя абмежаваньні на пастаўкі беларускага цэмэнту на ўкраінскі рынак.
Рух Салідарнасьці «Разам» афіцыйна зарэгістраваны ў Міністэрстве юстыцыі Ўкраіны як грамадзкая арганізацыя. Дагэтуль арганізацыя была зарэгістраваная ў Літве, Польшчы і Чэхіі.
Суд у Кіеве на запатрабаваньне Сьледчага камітэту Беларусі арыштаваў кватэру, якую «за карупцыйныя грошы» купіў сын былога генэральнага дырэктара ААТ «Агат — электрамэханічны завод» Віктара Прыёмкі.
Тэрмін экстрадыцыйнага арышту беларускага грамадзяніна Ўладзімера Юрчанкі, выдачы якога дамагаецца МУС Беларусі, заканчваецца 25 ліпеня.
Паводле папярэдняй інфармацыі, на Данбасе загінуў 21 грамадзянін Беларусі.
Ураджэнец Гомля 21-гадовы Раман Бязрукаў забіты пры правядзеньні ваеннай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны, паведамляе сайт «Миротворець».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ аб прадстаўленьні ўкраінскага грамадзянства 14 замежным грамадзянам, якія абаранялі тэрытарыяльную цэласнасьць краіны на Данбасе. Сярод іх два грамадзяніна Беларусі.
Прарасейскі палітык Віктар Медвядчук выказаў гатовасьць перадаць украінскаму боку ў Менску чатырох палонных з Данбасу. Колькі ўсяго ў палоне і чаму няма абменаў?
Ва Ўкраіне ў разгары кампанія выбараў у Вярхоўную Раду, якая мае зьмяніць і парлямэнт, і ўрад. Такім чынам завершыцца транзыт улады пасьля абраньня прэзыдэнтам Уладзіміра Зяленскага. Расказваем, як гэта адбываецца і чым адрозьніваецца ад Беларусі.
Летась Украіна адкрыла для турыстаў усе аб’екты Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Што праўда, на самой станцыі пазьбягаюць тэрміну «экскурсіі», называючы гэтыя турыстычныя туры «азнаямляльнымі візытамі».
Вайсковае камандаваньне Ўкраіны абвясьціла аб стварэньні ў складзе сухапутных войскаў Узброеных сілаў асобнага танкавага батальёну «для абароны краіны на поўначы».
У 1944 годзе НКВД УССР вёў справу аб Беларускай цэнтральнай радзе і ўтрымліваў для гэтага на яшчэ акупаванай беларускай тэрыторыі сваю групу агентаў. Яе ўзначальваў капітан дзяржаўнай бясьпекі пад псэўданімам «Баглій».
Вялікая палата Канстытуцыйнага суду Ўкраіны пачала слухаць справу аб канстытуцыйнасьці ўказу прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага аб роспуску Вярхоўнай Рады і прызначэньні пазачарговых выбараў на 21 ліпеня.
Свабода вывучыла судовыя выракі па адміністратыўных справах, вынесеныя апошнім часам супраць грамадзян Беларусі ва Ўкраіне, і выбрала найбольш характэрныя і павучальныя прыклады.
Міты — неадʼемны спадарожнік гісторыі, заявіў у інтэрвію Свабодзе ўкраінскі гісторык, выкладчык Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту Арцём Папакін з нагоды заявы пра тое, што знойдзены ў Беларусі старажытны шалом нібыта належаў князю Ізяславу.
Загрузіць яшчэ