Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Данбасе загінуў гамяльчук, які ваяваў на баку «ДНР»


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Ураджэнец Гомля 21-гадовы Раман Бязрукаў забіты пры правядзеньні ваеннай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны, паведамляе сайт «Миротворець».

«Миротворець» пацьвердзіў Свабодзе гібель гамельчука, які ваяваў за прарасейсіх сэпаратыстаў. Ён загінуў на Данбасе сёлета 30 сакавіка, але інфармацыю пра гэта спраўдзілі толькі ў канцы чэрвеня. Падрабязнасьці ягонай гібелі не ўдакладняюцца.

Раман Бязрукаў меў псэўданім Рома Неапазнаны, таксама выкарыстоўваў пазыўны «Беларус».

Вядома, што ён нарадзіўся ў Гомлі ў 1998 годзе. Па стане на 1 студзеня 2018 году знаходзіўся ў чарзе на паляпшэньне жыльлёвых умоваў у Чыгуначным раёне Гомля як пазбаўлены бацькоўскай апекі або сірата.

Паводле цэнтру «Міратворац», агулам з 2014 году на тэрыторыі Данбасу загінула ня менш як 10 беларусаў, якія ваявалі на баку так званых «ЛДНР».

На сваёй старонцы ў сацсетцы Бязрукаў часта публікаваў фота са зброяй, а таксама свае здымкі ў вайсковай форме і з аўтаматам. Адна з групаў, на якую быў падпісаны Бязрукаў, — «Герои Новороссии». Сярод яго сяброў ёсьць удзельнікі вайны на Данбасе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG