Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адна зь фігурантаў справы Шарамета цягам пяці дзён зможа выйсьці на свабоду пад грашовы заклад


Яна Дугар на судзе, 13 сьнежня 2019 году
Яна Дугар на судзе, 13 сьнежня 2019 году

Пячэрскі раённы суд Кіева падоўжыў траім падазраваным у забойстве беларускага журналіста Паўла Шарамета меры папярэдняга ўтрыманьня. Пасяджэньні праходзілі асобна ў кожным выпадку, апошняе зь іх, датычнае Юліі Кузьменкі, завяршылася сёньня, 26 траўня, у 2 гадзіны ночы.

Вайсковец Андрэй Антоненка і дзіцячы кардыяхірург Юлія Кузьменка застануцца ў сьледчым ізалятары яшчэ на 60 дзён, а мэдсястра Яна Дугар — пад начным хатнім арыштам з магчымасьцю выйсьці на свабоду ў выпадку сплаты грашовага закладу ў памеры 168 тысяч грыўняў (6,2 тысячы даляраў у эквіваленце).

Яна Дугар застанецца пад хатнім арыштам да моманту фактычнай выплаты вызначанага судом памеру грашовага закладу. Яе адвакаты перакананыя, што суд ухваліў такое рашэньне з разьлікам на тое, што падазраваная ня зможа своечасова сабраць і выплаціць гэтыя грошы.

«Абгрунтаваньне закладу абсалютна абсурднае. Маўляў, за 9 гадоў яна зарабіла 508 тысяч грыўняў - гэта прыблізна 4,5 тысячы за месяц. І ім жа добра вядома, што Яна сірата і ня мае іншага даходу. Гэта велізарная сума для Яны», — сказаў яе адвакат Віталь Каламіец.

Сёньня адвакаты Яны Дугар плянуюць абскардзіць гэтае рашэньне. Адначасова яны адкрылі рахунак, на які пачалі зьбіраць грошы для выплаты закладу.

«Заклад мусіць быць аплачаны цягам 5 дзён», — удакладнілі адвакаты.

22 траўня стала вядома, што сьледзтва перагледзела ролю дваіх падазраваных у забойстве Паўла Шарамета. У прыватнасьці, Андрэй Антоненка ўжо ня лічыцца арганізатарам гэтага злачынства. Паводле сьледчых, Юлія Кузьменка заклала выбуховую прыладу пад аўтамабіль, хоць раней яна падазравалася яшчэ і ў выкананьні забойства. Роля Яны Дугар засталася, як і раней – яна нібыта зьбірала інфармацыю пра графік перамяшчэньня Паўла Шарамета і фіксавала месцы разьмяшчэньня камэраў вонкавага назіраньня паблізу і на месцы злачынства.

У новым тэксьце падазрэньня зьмянілі і матывы іхнага злачынства — цяпер ужо не акцэнтуюць на захапленьні «ультранацыяналістычнымі ідэямі» і «культываваньні велічнасьці арыйскай расы».

Апроч таго, усім траім дадаткова інкрымінуюць незаконны выраб выбухоўкі і зьнішчэньне маёмасьці (аўтамабіля).

Выканаўчы дырэктар «Українськай правды», вядоўца радыёстанцыі «Вести» Павал Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня 2016 году ад выбуху машыны ў цэнтры Кіева.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG