Намесьнік кіраўніка Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Ігар Жоўква лічыць заўчаснымі спробы называць Беларусь варожай да Ўкраіны дзяржавай.
Нацыянальная энэргетычная кампанія «Укренерго» дапамагла Беларусі стабілізаваць працу энэргетычнай сыстэмы ў сувязі з адключэньнем 16 студзеня першага блёку Беларускай АЭС.
Акруговы адміністратыўны суд Кіева адмовіўся задаволіць пазоў аб прызнаньні незаконнымі ўведзеных у траўні 2019 году Міністэрствам эканомікі Ўкраіны абмежаваньняў для паставак гэтай прадукцыі на ўкраінскі рынак і ня стаў іх касаваць.
Беларуская кампанія «Белавія» ў 2020 годзе перамясьцілася зь пяцёркі ў тройку лідэраў па колькасьці палётаў ва Ўкраіне, заняўшы трэцяе месца пасьля турэцкай Turk Hava Yollari A.O. і ўкраінскай Ukraine International Airlines.
Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ) прагназуе, што пандэмія каранавірусу можа завяршыцца толькі ў сярэдзіне 2022 году.
Украіна стала адной зь першых краін, якую абіралі беларусы, калі ім у 2020 годзе пагражаў крымінальны перасьлед дома за ўдзел у выбарчай кампаніі альтэрнатыўных кандыдатаў і ў акцыях пратэсту: беларусам не патрэбныя візы, а ўкраінская мова ім блізкая.
«Нехта зь іх мусіць пайсьці. Нешта мне падказвае, што раней пойдзе Лукашэнка», — заявіў украінскі амбасадар у Менску Ігар Кізім пра непаразуменьні паміж кіраўнікамі Беларусі і Ўкраіны.
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба лічыць недапушчальнымі павучальныя выказваньні Аляксандра Лукашэнкі ў адрас украінскага прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага.
Свабода сабрала інфармацыю пра некалькіх украінскіх экспэртаў, якія дапамагаюць беларускай прапагандзе ствараць і распаўсюджваць міты пра сваю ўласную краіну.
Нацыянальная паліцыя Ўкраіны перадала на фанаскапічную экспэртызу атрыманы аўдыёзапіс размовы ў Камітэце дзяржбясьпекі Беларусі, датаваны 2012 годам, які можа дапамагчы вызначыць замоўнікаў забойства Паўла Шарамета.
Нацыянальная энэргетычная кампанія «Укренерго» паведаміла, што з пачатку 2021 году Ўкраіна аднавіла пастаўкі электраэнэргіі зь Беларусі, якія ў красавіку былі спыненыя спачатку праз карантын, а потым увогуле забароненыя ў сувязі з пагрозай для ўласнай энэргетычнай генэрацыі.
Сьледзтва Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны пры дапамозе Службы вонкавай выведкі летась у сьнежні атрымала дакумэнты і аўдыёзапісы, датаваныя 2012 годам, якія могуць дапамагчы вызначыць замоўнікаў забойства Паўла Шарамета.
Чатыры найбуйнейшыя ўкраінскія трэйдэры, чакаючы, калі скончыцца дзеяньне заканадаўчай забароны на пастаўкі электраэнэргіі зь Беларусі, выкупілі амаль палову даступных магутнасьцяў, каб аднавіць энэргаператокі паміж Беларусьсю і Ўкраінай.
Нацыянальны саюз пісьменьнікаў Украіны спыніў супрацу з нацыянальнымі пісьменьніцкімі арганізацыямі і амбасадамі 17 краін, у тым ліку і Беларусі.
Кіеўскі тэатар драмы і камэдыі на Левым беразе Дняпра ўвечары 29 сьнежня прадставіў акторскае чытаньне сьведчаньняў ахвяраў гвалту ў Беларусі ў часе затрыманьня на акацыях пратэсту і далейшага знаходжаньня ў ізалятарах.
Нацыянальны банк Украіны адмовіў беларускаму бізнэсоўцу Мікалаю Вараб’ю ў набыцьці кантрольнага пакету акцый казахстанскага «БТА Банку».
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба заяўляе, што міжнародная супольнасьць абмежаваная ў інструмэнтах уплыву на сытуацыю ў Беларусі.
Кабінэт міністраў Украіны дазволіў беларусам, якія ўцякаюць ад рэпрэсіяў беларускай улады ва Ўкраіну, знаходзіцца на ўкраінскай тэрыторыі цягам 180 дзён за год. Тэкст адпаведнай пастановы 24 сьнежня абнародаваны на афіцыйным сайце ўкраінскага ўраду.
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што ўкраінскі бок вывучае санкцыі, уведзеныя супраць уладаў Беларусі Эўрапейскім зьвязам, да якіх будзе далучацца.
Урад Украіны з ініцыятывы Міністэрства ўнутраных спраў ухваліў пастанову аб спрашчэньні працэдуры атрыманьня віду на часовае жыхарства для беларусаў.
Загрузіць яшчэ