Брытанская даччыная структура «Беларускай нафтавай кампаніі» BNK (UK) Limited і ўкраінская кампанія «Укртранснафта» падоўжылі на 2021 год дзеяньне рамкавай угоды аб транзыце нафты з Азэрбайджану ў Беларусь нафтаправодам Адэса — Броды з выкарыстаньнем часткі магістральнага нафтаправоду «Дружба».
Іна Зайцава, якая стала вядомая ў Беларусі пасьля ўдзелу ў акцыях пратэсту ў вясельнай сукенцы з чырвонай паласой на падоле, зьехала ва Ўкраіну, асьцерагаючыся далейшых рэпрэсій супраць сваёй сям’і. Пра гэта яна расказала Свабодзе.
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што не выстаўляў атачэньню Сьвятланы Ціханоўскай ніякіх умоваў для правядзеньня сустрэчы, але параіў дакладна вызначыць стаўленьне да расейскай агрэсіі ва Ўкраіне.
Грамадзянін Беларусі Дзьмітры Косьцікаў, пра гібель якога ў Румыніі стала вядома летась у траўні, удзельнічаў у незаконным перамяшчэньні мігрантаў праз украінскую мяжу і мог спрычыніцца да кантрабанды тытуню ў Эўрапейскі Зьвяз.
Генадзь Кернес прайшоў шлях ад крыміналу да ўлады, перажыў на пасадах некалькі рэвалюцый, а апошнія выбары мэра Харкава выйграў, знаходзячыся ў рэанімацыі.
Як паведамілі Свабодзе ў Кіева-Магілянскай акадэміі, туды ўжо зьвярнуліся 15 студэнтаў зь Беларусі, але ня ўсе яны вызначылі свае далейшыя пляны.
Валер Бычкоўскі працаваў на «Яндекс.Такси». 25 кастрычніка, падчас нядзельнага маршу, яго затрымалі разам з траімі пасажырамі і аўтамабілем, прысудзілі «суткі». Цяпер мужчына ў Польшчы.
Украінскія памежнікі папярэдзілі сёлета незаконны ўвоз на тэрыторыю Ўкраіны 1,9 мільёна пачкаў цыгарэт зь Беларусі.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны заяўляе, што на мяжы зь Беларусьсю з пачатку году было папярэджана каля 40 выпадкаў незаконнага перамяшчэньня зброі.
Менскае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Сьвет піва» дапамагала кіеўскай кампаніі пастаўляць украінскую прадукцыю на непадкантрольную Ўкраіне тэрыторыю Луганскай і Данецкай абласьцей.
Самалёт «Белавія», які ажыцьцяўляў рэйс BRU845 Менск — Кіеў і мусіў прызямліцца ў міжнародным аэрапорце «Барыспаль» 10 сьнежня ў 18:20 паводле кіеўскага часу, вярнуўся ў Менск.
Украіна пакуль заканадаўча не ўхваліла рашэньне аб далучэньні да санкцыяў Эўразьвязу супраць Аляксандра Лукашэнкі ды шэрагу беларускіх чыноўнікаў.
Кантрольны пакет акцыяў казахстанскага “БТА Банку” ва Ўкраіне хоча набыць беларускі бізнэсовец Мікалай Варабей.
Ва Ўкраіну з жніўня, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, пераехалі каля 40 ІТ-кампаніяў і больш як 2000 фрылянсэраў зь Беларусі.
Львоў стаў чацьвёртым украінскім горадам, які прымае выставу палітычных плякатаў вядомага ў Беларусі мастака-дызайнэра і сябра Каардынацыйнай рады Ўладзімера Цэсьлера. Да гэтага ягоныя працы змаглі пабачыць у Кіеве, Адэсе і Сумах.
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба выступае супраць увядзеньня з боку ўкраінскага ўраду эканамічных санкцый супраць Беларусі.
У Фэдэральнай службе бясьпекі РФ паведамілі, што на мяжы Расеі і Ўкраіны адбылася страляніна. Па вэрсіі ведамства, трое невядомых са зброяй нібыта спрабавалі прарвацца ў Расею з тэрыторыі Ўкраіны.
Ва Ўкраіне на падставе сталага віду на жыхарства пражывае 9575 грамадзян Беларусі, а на падставе часовага – 3978.
Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла закон аб унутраным водным транспарце. Ён дазваляе праводзіць больш актыўныя работы, каб аднавіць водныя зносіны зь Беларусьсю і трохбаковы транспартны шлях ад Балтыйскага да Чорнага мора праз Прыпяць.
Загрузіць яшчэ