Марш прайшоў сёмы раз. Сёлета да шэсьця далучыліся і беларусы, якія вымушана зьехалі ва Ўкраіну зь Беларусі ад рэпрэсій і пад пагрозай крымінальнага перасьледу.
Сустрэча міністраў замежных спраў Украіны, Польшчы і Літвы праходзіла ў дыстанцыйным рэжыме пры ўдзеле Сьвятланы Ціханоўскай.
У адной з клінік Менску ад ускладненьняў, атрыманых пасьля перанесенага каранавірусу, памёр вядомы ва Ўкраіне праваахоўнік Васіль Пісны.
Выданьне дзьвюхмоўнае — у яго ўключаныя арыгінальныя вершы 18 беларускіх паэтаў і іх пераклад на ўкраінскую мову.
«Гэтая пэтыцыя зьявілася ў адказ на заяву нашага міністра замежных справаў пра тое, што ён лічыць магчымым набываць у Беларусі электраэнэргію», — сказаў Свабодзе аўтар пэтыцыі Раман Сярдзюк.
За ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў Іван Рамязоўскі тройчы адбываў адміністрацыйны арышт.
Экс-прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заклікаў украінцаў памятаць і шанаваць беларуса Міхася Жызьнеўскага, які загінуў за свабоду Ўкраіны і якому сёньня споўнілася б 33 гады.
У Кіеве 26 студзеня адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня беларуска-ўкраінскай літаратурнай прэміяй «Воін сьвятла» імя Міхася Жызьнеўскага, які сем гадоў таму загінуў падчас масавых акцый пратэсту ва Ўкраіне ў выніку супрацьстаяньня паміж мірнымі пратэстоўцамі і сілавікамі.
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што Ўкраіна ня мае ніякіх супярэчнасьцяў з Польшчай і Літвой з прычыны закупу ў Беларусі электраэнэргіі зь Беларускай АЭС.
Беларусы, якія мусілі ўцячы ва Ўкраіну ад рэпрэсій пасьля ўдзелу ў выбарчых кампаніях альтэрнатыўных кандыдатаў на прэзыдэнта і ў акцыях пратэсту, заявілі пра сваю салідарнасьць зь Ігарам Лосікам, які ўжо 40 дзён трымае галадоўку на знак пратэсту супраць свайго незаконнага зьняволеньня.
Юры Вітрэнка, які часова выконвае абавязаньні міністра энэргетыкі Ўкраіны, лічыць, што адлучэньне ўкраінскай энэргетычнай сыстэмы ад абʼяднанай энэргетычнай сыстэмы Беларусі і Расеі зьяўляецца пытаньнем нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны.
Яшчэ некалькі дзясяткаў заяў ад беларускіх і ўкраінскіх лекараў разглядаюць.
Удзельнікі акцый пратэсту, якія адбываліся ў Кіеве зь лістапада 2013-га да канца лютага 2014 году, у сёмую гадавіну першых расстрэлаў на Майдане ўшанавалі памяць герояў Нябеснай сотні.
22 студзеня 2014 году падчас Эўрамайдану ў Кіеве быў забіты беларус Міхась Жызьнеўскі. Пазьней яго прызнаюць Героем Украіны, у 2017-м прэзыдэнт Парашэнка перадасьць Зорку Героя бацькам. Забойца дагэтуль ня знойдзены.
Асновай бясьпекі Польшчы і Ўкраіны зьяўляецца незалежная і дэмакратычная Беларусь, лічаць кіраўнікі нацыянальных органаў бясьпекі гэтых краін.
У Польшчы пачала дзейнасьць дыстанцыйная адукацыйная плятформа «Беларуская акадэмія», якая ажыцьцяўляе навучаньне на беларускай і расейскай мове паводле балёнскага працэсу з наступнай выдачай дыплёмаў аб вышэйшай адукацыі эўрапейскага ўзору.
У Польшчы беларускія падзеі ўспрымаюць як адзін з элемэнтаў бясьпекі сваёй краіны.
Дзейная старшыня Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе, міністарка замежных справаў Швэцыі Ан Ліндэ заявіла, што ў рамках так званага маскоўскага мэханізму разглядаецца каля 80 прапаноў, каб дапамагчы вырашыць палітычны крызіс у Беларусі.
Прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль заяўляе, што ўкраінскае заканадаўства не забараняе паставак электраэнэргіі зь Беларусі, але яны абмежаваныя тэхнічнымі магчымасьцямі.
Загрузіць яшчэ