Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Мінэнэрга Ўкраіны: «Мая задача — тэрмінова выйсьці з аб’яднанай энэргасыстэмы Беларусі і Расеі»


Юры Вітрэнка
Юры Вітрэнка

Юры Вітрэнка, які часова выконвае абавязаньні міністра энэргетыкі Ўкраіны, лічыць, што адлучэньне ўкраінскай энэргетычнай сыстэмы ад абʼяднанай энэргетычнай сыстэмы Беларусі і Расеі зьяўляецца пытаньнем нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны.

«Нам патрэбна тэрмінова адлучацца ад абʼяднанай сыстэмы Беларусі і Расеі і абʼядноўвацца з эўрапейскай. І гэта, якраз будзе адна з маіх галоўных задач, каб мы былі часткай Эўропы, часткай нармальнага рынку, на якім няма самаўпраўства манапалістаў, дзе ёсьць нармальная і празрыстая цана. Гэта ў інтарэсах Украіны, нашай энэргетычнай бясьпекі, а энэргетычная бясьпека — гэта нацыянальная бясьпека», — заявіў Юры Вітрэнка 22 студзеня ў этэры тэлеканалу «Україна-24».

Юры Вітрэнка ачольвае Міністрства энэргетыкі Ўкраіны зь сьнежня 2020 году. Раней ён працаваў выканаўчым дырэктарам нацыянальнай акцыянэрнай кампаніі «Нафтогаз України», і ў гэтай якасьці ён абараняў інтарэсы Ўкраіны ў Стакгольмскім судзе з расейскім «Газпромам». Украіна выйграла гэты судовы працэс.

У канцы сьнежня ўрадавая кааліцыя прапанавала ягоную кандыдатуру на пасаду міністра энэргетыкі — віцэ-прэмʼер-міністра Ўкраіны, але парлямэнт не падтрымаў гэтага прызначэньня. У выніку ўрад прызначыў яго часова выконваць абавязкі кіраўніка Міністэрства энэргетыкі.

Украіна са студзеня аднавіла пастаўкі электраэнэргіі зь Беларусі ў вялікіх абʼёмах.

Упершыню на пачатку 2021 году бакі таксама надалі адзін аднаму аварыйную дапамагу — Украіна Беларусі 16 студзеня праз аварыйнае адключэньне блёку БелАЭС, а Беларусь Украіне — 18 студзеня ў сувязі з павелічэньнем энэргаспажываньня, выкліканага моцнымі маразамі і адсутнасьцю запасаў вугалю для вырабу дастатковай колькасьці энэргіі на ўласных вугальных цеплаэлектрастанцыях.

Аднаўленьне паставак электраэнэргіі зь Беларусі выклікала рэзкую крытыку з боку ўкраінскай апазыцыі, якая сьцьвярджае, што аднаўленьне паставак электраэнэргіі зь Беларусі выцесьніць з энэргетычнага рынку Ўкраіны вугаль, што прывядзе да закрыцьця шахтаў, а таксама да скарачэньня вытворчасьці энэргіі на ўкраінскіх АЭС, каляпсу энэргетычнай сыстэмы, і, як вынік, Украіна ня зможа выканаць свае абавязаньні ў сынхранізацыі з эўрапейскай энэргетычнай сыстэмай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG