Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскі блогер зьехаў у Кіеў пад пагрозай крымінальнай справы


Міліцыя разганяе акцыю памяці Рамана Бандарэнкі. Гомель, 15 лістапада. Ілюстратыўнае фота.
Міліцыя разганяе акцыю памяці Рамана Бандарэнкі. Гомель, 15 лістапада. Ілюстратыўнае фота.

За ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў Іван Рамязоўскі тройчы адбываў адміністрацыйны арышт.

Гомельскі блогер, адміністратар Youtube-каналу «Рэальная Беларусь» Іван Рамязоўскі зьехаў зь Беларусі ва Ўкраіну пад пагрозай крымінальнага перасьледу.

«Мяне неаднаразова затрымлівалі, трымалі ў РАУС па некалькі гадзін, за ўвесь 2020 год мне некалькі разоў тэлефанавалі і пагражалі, што неўзабаве сяду», — напісаў Іван Рамязоўскі ў сваім тэлеграм-канале.

Іван Рамязоўскі нарадзіўся ў Гомлі, сірата. За ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў ён тройчы адбываў адміністрацыйны арышт у ізалятары часовага трыманьня.
Канчаткова рашэньне аб ад’езьдзе зь Беларусі прыняў пасьля выкліку ў Сьледчы камітэт.

«Са схаванага нумару тэлефона званіў сьледчы. Сказаў, каб я тэрмінова зьявіўся 21 студзеня ў Сьледчы камітэт у якасьці сьведкі».

23 студзеня ён на самалёце пакінуў Беларусь. У Кіеве беларускія арганізацыі дапамаглі яму зь бясплатным пражываньнем у гостэле і некаторымі рэчамі.

Іван Рамязоўскі сказаў Свабодзе, што будзе зьбіраць дакумэнты для атрыманьня гуманітарнай візы ў Польшчу.

Адзін з апошніх рэпартажаў Івана Рамязоўскага з Кіева, з уручэньня прэміі імя Міхася Жызьнеўскага:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG