«Офіс будуюць на старых сетках, непазьбежныя праблемы для мясцовых жыхароў», — сказала Свабодзе спэцыялістка ў праектаваньні будынкаў, якая ўзялася дапамагчы абаронцам Курапатаў.
Ад 20 лютага ў Менскім гарадзкім судзе ідзе разгляд справы Ўлада Казакевіча, які 8 кастрычніка 2016 году напаў з бэнзапілой на людзей у гандлёвым цэнтры «Новая Эўропа», забіў аднаго чалавека, параніў некалькі, плянаваў іншыя забойствы.
Сёньня ў вахце ў Курапатах зноў браў удзел актывіст «Маладога Фронту» Сяргей Пальчэўскі, пра якога стала шырока вядома празь ягоны ўчынак 24 лютага.
Шосты дзень працягваецца кругласутачная акцыя салідарнасьці ля ўрочышча Курапаты, месца згубы ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. 25 лютага каля 50 чалавек стала знаходзяцца ў намётавым мястэчку. Кроніка суботы – ў паведамленьнях карэспандэнтаў Свабоды.
Жодзінцы Аляксей з сынам Данілам і Канстанцін з жонкай Інай адмыслова прыехалі ў Менск, каб далучыцца да абаронцаў Курапатаў.
Раніцай а 8-й у лягеры абаронцаў Курапатаў адбыўся агульны сход на які сабраліся каля 50 чалавек.
«То бок ня сталі самі разьбірацца ў маёй скарзе, а проста пераправілі яе тым, на каго я скардзіўся. Хай там разьбіраюцца. Але ж гэта звычайная адпіска», — кажа бацька былога палітвязьня.
«„Тайм акт“ удалося зарэгістраваць як асьветніцкую інфармацыйную ўстанову», — тлумачыць былы турэмны лекар і вязень «амэрыканкі» Васіль Завадзкі і прыводзіць у прыклад «Плятформу», якая таксама лічылася асьветніцкай установай, але найперш займалася абаронай правоў вязьняў беларускіх калёній і турмаў.
Падчас начнога нападу невядомых на намёт абаронцаў Курапатаў сярод іншых пацярпеў валянтэр Алесь Кіркевіч.
Пра меркаванае затрыманьне абаронцаў Курапатаў паведаміў правабарончы цэнтар «Вясна».
Дзяжурны гарадзкога аддзелу міліцыі на вуліцы Кальцова ў Менску распавёў карэспандэнту Свабоды пра тое, што цяпер адбываецца з грамадзянамі, пацярпелымі ад нападнікаў на намётавы лягер абаронцаў Курапатаў.
Прэсавы сакратар менскай гарадзкой міліцыі Аляксандар Ластоўскі абверг зьвесткі некаторых мэдыяў пра тое, што нібыта заведзеная крымінальная справа паводле заявы кіраўніцтва таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Белрэканструкцыя» аб нанясеньні маёмасьці арганізацыі стратаў з боку грамадзкіх актывістаў.
На судзе над Уладзіславам Казакевічам агучылі яго дыягназ — шызоіднае расстройства асобы і ўмерана дэпрэсіўны эпізод.
Падсудны Казакевіч падняўся для дачы паказаньняў. Згодны даваць паказаньні, пры гэтым склаў рукі на грудзях — поза закрытасьці. Ён сказаў, што жаданьне забіць як мага больш аднакурсьнікаў узьнікла ў паліклініцы.
У Віцебскім СІЗА больш за тыдзень трымаюць былога мытніка, на якога завялі справу за тое, што ён нібыта напаў на памежнікаў.
Кіраўніца адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі сёньня паводзіць прыём грамадзян у Жодзінскім гарвыканкаме па пытаньнях так званага дэкрэту аб дармаедах.
Чатыры чалавекі былі асуджаныя ў Беларусі да сьмяротнага пакараньня ў 2016 годзе — больш, чым пазалетась. Усяго ў судовай вытворчасьці знаходзілася больш за 48 тысяч крымінальных спраў, асуджана па іх 44 700 чалавек.
На жыхароў комплексу «Маяк Менску» Сьвятлану Кудзіну, яе мужа Паўла Цітова і Юлію Раманёнак былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы паводле артыкулу аб несанкцыянаваным правядзеньні пікету.
Прэсавы сакратар менскай міліцыі Аляксандар Ластоўскі паведаміў, што на сёньня складзеныя пратаколы на 2 удзельнікаў несанкцыянаванага прарасейскага пікету ў цэнтры Менску, справы перадаюцца ў суд.
Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з галоўным рэдактарам газэты «Народная воля» Ёсіфам Сярэдзічам зноў заявіў пра неабходнасьць перагледзець шэраг артыкулаў Канстытуцыі Беларусі.
Загрузіць яшчэ