Мянчук, які праехаў па пляцоўцы каля Вечнага агню, быў асуджаны на 3 гады калёніі. У некаторых гэты прысуд выклікаў зьдзіўленьне сваёй жорсткасьцю. Свабода згадала, што і раней здараліся выракі, якія, паводле водгукаў, падаваліся надзвычай жорсткімі, ці, наадварот, нечакана мяккімі.