«Не разумею, чаго такі ажыятаж вакол гэтай справы? Звычайнае правапарушэньне. Позьвішчы не магу назваць, службовая таямніца».
На пытаньне, ці будуць іншыя ўдзельнікі пікету 4 лютага прыцягнутыя да адказнасьці, Ластоўскі адказаў:
«Ня ведаю дакладна, але мяркую, што справа будзе даробленая да канца».
4 лютага шэсьць прарасейскіх актывістаў зладзілі пікет на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Трымаючы ў руках маленькі расейскі трыкалёр, удзельнікі запісалі відэазварот, у якім выказвалі салідарнасьць з Расеяй і абражалі краіны Захаду.