Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы мытнік з Паставаў трымае галадоўку ў СІЗА


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Віцебскім СІЗА больш за тыдзень трымаюць былога мытніка, на якога завялі справу за тое, што ён нібыта напаў на памежнікаў.

Мікалай Куляшоў з Паставаў тыдзень таму абвясьціў галадоўку, сьцьвярджаюць праваабаронцы. Былы мытнік кажа, што яго перасьледуюць, бо ён выпадкова аказаўся сьведкам дзейнасьці кантрабандыстаў, якіх нібыта «крышуюць» пэўныя пастаўскія памежнікі. Куляшоў дамагаецца, каб спынілі крымінальную справу супраць яго і пакаралі за перавышэньне службовых паўнамоцтваў памежнікаў ды сьледчага, які, паводле Куляшова, фабрыкуе ягоную справу.

У спэцаддзеле Віцебскага СІЗА пацьвердзілі, што сярод вязьняў ёсьць затрыманы Мікалай Куляшоў з Паставаў, але зьвесткі пра ягоную галадоўку паведамляць адмовіліся.

Паводле праваабаронцы Натальлі Гарачкі, якая дапамагае Куляшову абараняцца, у Віцебскім СІЗА вязьня ўгаворваюць спыніць галадоўку і дазволілі перадаць яму харчы і адзежу. Стан здароўя Мікалая Куляшова здавальняючы, кажа праваабаронца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG