Лідэры правацэнтрысцкай кааліцыі — старшыня АГП Анатоль Лябедзька, кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч і сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі — вярнуліся з паездкі ў ЗША, дзе сустракаліся зь вядомымі палітыкамі, адказнымі супрацоўнікамі Дзярждэпартамэнту і прадстаўнікамі беларускай дыяспары. Размовы пра Беларусь далі пэўны вынік, заявілі апазыцыянэры на прэсавай канфэрэнцыі ў офісе АГП 23 траўня.