- Дзень Перамогі ў Беларусі — дзяржаўнае сьвята. 9 траўня сьвяткаваньне пачынаецца на плошчы Перамогі, дзе з 11.00 да 12. 00 адбудзецца ўскладаньне кветак да Вечнага агню. Менгарвыканкам заклікаў далучыцца да афіцыйнай цырымоніі і ўдзельнікаў акцыі «Несьмяротны полк», якія плянуюць зьбірацца на плошчы Якуба Коласа.
- Адначасова сьвяткаваньні пачнуцца ў парку Перамогі, што за стэляй «Мінск — горад-герой». У тым ліку там заплянаваныя спартовыя спаборніцтвы, у якіх змогуць узяць удзел усе ахвотныя.
- Яшчэ дзьве цэнтральныя пляцоўкі сьвяткаваньня — Палац спорту са сьвяточным кірмашом і «горадам майстроў» ды Верхні горад, дзе плянуецца асобная канцэртная праграма. Сьвяточныя мерапрыемствы там працягнуцца да 23-й гадзіны.
- Тыя, каму далёка ехаць у цэнтар гораду, могуць узяць удзел у сьвяце на раённых пляцоўках. Мерапрыемствы з разьлікам на дарослых і дзяцей адбудуцца ў парку імя Паўлава, Камароўскім сквэры, Батанічным садзе, Сьцяпянцы, каля «Чыжоўка-арэны» ды ў іншых месцах Менску.
- Традыцыйны сьвяточны салют у Менску адбудзецца ў 23.00. Запускаць фаервэркі будуць з шасьці пунктаў, што на адзін больш, чым летась.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1