Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Міліцыянты загадзя ведалі пра нашу акцыю». Працягваюцца суды за пікет перад Чарнобыльскім шляхам


Пікет каля Акадэміі навук 26 красавіка
Пікет каля Акадэміі навук 26 красавіка

21 траўня ў Першамайскім судзе прысудзілі штрафы актывістам Леаніду Кулакову і Маі Навумавай. Пакаралі іх за пікет, які прайшоў у Менску 26 красавіка. Тады некалькі актывістаў выйшлі да Акадэміі навук, насупраць месца збору ўдзельнікаў Чарнобыльскага шляху.

Пікетоўцы трымалі ў руках партрэты палітвязьняў і гучна скандавалі: «Свабоду!» ды «Жыве Беларусь!». Міліцыянты іх не чапалі, але на ўсіх склалі пратаколы.

Неўзабаве пасьля акцыі над пікетоўцамі пачаліся суды, за яе ўжо адбылі па 7 сутак адміністрацыйнага арышту актывісты Вольга Мікалайчык і Максім Вінярскі.

«Мяне судзілі нават бязь сьведак. Быў адзін сьведка-міліцыянт, але ў суд ён не прыйшоў. Зачыталі ягоны рапарт, зь якога вынікае, што ён зьявіўся на акцыю, ведаючы, што там будзе наш пікет. Хацеў у яго спытаць, адкуль ён гэта ведае, але не ўдалося», — сказаў пасьля суду Леанід Кулакоў.

У выніку актывіста аштрафавалі на 40 базавых велічынь — гэта 980 рублёў. Мая Навумава аштрафаваная на 35 базавых велічынь, альбо 857 рублёў 50 капеек.

У сераду 23 траўня ў Першамайскім судзе будуць судзіць за ўдзел у тым жа пікеце грамадзкую актывістку Галіну Лагацкую.

Мікалайчык: Пратэст — гэта адзінае, на што рэагуе Лукашэнка, і адзінае, калі нас чуе Эўропа

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG