Тры дні таму Алена Цярэшчанка з Ратамкі пахавала мужа, які памёр у турэмным шпіталі. Андрэй Цярэшчанка за кратамі сем разоў пабываў у коме, а супрацоўнікі Жодзінскай турмы № 8 лічылі, што ён сам уводзіць сябе ў гэты стан, каб дамагчыся «актаваньня» — пераводу дадому праз стан здароўя.