На нарадзе ў Лукашэнкі быў агучаны плян пабудаваць у Менску Нацыянальны выставачны цэнтар. Пад пляцоўку будоўлі прапануецца поле паміж Курапатамі і гандлёвым цэнтрам «Экспабел», празь якое праходзіць «Дарога сьмерці».
Калегія крымінальных спраў Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь 14 траўня адхіліла апэляцыйную скаргу асуджанага да сьмяротнага пакараньня жыхара Бабруйску Аляксандра Асіповіча.
Інгуша Ісмаіла Нальгіева выслалі зь Беларусі ў Расею.
Грамадзкага актывіста з Інгушэтыі Ісмаіла Нальгіева вырашылі выслаць зь Беларусі. Адпаведнае рашэньне прынялі ў аддзеле грамадзянства і міграцыі Кастрычніцкага РУУС Менску.
Судзьдзя Маскоўскага раённага суду Менска Тацяна Матыль адмяніла рашэньне аддзела грамадзянства і міграцыі Маскоўскага РУУС аб дэпартацыі іранца Мэхрдата Джамшыдыяна.
Сёлета на дзяржаўнай выставе «СМІ ў Беларусі», упершыню за 23 гады, прадстаўлена Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ). Ці ёсьць карысьць ад гэтага ўдзелу, спыталася Свабода ў прадстаўнікоў незалежных мэдыяў.
Суд Цэнтральнага раёну Менску аштрафаваў на 765 рублёў старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава. Палітыка пакаралі за адмову аплочваць паслугі міліцыі падчас сьвяткаваньня Дня Волі 24 сакавіка.
Міністар сувязі Беларусі Канстанцін Шульган адказаў на пытаньні, ці сапраўды арыштаваны гендырэктар «Белтэлекаму» Сяргей Сівадзедаў і як паўплывае на Беларусь расейскі закон аб ізаляцыі інтэрнэту.
«Зразумела, што пытанне хвалюе многіх. Афіцыйнай інфармацыі ў мяне на дадзены момант няма».
У дзяржаўным сакратарыяце Рады бясьпекі, КДБ не камэнтуюць інфармацыю пра затрыманьне намесьніка дзяржсакратара Андрэя Ўцюрына.
Суд Цэнтральнага раёну Менска пакараў штрафамі заяўнікаў мітынгу-канцэрту, прымеркаванага да 101-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Акцыя прайшла 24 сакавіка 2019 года ў Кіеўскім сквэры Менска.
19 красавіка ў Данецкім інстытуце фізкультуры і спорту адбылася навуковая канфэрэнцыя, у якой, паводле сайту «Міністэрства адукацыі і навукі ДНР», бралі ўдзел і студэнты дзяржаўных унівэрсытэтаў зь Віцебску і Пінску.
Дэмантаж спадарожнікавых антэн з будынкаў у Менскім гарвыканкаме ня зьвязваюць з падрыхтоўкай да Эўрапейскіх гульняў 21–30 чэрвеня 2019 году.
Лідэры анархісцкага руху зьвязваюць перасьлед з падрыхтоўкай да Эўрапейскіх гульняў у Менску.
Актывісткі руху «Маці 328» раніцай 22 красавіка прыйшлі на плошчу Незалежнасьці ў Менску, каб сабраць подпісы пад зваротам да Палаты прадстаўнікоў, ураду і прэзыдэнта.
Свабода пагутарыла з адным з анархістаў, якія 20 красавіка былі затрыманыя міліцыяй у Кобрынскім раёне. Ён заявіў пра зьдзекі з боку міліцыянтаў. Міліцыя кажа пра дробнае хуліганства з боку затрыманых.
У суботу ў лесе пад Берасьцем супрацоўнікі спэцыяльнага атраду міліцыі хуткага рэагаваньня затрымалі 11 актывістаў анархісцкага руху, якія праводзілі ў лесе летнік.
Суд часткова задаволіў пазовы ў справе аб разбурэньні надмагільляў на Вайсковых могілках.
У судзе Менскага раёну прайшлі адміністрацыйныя працэсы над актывістамі, якія 4 красавіка дамагаліся спыненьня зносу крыжоў у мэмарыяле ахвяраў сталінізму ў Курапатах.
У Фрунзенскім судзе Менску прадоўжыўся разгляд пазову менчукоў Даната Яканюка, Ірыны Маркевіч і Анжэлікі Сяргеевай да прадпрыемства «Спэцыяльны камбінат камунальна-бытавога абслугоўваньня».
Загрузіць яшчэ