Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На жанчыну, якая пратэставала супраць прысуду сыну за наркотыкі, завялі крымінальную справу


Марына Мацулевіч, архіўнае фота
Марына Мацулевіч, архіўнае фота

Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу па артыкуле аб зьнявазе службовай асобы на Марыну Мацулевіч, якая дамагаецца вызваленьня свайго сына, асуджанага па антынаркатычным 328-м артыкуле Крымінальнага кодэксу. Пра гэта Свабодзе паведаміў прадстаўнік СК Ільля Басько.

Справу супраць Марыны Кісялевіч (яна ж Мацулевіч) завялі па артыкуле 369 КК — за зьнявагу супрацоўнікаў органаў пракуратуры.

«Сёньня ў яе быў праведзены вобшук, забраныя ноўтбук і мабільны тэлефон. Кісялевіч не затрымлівалася», — паведаміў Ільля Басько.

Раніцай 23 траўня ў дом да Марыны Мацулевіч з вобшукам прыйшлі праваахоўнікі. Пра гэта жанчына пасьпела паведаміць у Фэйсбуку. Другім допісам Марыны Мацулевіч было паведамленьне пра тое, што яе вязуць у СК па Цэнтральным раёне Менску.

Як паведаміла Марына Мацулевіч агенцыі БелаПАН, на 24 траўня яе выклікалі на допыт. «Сёньня я адмовілася даваць паказаньні, таму што мне патрэбны абаронца», — сказала актывістка.

Сына актывісткі асудзілі паводле 328 артыкула КК за распаўсюд наркотыкаў на 14 гадоў пазбаўленьня волі. Пазьней у выніку апэляцыі яму зьнізілі пакараньне да 13 гадоў. Жанчына дамагаецца вызваленьня сына на той падставе, што ён добраахвотна выдаў праваахоўнікам наркотыкі і аказаў актыўную дапамогу ў пошуку злачынцаў, якія займаліся незаконным абаротам наркотыкаў.

Летась у жніўні Марына Мацулевіч два дні трымала сядзячую галадоўку каля «Валадаркі» — Менскага сьледчага ізалятара.

Пакараньне за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. Што важна ведаць

  • У красавіку-траўні 2018 года актывісткі «Маці 328» правялі 15-дзённую галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Пухавіцкім раёне на Меншчыне, а таксама 10-дзённую галадоўку ў Лідзе.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабавалі перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • «Маці 328» лічаць, што ў некаторых выпадках тэрміны зьняволеньня несувымерныя злачынству, а закон недастаткова ўлічвае асобы злачынцаў, іх узрост ды іншыя акалічнасьці.
  • 13 чэрвеня 2019 года Палата Прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў артыкул 328. Мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады. У ліпені Лукашэнка падпісаў закон аб зьмене КК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG