Агалошаны прысуд у справе аб крадзяжы закрытых зьвестак з кампутарнай базы дадзеных «Белмытсэрвісу» — дзяржаўнай арганізацыі, якая дапамагае ў мытным афармленьні грузаў.
На сьнежаньскіх мітынгах супраць інтэграцыі з Расеяй сярод мітынгоўцаў можна было заўважыць сівога невысокага мужчыну ў форме афіцэра вайскова-марскога флёту СССР. Іншыя мітынгоўцы паміж сабой празвалі яго «марак». Што гэта за чалавек?
Андрэй Дзьмітрыеў паказаў па тэлебачаньні фатаздымак макароны з хлебам нібыта са сталовай шпіталя. Шпіталь абурыўся і падаў у суд. Схадзілі на першае паседжаньне і паслухалі, што кажуць прадстаўнікі шпіталя.
Менскі гарадзкі суд 13 студзеня асудзіў на 23 гады зьняволеньня 45-гадовага Сяргея Дзёўкша, прызнаўшы яго вінаватым у замаху на забойства міліцыянта Ўладзімера Баслыка ў 2001 годзе.
Уладзімера Арлова, аўтара эсэ 1990 году «Незалежнасьць — гэта...», судзілі ўпершыню ў жыцьці. За тое, што выйшаў на плошчу абараняць незалежнасьць Беларусі. Рашэньне суду — штраф 20 базавых (540 рублёў)
У судзе гораду Жодзіна скончыўся працэс над былым участковым з Барысава Яўгенам Салошчанкам, якога летась звольнілі зь міліцыі за службовыя парушэньні. Cуд прызнаў былога лейтэнанта міліцыі вінаватым у злоўжываньні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.
4 студзеня зь пятай спробы адвакату былога кандыдата ў дэпутаты Станіслава Шашка ўдалося наведаць яго ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна. Дагэтуль абаронцам 4 разы адмаўлялі ў наведваньні турмы — нібыта праз брак «вольных памяшканьняў для сустрэчаў».
Праваабаронца Стась Шашок, абаронца Курапатаў з КХП-БНФ Алесь Чахольскі і актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель апынуліся на Новы год у камэрах турмы на завулку Акрэсьціна. Гэта кара за ўдзел ў акцыях супраць «паглыбленай інтэграцыі». Як сустракалі Новы год арыштанты і як — іхныя сваякі?
Уладзімер Мазанік 21 сьнежня прыйшоў на Кастрычніцкую плошчу і выступаў перад удзельнікамі мітынгу супраць паглыбленай інтэграцыі з Расеяй. Ён карэнны мянчук, неўзабаве яму споўніцца 90 гадоў.
Усяго мела быць 13 судоў. Усіх падсудных вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбыліся 7 і 8 сьнежня.
Чарговая — пятая за месяц — акцыя пратэсту супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй прайшла ў Менску 29 сьнежня. У мітынгу і шэсьці ўзялі ўдзел каля 120 чалавек. Пасьля акцыі некалькі дзясяткаў чалавек зладзілі «жывы ланцуг».
У Менску прадстаўнікі дэмакратычных партыяў і арганізацыяў з аргкамітэту кампаніі «Абаронім незалежнасьць разам» абвясьцілі плян 5-й акцыі пратэсту супраць паглыбленай інтэграцыі з Расеяй. Акцыю раней абвясьціў Павал Севярынец. Яго затрымалі за некалькі гадзін да нарады прадстаўнікоў апазыцыі.
У Ленінскім раённым судзе 24 сьнежня пачаўся працэс у справе аб зьбіцьці кампаніі геяў. Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 25 жніўня каля вуліцы Кастрычніцкай, дзе часта адпачываюць ЛГБТ-кампаніі.
«Абсурд! Гэтак хочуць паквітацца за барацьбу за незалежнасьць, да якой мы заклікаем уладу».
Партызанскі раённы суд аштрафаваў на 382,5 рубля за ўдзел у «Сходзе вольных людзей» уласнага карэспандэнта расейскай «Новой газеты» Ірыну Халіп.
Актывіст Зьміцер Паліенка зь сябрамі-анархістамі паставілі зьнічы ля Чырвонага касьцёла ў Менску. У акцыі таксама ўзялі ўдзел былы кандыдат на прэзыдэнта палітык Мікалай Статкевіч і актывісты ягонай партыі «Народная Грамада».
Расейская абрэвіятура «СОБР» па-беларуску расшыфроўваецца як «спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня» Ўнутраных войскаў МУС. Першыя «СОБРы» ўзьніклі яшчэ ў канцы 1970-х гадоў ва ўнутраных войсках СССР.
Актывіста Максіма Вінярскага асудзілі на 15 сутак за ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі, якія прайшлі 7 і 8 сьнежня ў Менску. У ізалятары на завулку Акрэсьціна ён прабудзе да 14:30 2 студзеня.
Павал Севярынец вызвалены з Савецкага РУУС без тлумачэньняў. Напярэдадні яго асудзілі ў Савецкім раённым судзе на 15 сутак за правядзеньне акцый у абарону незалежнасьці 7 і 8 сьнежня, але неўзабаве адпусьцілі. Чаму?
Карэспандэнты Свабоды паглядзелі, як цяпер выглядае гэта месца.
Загрузіць яшчэ