Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве затрымалі блогера, журналіста і актывістку апазыцыі


Міхаіл Аршынскі ў судзе перад затрыманьнем
Міхаіл Аршынскі ў судзе перад затрыманьнем

У Магілёве ў будынку Ленінскага суду затрымалі блогера і журналіста Міхаіла Аршынскага.

Гэта адбылося пасьля таго, як судзьдзя Аксана Ратнікава абвясьціла перапынак у разглядзе справы па абвінавачаньні яго ва ўдзеле 5 траўня ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Аршынскі меўся да 12 траўня заключыць дамову з адвакатам, і калі пайшоў па позву, быў затрыманы. Яго павезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

Аршынскі ўжо прабыў адны суткі ў ізалятары. Туды яго даставілі 7 траўня. Паводле матэрыялаў справы, 5 траўня ён удзельнічаў у несанкцыянаваным мітынгу на Віцебскім праспэкце. Паводле відавочцаў, там ён вёў стрым з сустрэчы каманды прыхільнікаў блогера Сяргея Ціханоўскага.

З чым зьвязанае затрыманьне Аршынскага ў судзе, невядома.

8 траўня затрымалі на ўваходзе ў будынак Кастрычніцкага суду Магілёва праваабаронцу і журналіста Аляксандра Буракова. Ягоныя калегі даведаліся, што яму выстаўленае абвінавачаньне ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. У якім, невядома.

Затрыманая таксама актывістка АГП і былая кандыдатка ў Палату прадстаўнікоў Тацяна Сівачэнка. Пра гэта паведаміў кіраўнік абласной партыйнай арганізацыі Ўладзімер Шанцаў. Паводле яго, Сівачэнка яму паведаміла, што яе вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве 5 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG