— Чаму большасьць людзей у Беларусі ўхваляюць сьмяротнае пакараньне і чаму гэта дрэнна?
— Дрэнна, бо сьведчыць пра нізкі ўзровень разьвіцьця грамадзтва. То бок чалавек і грамадзянін цалкам адсунуты ад прыняцьця рашэньняў у жыцьці краіны. І ён думае так: максымум, што я магу зрабіць, каб самасьцьвердзіцца, — падтрымаць сьмяротнае пакараньне.
Калі ж адбудуцца дэмакратычныя перамены, і грамадзянін атрымае права ўдзельнічаць у прыняцьці рашэньняў, інакш кажучы, калі ў яго спытаюць, ці гатовы ён сам пэрсанальна выканаць сьмяротны прысуд, думаю, ахвочых будзе няшмат, дакладна ня большасьць.
— Хто сёлета пераможа ў літаратурнай прэміі Гедройця?
— Нават калі я быў у журы прэміі, ня змог бы адказаць пра пераможцу да апошняга дня (сёлета гэта 25 лістапада), а на першае месца выходзілі не абавязкова мае фаварыты. Сёлетняя канкурэнцыя не сказаць каб вострая і кнігі не сказаць каб «выбух». Праўда, магу памыляцца, бо ўсяго яшчэ не чытаў. А магчыма, гэта таму, што прэмія ўжо «ўстаялася» і мае сваю гісторыю. Аднак нешта мне падказвае, што жарсьці закіпяць налета.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шасьцёра прэтэндэнтаў. Расказваем, хто і за што сёлета можа атрымаць прэмію Гедройця— Чаму Расея ня можа стаць дэмакратычнай краінай?
— Бо яна не звычайная краіна, а бязьмежная шостая частка Зямлі, захопленая ў дзясяткаў прыдушаных народаў. Утрымліваць цэнтралізаваную ўладу на гэтай прасторы інакш, як тыраніяй, немагчыма. Увесьці іншую форму ўлады — таксама.
Законы прагрэсу і зьмены пакаленьняў тут не працуюць. Мільёны расейцаў, патэнцыйных прагрэсістаў незваротна зьяжджаюць на Захад, многія трапляюць у турмы. А большасьць тых, хто застаецца, задавальняе такі стан, калі ня трэба самім дбаць пра свой лёс, бо пра цябе заўсёды дбаюць у Крамлі. Ні пачатку, ні канца гэтаму ўсяму не відаць...
— Чаму па-беларуску нельга жадаць добрай раніцы?
— Мовазнаўцы кажуць, што ў беларускага селяніна з пад’ёму пачынаўся дзень, таму — добры дзень! Але беларуская нацыя даўно не сялянская і жыве па ўсім сьвеце, дзе ў розных народаў ёсьць пажаданьне «Добрай раніцы». Можа быць, так віталіся беларускія не сяляне, а князі і графы ў ранейшыя часы...
У кожным разе, няма нічога няправільнага ў гэтым надзвычай прыгожым беларускім вітаньні «Добрай раніцы!» Між іншым, як і для назвы газэты, на маю думку, няма лепшага слова за «Раніцу». Спадзяюся, што будзе такое выданьне, калі ў Беларусь вернецца нармальны друк.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як правільна вітацца па-беларуску? ВІДЭА— Ці сапраўды ўсё ў сьвеце неадназначна?
— Аб’ектыўна (з усіх бакоў) пацьверджаная рэальнасьць заўсёды адназначная. Агрэсія Расеі ва Ўкраіне, палітычныя «суды» ў Беларусі, русыфікацыя... Праваднікі гэтых злачынных дзеяньняў апраўдваюць іх мутнымі абстракцыямі кшталту «экстрэмізму», «дыскрэдытацыі» ці якіх-небудзь «бандэраўцаў», а ўрэшце нясуць іншым цалкам адназначную і матэрыяльна намацвальную крыўду, няволю і сьмерць.
«Мы ня можам усяго ведаць» — фраза, за якой заўсёды хаваецца хлусьня. За неадназначнымі словамі заўсёды хаваюцца адназначныя справы.
— Чаму столькі ўвагі ў СМІ юбілею Яўгеніі Янішчыц? Іншых пісьменьнікаў часам і ня ўспомняць.
— Літаратура ўрэшце сама выбірае сваіх герояў і свае легенды. Янішчыц па-сапраўднаму любілі і любяць. Найперш за праўдзівы жаночы голас, які ўпершыню загучаў у бясполай пасьля сталінізму паэзіі. Напэўна, дадаецца тут адчуваньне віны калегаў за такі кароткі лёс паэткі. Плюс да ўсяго, застаецца да канца не разгаданай таямніца яе гібелі.
Станоўчае тут тое, што выгнаныя з краіны СМІ здольныя зьвяртаць увагу шырокага грамадзтва на важныя сымбалі нашай культуры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яўгенія Янішчыц, паэтка, якая багоміла роднае Палесьсе і палохала беларусаў «страшным» Нью-Ёркам— Ці быў у вайну генацыд беларускага народу?
— Нямецкія акупанты праводзілі ў Беларусі Галакост габрэйскага народу — татальнае забойства людзей толькі за тое, што яны габрэі. Немцы не забівалі беларусаў і не зьнявольвалі іх у канцлягер толькі за тое, што яны беларусы, як гэта часьцяком адбываецца сёньня. Гітлераўцы палілі беларускія вёскі і расстрэльвалі людзей у адказ на акцыі савецкіх дывэрсантаў, вывозілі беларусаў на працу ў Нямеччыну... Пры тым у Беларусі працавалі беларускія школы, цывільная адміністрацыя, грамадзкія арганізацыі, што сёньня зьнішчаныя дазваньня.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
❓ Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
Запытайся ў Дубаўца. Што важней — палітыка ці культура і як разабрацца ў дэмакратычных структурах і асобах, калі ўсе вінавацяць усіхЗапытайся ў Дубаўца. Пра сёлетнюю «Ноч паэтаў», ці ёсьць двайнікі ў Лукашэнкі і як выказваць салідарнасьць, калі ты ў БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Што можна рабіць для беларушчыны ў Беларусі, навошта Лукашэнку другая АЭС і чым растлумачыць масавую падтрымку ХАМАСЗапытайся ў Дубаўца. Як даказаць, што Лукашэнка фальсыфікуе вынікі галасаваньня, і ці можа адзін чалавек зьмяніць сьветЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка зноў выступіў за пашырэньне расейскай мовы і чаму на Захадзе дазваляюць дэманстрацыі ў падтрымку ХАМАС Запытайся ў Дубаўца. Што агульнага ў ХАМАС з рэжымам Лукашэнкі і ці актуальны для Беларусі і Расеі суд над камунізмамЗапытайся ў Дубаўца. Што рабіць з выбарамі-2024 у Беларусі, навошта завялі справу на Раду БНР і ці мае эфэкт прапаганда Лукашэнкі?Запытайся ў Дубаўца. Ці магчымая дэмакратыя ў рускамоўнай Беларусі і ці ня выціснуць беларусаў расейцы, якіх усё больш у МенскуЗапытайся ў Дубаўца. Чаму ў расейскай мове так шмат англіцызмаў, чым страшны нацыяналізм і чаму Лукашэнка робіць зь Беларусі РасеюЗапытайся ў Дубаўца. У чым «нацыянальныя інтарэсы» прадстаўнікоў рэжыму і дзе прачытаць праўду пра Заходнюю БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Якая матывацыя ў арміі РБ бараніць рэжым і як да закрыцьця межаў паставяцца «ябацькі»Запытайся ў Дубаўца. Чаму Прыгожына пахавалі без пашаны, што ня так са словамі папы Рымскага пра Расею і ці трэба цалкам закрываць межыЗапытайся ў Дубаўца. Пра забарону беларускай літаратуры, «гістарычны канфлікт» зь літоўцамі і незалежныя беларускія СМІЗапытайся ў Дубаўца. Як у Беларусі распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю і чаму сапраўдных патрыётаў абвяшчаюць здраднікамі Запытайся ў Дубаўца. Пра закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ, што б сёньня рабіў Караткевіч і ці трэба Беларусі ў NATOЗапытайся ў Дубаўца. Пра вынікі маратону салідарнасьці, што можа абараніць беларуса ад русыфікацыі і чаму Зянон Пазьняк так сябе паводзіцьЗапытайся ў Дубаўца. Пра рэжымную прапаганду, гібель Алеся Пушкіна і будучыню беларускай гуманітарнай навукіЗапытайся ў Дубаўца. Пра суды над памерлымі, як адрозьніць праўдзівыя навіны ад фэйкаў і ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмсілыЗапытайся ў Дубаўца. Што яшчэ не зрабілі і могуць зрабіць дэмакратычныя сілы за мяжой і чаму «ябацькі» вераць у Лукашэнку, як у богаЗапытайся ў Дубаўца. Пра ядзерную зброю, палітыку русыфікацыі і нацыянальнае адраджэньне БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Пра русыфікацыю ў Беларусі, якой павінна быць ідэальная ўлада і чаму многія расейскія артысты — за вайнуЗапытайся ў Дубаўца. Ці была нейкая карысьць ад падзеяў гэтых 3 гадоў і што будзе, калі Полк Каліноўскага ўвойдзе ў БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Пра месца беларусаў у сьвеце, чаму Лукашэнка так ненавідзіць Зяленскага і навошта ўзаконілі суды над памерлыміЗапытайся ў Дубаўца. Ці можа «русский мир» стаць добрым, пра прызнаньне «экстрэмісцкай» Рады БНР і чаму цяпер часта кажуць пра пэдафілаўЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка горшы за Гітлера, у чым урок справы Пратасевіча і дзе знайсьці падставы для аптымізмуЗапытайся ў Дубаўца. Каму сёньня горш — беларусам ці расейцам і ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабраЗапытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжуЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсііЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею