— Што значыць выступ прэзыдэнта Такаева перад Пуціным па-казаску?
— Расея ня ведае этыкі ў палітыцы. Якраз у бок этыкі зрабіў крок Такаеў. Ён выказаў павагу да сваёй дзяржавы і народу, якія ён прадстаўляе. Казахстан ня хоча быць калёніяй Крамля — вось што гэта значыць.
Мне згадалася, як яшчэ ў савецкія часы літоўскія госьці ў Менску заўсёды пачыналі свой выступ па-беларуску, хоць бы некалькі фраз — як знак павагі. А ці мог бы Пуцін пачаць свой выступ па-казаску? Не, натуральна. Насамрэч ненатуральна. Такая цяпер прорва паміж сапраўдным добрасуседзтвам і палітыкай Крамля.
— Ці вам не здаецца, што ў нас, беларусаў, папросту крадуць час нашага жыцьця?
— Думаю, той, хто пачуваецца гаспадаром свайго жыцьця, толькі сам вырашае: ці будзе ён лічыць час свайго жыцьця скрадзеным, ці не.
Нават у турмах многія імкнуцца пражываць сваё жыцьцё напоўніцу і знаходзяць для сябе карысьць і выгаду: вучаць мовы, чытаюць і пішуць кнігі, робяць адкрыцьці, складаюць пляны. Часта палітвязьні кажуць, што ў турме іх ратавала адчуваньне сябе ўнутрана свабодным чалавекам, бо ўнутраную свабоду (і час жыцьця) адабраць ня можа ніхто.
— Калісьці найвышэйшай узнагародай лічылася зорка Героя Савецкага Саюзу, а што цяпер?
— Цяпер ня кожны скажа, што такое Савецкі Саюз. Пагатоў ня кожны пералічыць Герояў Беларусі.
Адбылася дэвальвацыя ня столькі ўзнагародаў, колькі жывой памяці. За кожнай зоркай — пэўная падзея, сюжэт, учынак — тое, з чаго можа складацца ваш і ўсёй нацыі радавод, і ўжо толькі праз гэта вы можаце пачувацца годным чалавекам. У часы бяспамяцтва і бязроднасьці такія ўзнагароды нічога ня значаць, як, зрэшты, і сам чалавек, пасьля якога найчасьцей таксама не застаецца ні памяці, ні пашаны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Запытайся ў Дубаўца. Пра сёлетнюю «Ноч паэтаў», ці ёсьць двайнікі ў Лукашэнкі і як выказваць салідарнасьць, калі ты ў Беларусі— Як называць беларускага патрыёта, калі словы «сьвядомы» і «змагар» ужываюцца ў прапагандзе абразьліва?
— Мне бачыцца, што ўсё ідзе да таго, як гэта адбылося ў іншых нацый, прынамсі суседніх. У нэўтральным сэнсе ня кажуць: «літоўскі патрыёт» ці «сьвядомы паляк», ці «ўкраінскі змагар», бо такую характарыстыку ўжо ўключаюць словы: літовец, паляк, украінец. Так і «беларус» перастае быць толькі словам у пашпарце. Кажуць: беларусы выйшлі на мірны марш, амон зьбівае беларусаў, Лукашэнка садзіць беларусаў у турмы, — і кожны разумее, што гаворка не пра забойцаў ці наркаманаў.
— Чаму праваслаўныя сьвятары бласлаўляюць сілавікоў, а каталіцкія не?
— Маем нямала прыкладаў, калі праваслаўныя бацюшкі выступалі супраць гвалту і на баку дабра, але гэта заўсёды быў індывідуальны чын, за які сьвятары траплялі пад рэпрэсіі. У цэлым жа праваслаўная царква ў Беларусі — гэта частка расейскай царквы, дзе блаславеньне гвалту традыцыйна ідзе зь гісторыі. РПЦ фактычна — частка дзяржаўнага апарату, і ў таталітарнай дзяржаве выконвае ролю прапаганды — сьцьвярджае бязгрэшнасьць рэжыму і яго кіраўнікоў.
Каталіцкая царква дзяржаўнай не зьяўляецца і такіх памкненьняў ня мае.
— Як разабрацца ў дэмакратычных структурах і асобах, калі ўсе вінавацяць усіх?
— Найбольш прыдатны, па-мойму, мэтад — журналісцкі: аналіз аб’ектыўных фактаў, пацьверджаных з розных крыніц. Калі ў вашы задачы не ўваходзіць дыскрэдытацыя пэўнай асобы ці структуры, калі вы хочаце спрыяць пераменам і дапамагаць іншым, вы ніколі ня будзеце шукаць стрэмку ў чужым воку. Напэўна ж, за мяжой працуе шмат правакатараў з адваротнымі задачамі, якія робяць разьлік на тых, хто схільны да дэструкцыі. Няма аб’ектыўных фактаў, няма чаго і каго вінаваціць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Запытайся ў Дубаўца. Што можна рабіць для беларушчыны ў Беларусі, навошта Лукашэнку другая АЭС і чым растлумачыць масавую падтрымку ХАМАС— Што важней: палітыка ці культура?
— Савецкая традыцыя: рубрыку «Палітыка» ставіць на першае месца, а «Культура» — на апошняе. Так у СМІ, так і ў жыцьці. Вынік: адсутнасьць палітычнай культуры. Адваротны прыклад даў Ежы Гедройць, які свой легендарны палітычны часопіс назваў «Культура».
Палітыка мусіць быць у падпарадкаваньні культуры, бо яна сама сабою не ўзбагачае сьвет. Яна можа толькі ад культуры ад’ядаць: расстрэльваць паэтаў, як у 1930-я, выціскаць іх за межы краіны, як цяпер. А культура — гэта заўсёды прырост (у тым ліку і для палітыкі): кніга, сымфонія, фільм, архітэктурны шэдэўр, Нобэлеўская прэмія...
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
Запытайся ў Дубаўца. Як даказаць, што Лукашэнка фальсыфікуе вынікі галасаваньня, і ці можа адзін чалавек зьмяніць сьветЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка зноў выступіў за пашырэньне расейскай мовы і чаму на Захадзе дазваляюць дэманстрацыі ў падтрымку ХАМАС Запытайся ў Дубаўца. Што агульнага ў ХАМАС з рэжымам Лукашэнкі і ці актуальны для Беларусі і Расеі суд над камунізмамЗапытайся ў Дубаўца. Што рабіць з выбарамі-2024 у Беларусі, навошта завялі справу на Раду БНР і ці мае эфэкт прапаганда Лукашэнкі?Запытайся ў Дубаўца. Ці магчымая дэмакратыя ў рускамоўнай Беларусі і ці ня выціснуць беларусаў расейцы, якіх усё больш у МенскуЗапытайся ў Дубаўца. Чаму ў расейскай мове так шмат англіцызмаў, чым страшны нацыяналізм і чаму Лукашэнка робіць зь Беларусі РасеюЗапытайся ў Дубаўца. У чым «нацыянальныя інтарэсы» прадстаўнікоў рэжыму і дзе прачытаць праўду пра Заходнюю БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Якая матывацыя ў арміі РБ бараніць рэжым і як да закрыцьця межаў паставяцца «ябацькі»Запытайся ў Дубаўца. Чаму Прыгожына пахавалі без пашаны, што ня так са словамі папы Рымскага пра Расею і ці трэба цалкам закрываць межыЗапытайся ў Дубаўца. Пра забарону беларускай літаратуры, «гістарычны канфлікт» зь літоўцамі і незалежныя беларускія СМІЗапытайся ў Дубаўца. Як у Беларусі распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю і чаму сапраўдных патрыётаў абвяшчаюць здраднікамі Запытайся ў Дубаўца. Пра закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ, што б сёньня рабіў Караткевіч і ці трэба Беларусі ў NATOЗапытайся ў Дубаўца. Пра вынікі маратону салідарнасьці, што можа абараніць беларуса ад русыфікацыі і чаму Зянон Пазьняк так сябе паводзіцьЗапытайся ў Дубаўца. Пра рэжымную прапаганду, гібель Алеся Пушкіна і будучыню беларускай гуманітарнай навукіЗапытайся ў Дубаўца. Пра суды над памерлымі, як адрозьніць праўдзівыя навіны ад фэйкаў і ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмсілыЗапытайся ў Дубаўца. Што яшчэ не зрабілі і могуць зрабіць дэмакратычныя сілы за мяжой і чаму «ябацькі» вераць у Лукашэнку, як у богаЗапытайся ў Дубаўца. Пра ядзерную зброю, палітыку русыфікацыі і нацыянальнае адраджэньне БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Пра русыфікацыю ў Беларусі, якой павінна быць ідэальная ўлада і чаму многія расейскія артысты — за вайнуЗапытайся ў Дубаўца. Ці была нейкая карысьць ад падзеяў гэтых 3 гадоў і што будзе, калі Полк Каліноўскага ўвойдзе ў БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Пра месца беларусаў у сьвеце, чаму Лукашэнка так ненавідзіць Зяленскага і навошта ўзаконілі суды над памерлыміЗапытайся ў Дубаўца. Ці можа «русский мир» стаць добрым, пра прызнаньне «экстрэмісцкай» Рады БНР і чаму цяпер часта кажуць пра пэдафілаўЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка горшы за Гітлера, у чым урок справы Пратасевіча і дзе знайсьці падставы для аптымізмуЗапытайся ў Дубаўца. Каму сёньня горш — беларусам ці расейцам і ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабраЗапытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжуЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсііЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею