Запытайся ў Дубаўца. Пра сёлетнюю «Ноч паэтаў», ці ёсьць двайнікі ў Лукашэнкі і як выказваць салідарнасьць, калі ты ў Беларусі

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Як выказваць салідарнасьць, калі ты ў Беларусі?

— Трэба ўсімі спосабамі падтрымліваць палітвязьняў і іх сем’і.

Другая вялікая катэгорыя — людзі, якія страцілі працу за свае перакананьні і атрымалі «воўчы білет». Яны часта хаваюць гэты факт, каб не пагаршаць сытуацыю. Таму зьява настолькі ж маштабная, наколькі нябачная. Верагодна, і сярод вашых знаёмых ёсьць такія. І тут самая важная рэч — сувязі. Бо гэта нагода зьвязаць чалавека з тым, хто можа прапанаваць яму працу, непасрэдную ці дыстанцыйную, у Беларусі ці за мяжой, ці дапамагчы іншым дарэчным спосабам.

Беларуская салідарнасьць нікуды ня зьнікла і дзейнічае.

— Як разумець «дыскрэдытацыю Беларусі», за якую рэдактара Манцэвіча асудзілі на чатыры гады турмы?

— Алесь — выдатны прафэсіянал і прыстойны чалавек, які ўсё сваё жыцьцё прысьвяціў Беларусі. Зразумела, што асобны грамадзянін, нават калі ён рэдактар папулярнай газэты, дыскрэдытаваць краіну, калі б і захацеў, ня зможа. Бо ня мае ані такіх паўнамоцтваў, ані такой адказнасьці.

Дыскрэдытаваць краіну можа толькі ўлада гэтай краіны. Калі ўлада атаясамлівае сябе з краінай, а пры тым садзіць у турму сапраўднага патрыёта, яна сваімі паводзінамі наўпрост дыскрэдытуе краіну, імем якой яна гэта робіць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У Маладэчне будзе вуліца «Рэгіянальнай газэты». Зьявіўся поўны тэкст апошняга слова на судзе рэдактара Аляксандра Манцэвіча

— А па выніку што выйграла Беларусь (Лукашэнка) ад пасадкі самалёта з Пратасевічам?

— Па выніку прайгралі ўсе. Ясна, што аддаць такі загад мог толькі Лукашэнка. Зь якой мэтай? Каб адпомсьціць тэлеграм-каналу за каардынацыю маршаў. Помсты толкам ня выйшла, бо каналу нічога ня сталася, дый ня скажаш, што ён сапраўды нешта каардынаваў...

Як ні круці, атрымалася чыстая сваволя аднаго чалавека, калі не сказаць — злачынная дурасьць, ад якой пацярпелі ні ў чым не вінаватыя людзі, Белавія, для беларусаў закрылася неба над Эўропай... Падзея ў адным шэрагу з пагромам у Вярхоўным Савеце, забойствам апанэнтаў і масавым тэрорам.

— Як вы ацэньваеце сёлетнюю «Ноч паэтаў»?

— Маю з гэтай нагоды дзьве навіны: добрую і дрэнную. Добрая: людзі ўсьведамляюць, што гэта яны сёньня займаюць месца тых, расстраляных у 1930-я, найлепшых прадстаўнікоў нацыі, якія часта і дапусьціць не маглі, што іх чакае, а таму не маглі засьцерагчыся ад бяды ці, прынамсі, быць гатовымі да яе. Іх лёс — папярэджаньне сёньняшнім...

Дрэнная навіна: у сеціве перасталі працаваць два найбуйнейшыя рэсурсы, прысьвечаныя рэпрэсаваным: партал Леаніда Маракова і Картатэка Сталіна. Выглядае, што памяць ажывае раз на год, а твань бяспамяцтва робіць сваю справу няспынна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ноч паэтаў». Як расстралялі дзеячоў беларускай культуры, кім яны былі і як іх ушаноўваюць

— А што б вы зрабілі, калі б апынуліся раптам на месцы Лукашэнкі?

— Я б ачнуўся... І адчуў дзікі сорам. У суседніх краінах зьмянілася шэсьць і болей прэзыдэнтаў, а я хлусьнёй і зброяй трымаюся за ўладу безь ніякага сэнсу і карысьці для Беларусі і народу.

Я зараз жа падпісаў бы ўказ пра вызваленьне і рэабілітацыю ўсіх палітвязьняў, пра рэальныя дэмакратычныя выбары. Пасьля сабраў бы сілавікоў і даў загад закрыць і абараніць мяжу з Расеяй. Дыпляматаў паслаў бы з заяўкамі ў NATO і Эўразьвяз. Пасьля выступіў у тэлевізары і заявіў, што па ўсіх кірунках мяняем палітыку зь мінуса на плюс і пачынаем падрыхтоўку трыбуналу над камунізмам-лукашызмам.

— Адкуль зноў бяруцца прапановы называць Вільню па-беларуску Вільнюсам?

— Напэўна, тым, хто нядаўна пераехаў у Вільню, камфортна адчуваць сябе тут чужымі. Прычына — у нэафіцтве, недасьведчанасьці і непранікнёнасьці ў тэму. Калі яны лічаць сябе беларусамі, дык самі адсякаюць уласны корань, бо ўся беларушчына (ідэя, нацыя, культура, мова, палітыка) — адсюль.

Сама ідэя незалежнасьці была зь Вільні прывезеная ў Менск, які далей аўтаноміі не глядзеў. А «Вільнюс» у беларускую мову прыцягнулі савецкія «тоже белорусы», для якіх гэта — «дальнее зарубежье». Памятаю такі расклад на вакзале ў Ашмяне, за 10 км ад літоўскай мяжы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ня трэба самапрыніжацца. Яшчэ пра Вільню і Вільнюс у беларускай мове

— Шмат кажуць пра двайнікоў Пуціна, а ці ёсьць двайнікі ў Лукашэнкі?

— Пуцін ніяк не разьвівае сваю непаўторнасьць, бо ён ня сам па сабе, за ім стаіць вялізны апарат расейскага імпэрыялізму. Наяўнасьць двайнікоў толькі падкрэсьлівае гэта. Лукашэнка, наадварот, усялякімі спосабамі падкрэсьлівае сваю ўнікальнасьць, бо за ім ніхто, апроч яго самога, не стаіць.

Пуцін — як шапка для галавы, а Лукашэнка — як галава для шапкі. Паводле сутнасьці рыторыкі ён сам часьцяком выступае ў якасьці двайніка Пуціна. А навошта двайніку двайнік? Гэта ўжо нейкі трайнік атрымліваецца.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:

Запытайся ў Дубаўца. Што можна рабіць для беларушчыны ў Беларусі, навошта Лукашэнку другая АЭС і чым растлумачыць масавую падтрымку ХАМАСЗапытайся ў Дубаўца. Як даказаць, што Лукашэнка фальсыфікуе вынікі галасаваньня, і ці можа адзін чалавек зьмяніць сьветЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка зноў выступіў за пашырэньне расейскай мовы і чаму на Захадзе дазваляюць дэманстрацыі ў падтрымку ХАМАС Запытайся ў Дубаўца. Што агульнага ў ХАМАС з рэжымам Лукашэнкі і ці актуальны для Беларусі і Расеі суд над камунізмамЗапытайся ў Дубаўца. Што рабіць з выбарамі-2024 у Беларусі, навошта завялі справу на Раду БНР і ці мае эфэкт прапаганда Лукашэнкі?Запытайся ў Дубаўца. Ці магчымая дэмакратыя ў рускамоўнай Беларусі і ці ня выціснуць беларусаў расейцы, якіх усё больш у МенскуЗапытайся ў Дубаўца. Чаму ў расейскай мове так шмат англіцызмаў, чым страшны нацыяналізм і чаму Лукашэнка робіць зь Беларусі РасеюЗапытайся ў Дубаўца. У чым «нацыянальныя інтарэсы» прадстаўнікоў рэжыму і дзе прачытаць праўду пра Заходнюю БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Якая матывацыя ў арміі РБ бараніць рэжым і як да закрыцьця межаў паставяцца «ябацькі»Запытайся ў Дубаўца. Чаму Прыгожына пахавалі без пашаны, што ня так са словамі папы Рымскага пра Расею і ці трэба цалкам закрываць межыЗапытайся ў Дубаўца. Пра забарону беларускай літаратуры, «гістарычны канфлікт» зь літоўцамі і незалежныя беларускія СМІЗапытайся ў Дубаўца. Як у Беларусі распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю і чаму сапраўдных патрыётаў абвяшчаюць здраднікамі Запытайся ў Дубаўца. Пра закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ, што б сёньня рабіў Караткевіч і ці трэба Беларусі ў NATOЗапытайся ў Дубаўца. Пра вынікі маратону салідарнасьці, што можа абараніць беларуса ад русыфікацыі і чаму Зянон Пазьняк так сябе паводзіцьЗапытайся ў Дубаўца. Пра рэжымную прапаганду, гібель Алеся Пушкіна і будучыню беларускай гуманітарнай навукіЗапытайся ў Дубаўца. Пра суды над памерлымі, як адрозьніць праўдзівыя навіны ад фэйкаў і ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмсілыЗапытайся ў Дубаўца. Што яшчэ не зрабілі і могуць зрабіць дэмакратычныя сілы за мяжой і чаму «ябацькі» вераць у Лукашэнку, як у богаЗапытайся ў Дубаўца. Пра ядзерную зброю, палітыку русыфікацыі і нацыянальнае адраджэньне БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Пра русыфікацыю ў Беларусі, якой павінна быць ідэальная ўлада і чаму многія расейскія артысты — за вайнуЗапытайся ў Дубаўца. Ці была нейкая карысьць ад падзеяў гэтых 3 гадоў і што будзе, калі Полк Каліноўскага ўвойдзе ў БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Пра месца беларусаў у сьвеце, чаму Лукашэнка так ненавідзіць Зяленскага і навошта ўзаконілі суды над памерлыміЗапытайся ў Дубаўца. Ці можа «русский мир» стаць добрым, пра прызнаньне «экстрэмісцкай» Рады БНР і чаму цяпер часта кажуць пра пэдафілаўЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка горшы за Гітлера, у чым урок справы Пратасевіча і дзе знайсьці падставы для аптымізмуЗапытайся ў Дубаўца. Каму сёньня горш — беларусам ці расейцам і ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабраЗапытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжуЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсііЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і  «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею