Запытайся ў Дубаўца. Як даказаць, што Лукашэнка фальсыфікуе вынікі галасаваньня, і ці можа адзін чалавек зьмяніць сьвет

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Як даказаць, што Лукашэнка фальсыфікуе вынікі галасаваньня?

— Пры поўнай закрытасьці працэсу застаецца лёгіка і веданьне грамадзкіх настрояў.

Калі, скажам, на рэфэрэндуме 1996 году людзі маглі хацець проста падтрымаць Лукашэнку, у тым ліку ў справе сьмяротнага пакараньня, дык адно пытаньне выпадае з гэтае лёгікі: «Ці згодныя Вы, што фінансаваньне ўсіх галінаў улады павінна ажыцьцяўляцца публічна і толькі зь дзяржаўнага бюджэту?» І 65 адсоткаў, нібыта, сказалі: «не, дазваляем чыноўнікам красьці». То бок, большасьць народу ў Беларусі — асацыяльныя людзі або сьвядомыя рабы? Але ж такіх у нас відавочна абсалютная меншасьць.

— Чаму пасольствы Рэспублікі Беларусь ня дбаюць пра сваіх грамадзян за мяжой?

— У Беларусі ўся дзяржаўная сыстэма дэградуе да ўзору 1937 году. Для яе кожны звычайны беларус — вораг, асабліва калі ён беларускамоўны. Міліцыя і суд караюць яго толькі за тое, што ён «не русский», падаткавікі і камунальнікі абдзіраюць яго толькі таму, што ён «не русский», адпаведна і пасольствы глядзяць на яго, як на чужога.

Глыбінная ўстаноўка рэжыму, які сілай захапіў і ўтрымлівае ўладу, у тым, што захавацца ён можа толькі на расейскія грошы і толькі як «тоже русский», пра што не аднойчы казаў Лукашэнка.

— Як, на вашу думку, разьвязаць праблему літвінства?

— Гэта не праблема, калі называць рэчы сваімі імёнамі. Літвіны і літвінства ў беларускай мове — арганічная частка нашай тоеснасьці як нашчадкаў ВКЛ. Але гэта не нацыянальнасьць у сучасным сэнсе слова.

Праблема ўзьнікае тады, калі літвінства пачынаюць штучна выдаваць за нацыянальную тоеснасьць, экстрапаляваць на мадэрныя нацыі, якія склаліся ў канцы ХІХ ст., і ляпіць з гэтага нейкую ідэалёгію. Трэба і называць гэтую зьяву па-іншаму: літвіністамі і літвінізмам. А ня тымі сярэднявечнымі літвінамі і літвінствам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Літвінства» нельга забараніць, аб’ектыўна яно процістаіць «рускаму сьвету» — гісторык Аляксандар Пашкевіч

— Ці адменіць рэжым дэ-юрэ дзяржаўны статус беларускай мовы, як гэта ўжо адбылося дэ-факта?

— Не адменіць. Бо гэты статус цяпер — адзінае, што ў вачах Крамля адрозьнівае Лукашэнку ад кіраўнікоў непрызнаных ДНР і ЛНР, дзе, дарэчы, дзяржаўны статус украінскай мовы скасавалі.

Зь іншага боку, які сэнс адмяняць, калі законы, якія чагосьці патрабуюць ад чыноўнікаў, папросту «выключаныя» і не працуюць. Працуюць толькі тыя рэпрэсіўныя «нормы», якія дазваляюць рэжыму чыніць неабмежаваны і беспакараны гвалт у дачыненьні да апанэнтаў.

— Як вы лічыце, ці можа адзін чалавек зьмяніць сьвет?

— Першым згадваецца Гарбачоў... Але тут усё залежыць ад таго, які гэта сьвет, наколькі ён устойлівы. На Захадзе даўно зразумелі, што найбольш трывалая сьветабудова — спрыяльная для большасьці людзей. Нічога лепшага за дэмакратыю не прыдумалі. Дэмакратыі адна на адну не нападаюць. Імпэрыі заўсёды сканчаюцца, і Гарбачоў сапраўды зьмяніў сьвет, але Расея ня здолела перамагчы ў сабе імпэрскасьць і вярнулася ў ранейшы стан. Хто пасьпеў уцячы, той уцёк у дэмакратыю, іншыя засталіся ў стане паняволеных народаў ці змагаюцца за свабоду, несучы цяжкія страты.

— Сёньня разглядаецца ўключэньне беларускіх камандаў у футбольны чэмпіянат Расеі. А ці варта наогул перажываць за такія каманды, улічваючы, што ў іх гуляе нямала тых, хто прамаўчаў у 2020-м?

— Ініцыятары самі называюць сваю ідэю палітычнай. Спартоўцы, вядома, маюць выбар, як і тыя, хто за іх перажывае. Але ў чэмпіянаце Расеі ўсе яны будуць расейскімі камандамі, а не беларускімі. То бок на такой слаўнай зьяве, як беларускі футбол, будзе пастаўлены крыж... Яшчэ адна цаглінка, выбітая з будынку незалежнай беларускай дзяржавы...

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі прапанавалі ўключыць беларускія футбольныя клюбы ў расейскі чэмпіянат

— Чаму на афішах беларускіх імпрэзаў сталі пісаць па-беларуску ня Вільня, а Вільнюс?

— Гэта комплекс уласнай непаўнавартасьці перад расейшчынай, дый перад літоўцамі таксама. 500 гадоў для нашых продкаў сталіцай была Вільня, а літоўцы, між іншым, толькі ў ХХ ст. згарманізавалі назву пад законы сваёй мовы. Гэтаксама як Менскас, Наўгардукас ці Гардінас. І цяпер, замест таго, каб збліжацца зь літоўцамі, мы гэтым Вільнюсам (у сваёй мове!) укліньваем у адносіны расейскую стрэмку. Слова «Вільнюс» ніколі не ўжывалася ні ў нашай паэзіі, ні ў фальклёры. Казалі: «Рабі пільна, і тут будзе Вільня», маўляў, гармонія і парадак.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:

Запытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка зноў выступіў за пашырэньне расейскай мовы і чаму на Захадзе дазваляюць дэманстрацыі ў падтрымку ХАМАС Запытайся ў Дубаўца. Што агульнага ў ХАМАС з рэжымам Лукашэнкі і ці актуальны для Беларусі і Расеі суд над камунізмамЗапытайся ў Дубаўца. Што рабіць з выбарамі-2024 у Беларусі, навошта завялі справу на Раду БНР і ці мае эфэкт прапаганда Лукашэнкі?Запытайся ў Дубаўца. Ці магчымая дэмакратыя ў рускамоўнай Беларусі і ці ня выціснуць беларусаў расейцы, якіх усё больш у МенскуЗапытайся ў Дубаўца. У чым «нацыянальныя інтарэсы» прадстаўнікоў рэжыму і дзе прачытаць праўду пра Заходнюю БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Чаму ў расейскай мове так шмат англіцызмаў, чым страшны нацыяналізм і чаму Лукашэнка робіць зь Беларусі РасеюЗапытайся ў Дубаўца. Якая матывацыя ў арміі РБ бараніць рэжым і як да закрыцьця межаў паставяцца «ябацькі»Запытайся ў Дубаўца. Чаму Прыгожына пахавалі без пашаны, што ня так са словамі папы Рымскага пра Расею і ці трэба цалкам закрываць межыЗапытайся ў Дубаўца. Пра забарону беларускай літаратуры, «гістарычны канфлікт» зь літоўцамі і незалежныя беларускія СМІЗапытайся ў Дубаўца. Як у Беларусі распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю і чаму сапраўдных патрыётаў абвяшчаюць здраднікамі Запытайся ў Дубаўца. Пра закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ, што б сёньня рабіў Караткевіч і ці трэба Беларусі ў NATOЗапытайся ў Дубаўца. Пра вынікі маратону салідарнасьці, што можа абараніць беларуса ад русыфікацыі і чаму Зянон Пазьняк так сябе паводзіцьЗапытайся ў Дубаўца. Пра рэжымную прапаганду, гібель Алеся Пушкіна і будучыню беларускай гуманітарнай навукіЗапытайся ў Дубаўца. Пра суды над памерлымі, як адрозьніць праўдзівыя навіны ад фэйкаў і ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмсілыЗапытайся ў Дубаўца. Што яшчэ не зрабілі і могуць зрабіць дэмакратычныя сілы за мяжой і чаму «ябацькі» вераць у Лукашэнку, як у богаЗапытайся ў Дубаўца. Пра ядзерную зброю, палітыку русыфікацыі і нацыянальнае адраджэньне БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Пра русыфікацыю ў Беларусі, якой павінна быць ідэальная ўлада і чаму многія расейскія артысты — за вайнуЗапытайся ў Дубаўца. Ці была нейкая карысьць ад падзеяў гэтых 3 гадоў і што будзе, калі Полк Каліноўскага ўвойдзе ў БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Пра месца беларусаў у сьвеце, чаму Лукашэнка так ненавідзіць Зяленскага і навошта ўзаконілі суды над памерлыміЗапытайся ў Дубаўца. Ці можа «русский мир» стаць добрым, пра прызнаньне «экстрэмісцкай» Рады БНР і чаму цяпер часта кажуць пра пэдафілаўЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка горшы за Гітлера, у чым урок справы Пратасевіча і дзе знайсьці падставы для аптымізмуЗапытайся ў Дубаўца. Каму сёньня горш — беларусам ці расейцам і ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабраЗапытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжуЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсііЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і  «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею