— Што з выбарамі-2024? У Беларусі ісьці на іх небясьпечна, а за мяжой няма куды...
— Па ідэі беларускія дэмакратычныя сілы за мяжой маглі б правесьці свае выбары, электронныя, у якіх маглі б удзельнічаць таксама выбарцы ў Беларусі. Пры добрай арганізацыі яўка будзе значна большая, чым на амонаўскіх «выбарах».
Атрымаецца нешта накшталт дзьвюх Карэяў: Паўночная імітуе фіктыўнае галасаваньне, а Паўднёвая праводзіць рэальныя выбары парлямэнту ў выгнаньні. Падаецца, што ў беларусаў, якія апынуліся за мяжой, і «аб’ёму» і кампэтэнцыі для такой кампаніі дастаткова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гарачая тэма». Чаму Лукашэнка баіцца выбараў?— Чаму даўнейшыя эмігранты-беларусы часта ня вераць у тэрор на радзіме?
— Па-першае, бо ў гэта і «немагчыма паверыць» з гледзішча нармальнага чалавека. Па-другое, бо нацыя не атрымала прышчэпкі пасьля ранейшых, сталінскіх, ленінскіх, мураўёўскіх рэпрэсіяў, праўда пра якія схаваная ў архівах. Па-трэцяе, можа быць, і вы б у гэта не паверылі яшчэ ў 2019 годзе.
Менавіта таму трэба зьбіраць кожны факт тэрору — для беларускага Нюрнбэргу, які калісьці абавязкова адбудзецца па факце расейскіх, камуністычных і лукашэнкаўскіх злачынстваў супраць чалавечнасьці, пагатоў гэта адна справа, расьцягнутая ў часе. Тады павераць усе.
— Навошта завялі крымінальную справу на Раду БНР, усё адно ж з-за мяжы не дастануць?
— Рада БНР — захавальніца сакруму незалежнасьці Беларусі, найвялікшага дасягненьня нацыі, калі нашы пасіянарныя героі зрабілі, здавалася б, неверагоднае: заявілі ўсяму сьвету, што Беларусь ёсьць і што яна роўная сярод іншых краін. Лукашэнка бачыць незалежнасьць тоеснай сваёй уладзе, пакуль ён кіруе, ён незалежны, а там хоць трава не расьці. Той, хто жыве «по понятиям», ня здольны зразумець каштоўнасьці сакруму, і, як той бальшавіцкі багаборац, лезе зь сякерай на бажніцу — скідаць крыжы. Нічым добрым для багаборца гэта звычайна не сканчаецца, а крыжы вяртаюцца на месца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чым Рада БНР напалохала КДБ і Генпракуратуру? Расказвае сябра Рады Алесь Чайчыц— Пра што параіце напісаць кнігу?
— Пра сябе. То бок пра тое, што вы найлепей ведаеце і пра што хацелі б даведацца яшчэ болей. Пісьменьніцтва, апроч іншага, гэта і спосаб пазнаньня. Чым болей там будзе фактаў, сюжэтаў і назіраньняў з вашага асабістага жыцьця, тым больш непаўторнай і каштоўнай можа стаць ваша кніга. Пішучы пра сябе, вы ствараеце сваё прыватнае адлюстраваньне сьвету вакол вас.
Незьдзяйсьняльная, на жаль, мара — мець бібліятэку такіх кніг ад сваіх сваякоў, продкаў, сяброў і знаёмцаў.
— Ці мае эфэкт цяперашняя прапаганда Лукашэнкі?
— Задача прапаганды — фармаваць грамадзкую думку. Для гэтага мусяць быць два складнікі: нэгатыўны і пазытыўны. Напрыклад, у савецкія часы прапагандысты кляймілі імпэрыялізм, але пры тым абяцалі «сьветлую будучыню», выкрывалі «ворагаў народу», якіх трэба зьнішчыць, але тлумачылі, дзеля чаго: дзеля камунізму, на аўтар якога павінны быць пакладзеныя ахвяры. Для вялікай часткі народу гэта спрацоўвала.
Цяперашняя ж прапаганда другога складніку пазбаўленая, таму эфэкту мець ня можа. «Геній Лукашэнкі» на пазытыўную пэрспэктыву як «сьветлая будучыня», згадзіцеся, ня цягне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хірургія — доля мужчын», а чайлдфры і ЛГБТ — «пагроза нацыянальнай бясьпецы». Як чыноўнікі ў Беларусі прасоўваюць сэксізм і дыскрымінацыю— Адкуль узялося немілагучнае слова — аграгарадок?
— Яшчэ ў часы Сталіна ў нас плянавалі стварыць «аграгарады», але ў выніку нічога ня выйшла.
Лукашэнка ўвёў «аграгарадкі», каб сьцерці спрадвечныя беларускія словы «вёска» і «мястэчка». Вынік той самы. Як узор, мне згадваецца Астроўна, сярэднявечнае мястэчка з магдэбурскім правам, ратушай, з рыцарскім замкам, кляштарам, сынагогай... Радзіма вялікага канцлера Льва Сапегі. Цяпер гэта «аграгарадок» з руінай замка і аднастайнай беднай забудовай. Тыповая карціна для ўсёй Беларусі.
Народ, між іншым, разьвіў лексычны шэраг, дадаўшы да «аграгарадка» словы «аграфюрэр» і «агратрэш».
— Чаму Лукашэнка зьнішчае помнікі палякам?
— Бо жывыя польскія школы і арганізацыі ён ужо ліквідаваў, польскіх актывістаў разагнаў ці пасадзіў у турму, засталіся помнікі. Такім чынам ён сымбалічна руйнуе эўрапейскую пэрспэктыву для Беларусі на карысьць азіяцкага выбару і крамлёўскага ўтрыманьня. А, як вядома, хто плаціць, той замаўляе музыку.
У Расеі зьнішчэньне польскіх помнікаў толькі набывае татальны размах. Тым часам у Беларусі яшчэ застаецца Мэмарыял савецка-польскай баявой садружнасьці ў мястэчку Леніна Горацкага раёну, які можна лічыць сымбалем сёньняшняй незалежнасьці — на колькі яе засталося.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я палякаў не караю...» Зьнішчэньне польскіх магілаў як апошні аргумэнт ЛукашэнкіДумкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
❓ Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
Запытайся ў Дубаўца. Ці магчымая дэмакратыя ў рускамоўнай Беларусі і ці ня выціснуць беларусаў расейцы, якіх усё больш у МенскуЗапытайся ў Дубаўца. Чаму ў расейскай мове так шмат англіцызмаў, чым страшны нацыяналізм і чаму Лукашэнка робіць зь Беларусі РасеюЗапытайся ў Дубаўца. У чым «нацыянальныя інтарэсы» прадстаўнікоў рэжыму і дзе прачытаць праўду пра Заходнюю БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Якая матывацыя ў арміі РБ бараніць рэжым і як да закрыцьця межаў паставяцца «ябацькі»Запытайся ў Дубаўца. Чаму Прыгожына пахавалі без пашаны, што ня так са словамі папы Рымскага пра Расею і ці трэба цалкам закрываць межыЗапытайся ў Дубаўца. Пра забарону беларускай літаратуры, «гістарычны канфлікт» зь літоўцамі і незалежныя беларускія СМІЗапытайся ў Дубаўца. Як у Беларусі распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю і чаму сапраўдных патрыётаў абвяшчаюць здраднікамі Запытайся ў Дубаўца. Пра закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ, што б сёньня рабіў Караткевіч і ці трэба Беларусі ў NATOЗапытайся ў Дубаўца. Пра вынікі маратону салідарнасьці, што можа абараніць беларуса ад русыфікацыі і чаму Зянон Пазьняк так сябе паводзіцьЗапытайся ў Дубаўца. Пра рэжымную прапаганду, гібель Алеся Пушкіна і будучыню беларускай гуманітарнай навукіЗапытайся ў Дубаўца. Пра суды над памерлымі, як адрозьніць праўдзівыя навіны ад фэйкаў і ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмсілыЗапытайся ў Дубаўца. Што яшчэ не зрабілі і могуць зрабіць дэмакратычныя сілы за мяжой і чаму «ябацькі» вераць у Лукашэнку, як у богаЗапытайся ў Дубаўца. Пра ядзерную зброю, палітыку русыфікацыі і нацыянальнае адраджэньне БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Пра русыфікацыю ў Беларусі, якой павінна быць ідэальная ўлада і чаму многія расейскія артысты — за вайнуЗапытайся ў Дубаўца. Ці была нейкая карысьць ад падзеяў гэтых 3 гадоў і што будзе, калі Полк Каліноўскага ўвойдзе ў БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Пра месца беларусаў у сьвеце, чаму Лукашэнка так ненавідзіць Зяленскага і навошта ўзаконілі суды над памерлыміЗапытайся ў Дубаўца. Ці можа «русский мир» стаць добрым, пра прызнаньне «экстрэмісцкай» Рады БНР і чаму цяпер часта кажуць пра пэдафілаўЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка горшы за Гітлера, у чым урок справы Пратасевіча і дзе знайсьці падставы для аптымізмуЗапытайся ў Дубаўца. Каму сёньня горш — беларусам ці расейцам і ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабраЗапытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжуЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсііЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею