Толькі ў Злучаных Штатах Амэрыкі штогод рэгіструюцца тысячы сьмерцяў, выкліканых наступствамі гэтага захворваньня.
Галоўны рэгулятарны орган ЗША, які назірае за фармакалёгіяй — The US Food and Drug Administration (FDA) — ухваліў вакцыну Arexvy, распрацаваную фармацэўтычнай кампаніяй GSK. Яе эфэктыўнасьць ацэньваецца ў 82,6%.
Пабочныя эфэкты мінімальныя і ўключаюць у сябе ў асноўным болевыя адчуваньні ў месцы ўколу.
Далей вакцыне трэба прайсьці зацьвярджэньне ў іншых рэгулятарных органах. Мяркуецца, што ўжо празь некалькі месяцаў Arexvy будзе даступная для прымяненьня ў людзей старэйшых за 60 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як адрозьніць сымптомы грыпу, ковіду, сынтыцыяльнага вірусу і прастуды. ПарадыРэсьпіраторна-сынтыцыяльны вірус паражае бронхі і лёгкія. У ЗША ад яго штогод гінуць 100–300 дзяцей ва ўзросьце да пяці гадоў, больш за 50 тысяч дзяцей трапляюць у шпіталі. Сярод дарослых ён уяўляе асаблівую небясьпеку для пажылых, людзей са зьніжаным імунітэтам і хранічнымі захворваньнямі.
Агулам у ЗША кожны год ад гэтага вірусу паміраюць ад шасьці да дзесяці тысяч людзей, старэйшых за 65 гадоў, ад 60 да 120 тысяч патрабуюць шпіталізацыі. У дарослых без спадарожных захворваньняў ён часьцей праходзіць як звычайная прастуда, але можа пакідаць на шмат месяцаў наступствы ў выглядзе слабасьці і цяжкага кашлю.
- Вакцыны ад RSV распрацоўваюць у многіх краінах сьвету больш за 60 гадоў, з моманту яго адкрыцьця ў 1955 годзе.