Лукашэнка з сынам у санкцыйным сьпісе ЭЗ, масачны рэжым у Лідзе і Магілёве, аднаўленьне адлічаных студэнтаў. Найважнейшае за 6 лістапада

Ілюстрацыйнае фота.

Коратка пра асноўныя падзеі пятніцы 6 лістапада.

Яшчэ 15 беларускіх чыноўнікаў, разам зь Віктарам і Аляксандрам Лукашэнкамі, уключаныя ў санкцыйны сьпіс Эўразьвязу. 2 кастрычніка Эўразьвяз увёў санкцыі супраць 40 беларускіх чыноўнікаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ 15 беларускіх чыноўнікаў, разам з Лукашэнкам, уключылі ў санкцыйны сьпіс Эўразьвязу. СЬПІС 

Да новых санкцый ЭЗ далучылася Канада, якая раней ужо ўнесла ў сьпіс Лукашэнку з сынам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канада далучылася да новых санкцый ЭЗ супраць беларускіх чыноўнікаў

Кандыдат у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн апярэдзіў свайго апанэнта-рэспубліканца і дзейнага прэзыдэнта Дональда Трампа ў Пэнсыльваніі. Падлік працягваецца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары ў ЗША: Байдэн апярэдзіў Трампа ў Пэнсыльваніі

У Беларускім дзяржаўным мэдычным унівэрсытэце пачалі аднаўляць адлічаных студэнтаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У БДМУ пачалі аднаўляць адлічаных студэнтаў

На адкрыцьці новых станцый менскага мэтро Аляксандар Лукашэнка паабяцаў правесьці новыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: «Гарантую вам новыя выбары. Тады, калі вы прымеце рашэньне»

На знак пратэсту супраць ціску, які адміністрацыя БДУ чыніць на студэнтаў і пэдагогаў, звольніўся старшы выкладчык факультэту філязофіі і сацыяльных навук Аляксандар Лазоўскі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На знак пратэсту з БДУ звольніўся выкладчык факультэту філязофіі і сацыяльных навук

Памкненьне беларусаў да паглыбленьня інтэграцыі з РФ зьніжаецца, — вынікае са шматгадовых дадзеных Інстытуту сацыялёгіі АН Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памкненьне беларусаў да паглыбленьня інтэграцыі з РФ зьніжаецца, — Інстытут сацыялёгіі НАН

Журналістку, ляўрэатку прэміі ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча Насту Захарэвіч асудзілі на 15 дзён арышту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістку Насту Захарэвіч асудзілі на 15 дзён арышту

Журналісту Чудзянцову на закрытым судовым працэсе далі 5,5 года зьняволеньня і штраф $10 тысяч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналісту Чудзянцову далі 5,5 года зьняволеньня і штраф $10 тысяч

Больш за 550 дзеячоў культуры запатрабавалі аднавіць звольненых зорак Опэрнага тэатру.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 550 дзеячоў культуры запатрабавалі аднавіць звольненых зорак Опэрнага тэатру

Палітзьняволеную, сябру прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву адмовіліся вызваліць пад заклад і падоўжылі арышт да 8 студзеня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволеную Марыю Калесьнікаву адмовіліся вызваліць пад заклад і падоўжылі арышт да 8 студзеня

Блогера Эдуарда Пальчыса абвінавацілі па артыкуле «масавыя беспарадкі», яму пагражае да 15 год зьняволеньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогеру Пальчысу выставілі абвінавачаньне па артыкуле «масавыя беспарадкі», яму пагражае да 15 год зьняволеньня

У Магілёве і Лідзе ўвялі абавязковы масачны рэжым праз пандэмію каранавірусу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Магілёве і Лідзе ўвялі абавязковы масачны рэжым

Паводле афіцыйных дадзеных, колькасьць ахвяр каранавірусу ў Беларусі перавысіла 1000 чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць ахвяр каранавірусу ў Беларусі перавысіла 1000 чалавек. За содні выявілі рэкордную колькасьць хворых

Былы начальнік ДАІ Менскай вобласьці, якога двойчы асуджалі на 15 сутак, заявіў пра катаваньні ў турме на Акрэсьціна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы начальнік ДАІ Менскай вобласьці заявіў пра катаваньні ў турме на Акрэсьціна

Адкрыцьцё БелАЭС заплянавалі на 7 лістапада, дзень бальшавіцкага перавароту ў Петраградзе. Лукашэнка хоча збудаваць яшчэ адну АЭС.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адкрыцьцё БелАЭС заплянавалі на афіцыйнае сьвята 7 лістапада, дзень бальшавіцкага перавароту ў Петраградзе

На страйкоўцаў з БМЗ завялі крымінальную справу за масавыя беспарадкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На страйкоўцаў з БМЗ завялі крымінальную справу за масавыя беспарадкі