Людзі з інваліднасьцю 5 лістапада прайшлі ад Чырвонага касьцёла, што на плошчы Незалежнасьці, да Кастрычніцкай плошчы Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску прайшоў чарговы марш людзей з інваліднасьцю. Падчас акцыі затрымалі некалькі чалавек. ФОТА
Каля 19.00 у кватэру Ніны Багінскай уварваліся людзі без апазнавальных знакаў. Яны заявілі, што павінны правесьці там сьледчы экспэрымэнт і што справа зьвязаная з унучкай Ніны Багінскай, якая пражывае разам зь ёю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У кватэры Ніны Багінскай праводзілі «сьледчы экспэрымэнт». Не абышлося без затрыманьняў
Незалежнае расьсьледаваньне ў рамках «Маскоўскага мэханізму» Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) паказала, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі былі сфальсыфікаваныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялікая Брытанія заклікала да новых прэзыдэнцкіх выбараў у БеларусіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Эстоніі: адзіны выхад з сытуацыі ў Беларусі — свабодныя выбары
Пасьля сустрэчы зь лідэрам беларускай апазыцыі Сьвятланай Ціханоўскай фэдэральны канцлер Сэбастыян Курц выказаў «поўную падтрымку Аўстрыі» для дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Поўная падтрымка Аўстрыі». Канцлер Курц вітае «нястомныя намаганьні» Ціханоўскай
Курсант 4 курсу факультэту міліцыі Акадэміі МУС Уладзіслаў Бацян пакінуў шэрагі супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. У відэазвароце ён патлумачыў, што не жадае станавіцца зброяй у руках нелегітымнай улады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я стаў сьведкам злачынства». Курсант Акадэміі міліцыі расказаў пра фальсыфікацыю выбараў. ВІДЭА
Плятформа «Голос» апублікавала справаздачу аб парушэньнях на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі. У падрыхтоўцы справаздачы таксама ўдзельнічалі ініцыятывы «Зубр» і «Честные люди».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фальсыфікацыі на кожным трэцім участку. Плятформа «Голос» апублікавала справаздачу аб парушэньнях на выбарах у Беларусі
Сьледчы камітэт адмовіўся заводзіць крымінальную справу па заяве былога лагойскага ратавальніка Юрыя Крывашэя. Ён апублікаваў тэкст афіцыйнага адказу ў сваім твітэры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьявіўся першы адказ Сьледчага камітэту на заяву аб зьбіцьці і катаваньні міліцыяй пасьля выбараў
З шэрагу менскіх заводаў масава звольнілі чальцоў наваствораных пярвічных арганізацый Свабоднага прафсаюзу мэталістаў (сяброўская арганізацыя Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь менскіх заводаў масава звольнілі новых чальцоў Свабоднага прафсаюзу мэталістаў
З 6 лістапада на прыём хворых з каранавірусам пераходзіць 10-я менская клінічная лякарня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску на працу з інфікаванымі каранавірусам перавялі восем лякарняў