З 6 лістапада на прыём хворых з каранвірусам пераходзіць 10-я менская клінічная лякарня.
З 23 кастрычніка 2-я гарадзкая клінічная лякарня Менску перайшла на прыём хворых на COVID-19, адменена плянавая шпіталізацыя іншых пацыентаў.
Цяпер каранавірус лечаць у сямі гарадзкіх клінічных лякарнях (дзіцячая і дарослая інфэкцыйныя клінічныя лякарні, 2-я, 3-я, 4-я, 5-я і 6-я гарадзкія лякарні). Месцаў у стацыянарах не хапае, шпіталізуюць толькі зь цяжкімі пнэўманіямі.