Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прайшоў чарговы марш людзей з інваліднасьцю. Падчас акцыі затрымалі некалькі чалавек. ФОТА


Людзі з інваліднасьцю 5 лістапада прайшлі ад Чырвонага касьцёла, што на плошчы Незалежнасьці, да Кастрычніцкай плошчы Менску.​

У 14:47 удзельнікі шэсьця рушылі па праспэкце Незалежнасьці. Многія трымалі ў руках плякаты, выгуквалі «Жыве Беларусь» і іншыя лёзунгі. Кіроўцы, якія ехалі па праспэкце, віталі ўдзельнікаў шэсьця сыгналамі.

За маршам назірала шмат людзей у цывільным. На праспэкце Незалежнасьці было некалькі мікрааўтобусаў сілавікоў і каля 6 машын ДАІ. Ля ГУМа паставілі аўтавышку і заблякавалі праход, людзей гэта вельмі абурыла. Ім давялося абыходзіць скрыжаваньне праспэкту Незалежнасьці з вуліцай Леніна — падземны пераход.

Каля 16-й гадзіны на маршы затрымалі дзьвюх дзяўчат, якія суправаджалі ўдзельнікаў, паведамляюць Tut.by і «Наша Ніва».

Раней амапаўцы затрымалі журналістку Насту Захарэвіч, якая стаяла ля праспэкту Незалежнасьці, дзе праходзіў марш. Таксама на маршы людзей з інваліднасьцю затрыманы Ільля Дабратвор, які працаваў там у якасьці журналіста. Цяпер яго тэлефон недаступны, паведамляе БАЖ.

Марш людзей з інваліднасьцю завяршыўся на Кастрычніцкай плошчы.

Сярод удзельнікаў маршу паэт Ян Грыб
Сярод удзельнікаў маршу паэт Ян Грыб

Абнаўляецца

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG