Кожны дзень на працягу лета на сайце Свабоды новы разьдзел кнігі Аляксандра Лукашука “ЛІХАР. Oswald у Менску”.
Апошняя восень у Беларусі для Освальда пачалася з таемнага візыту ў Маскву. Таемнага, бо пра яго нідзе няма зьвестак – ні ў матэрыялах КДБ, якія атрымаў Мэйлер, ні ў дакумэнтах амэрыканскай амбасады, ні ў ліставаньні Освальда зь сям’ёй, ні ў яго “Гістарычным дзёньніку”.
Дзёньнік ЛГО
21 жніўня – 21 верасьня, 1961
Хаджу ў пашпартны стол у аддзел візаў, таксама ў міністэрства замежных справаў у Менску, таксама ў міністэрства ўнутраных справаў, ад якіх залежыць рашэньне аб візе.
Адзіным сьведчаньнем паездкі ці палёту ў Маскву стаў рэчавы доказ 374 Камісіі Ўорэна: падчас ператрусу пасьля забойства сярод асабістых рэчаў Освальда паліцыя канфіскавала яго “Білет чытача № 3095/к” Дзяржаўнай бібліятэкі СССР імя У.І. Леніна. Білет на імя “Освальда Лі Гарві” ў навуковую чытальную залю № 1 быў выпісаны ў чацьвер, 7 верасьня 1961 году, тэрмінам на адзін месяц.
Што рабіў, дзе быў, дзе спыняўся, колькі дзён правёў Освальд у Маскве падчас той паездкі – не вядома нічога, апроч візыту ў бібліятэку. Картатэка заказаў чытачоў даўно зьнішчаная, і што ён чытаў у навуковай залі – амэрыканскую прэсу, зборнік законаў ці творы Леніна, невядома.*
Але гэта не адзіная загадка апошняй восені.
Дзёньнік ЛГО
Верасень – 19 кастрычніка 1961
Нічога не чуваць зь міністэрстваў (“Яны нам самі пазвоняць”). Марына цягніком едзе зь Менску да цёткі ў горад Харкаў на Ўрал на 4 тыдні. У гэты час я адзін, але разам з Эрыкам хаджу на танцы і ў іншыя грамадзкія месцы на забавы. Ужо некалькі месяцаў не рабіў гэтага. Дзень народзінаў праводжу адзін у опэры, гляджу маю любімую “Пікавую даму”. Мне споўнілася 22 гады.
Мэйлер пакідае геаграфічную памылку без агаворкі, магчыма, сам не заўважыўшы яе ці палічыўшы, што ўкраінцы не пакрыўдзяцца. Ён робіць важнае назіраньне – восеньню, пасьля ўсіх спрэчак і сварак, у Освальдаў настаў час пэўнага ахаладжэньня. Лісты зь Менску ў Харкаў сухія, кароткія, і раптам нешта мяняецца, мяняюцца лісты – іх піша быццам іншы чалавек.
18 кастрычніка:
Ну, хутка ты вяртаесься назад. Я буду вельмі рады цябе зноў бачыць – як я буду цябе любіць!..
22 кастрычніка:
Мая мілая дзяўчынка! Сёньня я атрымаў тваю паштоўку; дзякуй, мілая, толькі мне не падабаецца, што ты балбочаш, што ты прадчуваеш, што згубіш мяне. Ты ніколі ня згубіш мяне, і ўсё! Ты ня кажаш, калі вяртаесься. Скажы як найраней. Ты хутка будзеш дома. Будзе так добра зноў быць з табой.
У матэрыялах Камісіі Кангрэсу захоўваецца аркуш, знойдзены падчас ператрусу дома ў Освальда. На ім рукой Освальда па-расейску даволі дакладна і падрабязна запісаны словы любоўнай арыі з другога акту “Пікавай дамы”.
Я вас кахаю так адчайна,
Бяз вас мне не пражыць і дня.
І подзьвіг сілы надзвычайнай
Для вас гатовы зьдзейсьніць я.**
Мэйлер цытуе 24 радкі арыі і робіць выснову:
Пушкіну і Чайкоўскаму ўдалося вярнуць яго да каханьня.
Выключна дзеля пэдантычнасьці – паэма Пушкіна, але словы лібрэта належаць не паэту, а брату кампазытара Мадэсту.
І дзеля дакладнасьці: паводле архіваў Вялікага тэатру опэры і балету БССР (званьне “акадэмічнага” было нададзена пазьней), 18 кастрычніка, у дзень народзінаў Освальда, “Пікавую даму” на яго сцэне ня гралі. У тэатральным архіве ў журналах рэгістрацыі пазначана, што 7 кастрычніка на сцэне адбылася прэм’ера опэры Яўгена Глебава “Мара”, і больш нічога. Як патлумачылі супрацоўніцы архіву, далей тэатар быў на гастролях.
Застаюцца тры магчымасьці. Першая – Освальд несьвядома памыляецца, бо піша ці перапісвае дзёньнік нашмат пазьней і блытае год (“Пікавую даму” гралі ў кастрычніку 1960-га, праўда не 18-га, а 15-га); другая – Освальд сьвядома робіць непраўдзівы запіс, матывацыя незразумелая; трэцяя – тэатральныя архівы памыляюцца.
Была яшчэ чацьвёртая магчымасьць – Освальд сапраўды слухаў Чайкоўскага, але ня ў опэрным тэатры, а ў кінатэатры. У 1960-м на экраны выйшаў фільм-опэра ”Пікавая дама”. Марына ўжо ў Амэрыцы пісала ў сваіх паказаньнях для ФБР:
Улюбёная опэра Лі была “Пікавая дама”. У Расеі зрабілі фільм па гэтай оперы, цудоўны фільм. Лі хадзеў глядзець яго чатыры ці пяць разоў...
Высьветліць, куды мог пайсьці адзінокі малады чалавек у Менску ў 1961 годзе, каб задаволіць свае культурныя патрэбы, не лягчэй, чым аднаму літаратурнаму герою было знайсьці дванаццатае крэсла – горад яшчэ ня меў сваёй газэты, а афішы з тумбаў і рэклямных шчытоў даўно абарваў вецер гісторыі.
Але паспрабаваць можна. Галоўная рэспубліканская газэта “Звязда” друкавала ня толькі абавязковыя пастановы партыі і ўраду, але і рэпэртуарную афішу сталіцы.
З тэатрам опэры і балету ўсё проста – там неахайна ці, прынамсі, вельмі спэцыфічна вялі архівы. Насамрэч да ад’езду на гастролі ў канцы месяца трупа была ў Менску да 25 кастрычніка і сыграла паўтара дзясятка спэктакляў – усе абвесткі спраўна друкавала “Звязда”. Але “Пікавай дамы” сярод іх не было.
У 1961-м у Менску было 17 кінатэатраў, іх рэпэртуар таксама друкавала газэта – але цягам кастрычніка нідзе ні разу не круцілі фільм-опэру.
Ні разу, ні ў тэатры, ні ў кіно ў тым кастрычніку ў Менску не гучала знакамітая арыя пра ўдачу і няўдачніка, доля якога, як вядома, плакаць. За адным магчымым выняткам.
Напярэдадні дня народзінаў Освальда, 17 кастрычніка, у Маскве адкрыўся 22-гі партзьезд, і ў наступны дзень газэты мусілі друкаваць гіганцкую прамову Мікіты Хрушчова, якая заняла ўвесь здвоены нумар і не пакінула месца ні для радка пра надвор’е, ні для шахматнага эцюду, ні для кіна-канцэртнага і тэатральнага рэпэртуару дня.
Рэпэртуарная дата 18 кастрычніка ня выплыла з пажоўклых старонак фрагмэнтарнага тэатральнага архіву, а ў газэтах была пахаваная пад татальным шматслоўем партыйнага правадыра.
У той дзень можна было ўведаць, што Сталін яшчэ большы злачынца, чым сказалі пра гэта пяць гадоў таму на такім самым зьезьдзе, што да антыпартыйнай групы Малянкова далучыўся рэдактар «Правды» Шапілаў і на ўсё жыцьцё атрымаў тытул “и примкнувший к ним”, так, відаць, і на помніку на могілках напісалі, а маршал Варашылаў проста зьбіўся з тропу, і што камунізм пабудуецца праз дваццаць гадоў, і шмат яшчэ чаго.
Але пра “Пікавую даму” нічога ў той дзень ня ўведаеш, апроч як з запісу Освальда.
І толькі на шпацыры па гарадзкіх вуліцах патрапіць раптам на вочы старая шыльда “Дом культуры”, і прыйдзе ў тлумную галаву неабавязковая думка – фільмы ж яшчэ круцілі ў заводзкіх клюбах і прафсаюзных палацах культуры, а іх рэпэртуар газэты не друкавалі.
Мог, мог Освальд злавіць “міг удачы” ў свой апошні дзень нараджэньня ў Менску.
----------------------------------------
*Освальд таксама быў чытачом галоўнай бібліятэкі Беларусі, “Ленінкі” – але картатэка таксама не захавалася.
**Тэкст для Камісіі Ўорэна быў перакладзены на ангельскую і так даецца ў кнізе Мэйлера. Пераклад на беларускую з расейскага арыгіналу.
Працяг заўтра.
У ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку
Дзьве памяці, плюс-мінус
“Russia” ці “Belorussia”?
Самагонка для Мэйлера
Acherontia atropos, сямейства чэкістых
Палёты “Справы № 34451”
Станіслаў Шушкевіч і шапка з вушамі
Першыя дні “расейскага рабочага”
Кватэра для халасьцяка
76 прыступак уверх і ўніз
Освальд і яго імёны
Першая памылка КДБ
Карацейшы ў 38,6 раза
“Ідэот”, не ідыёт
Чый Освальд?
Песьня для Хрушчова
Хэлоў, карова са штату Аёва
Найважнейшае з мастацтваў
“Аооаох!” -- і міма
Мэйлер і падзякі
Мэйлер і Цітавец
Мэйлер і “Цітавец”
Гепард з хуткасьцю чарапахі
Ці ведаў Освальд Цітаўца?
“Здрастуй!” І бывай...
Паходы ў манастыр
“Заўважана імкненьне знаёміцца з бляндынкамі”
КДБ і “мужчыны зь вялікай задніцай”
Мэйлер і гіганты сэксу
Цнота
Халтуршчыкі з КДБ
Разьбітае сэрца Освальда
“Я -- амэрыканскі грамадзянін”
На танцы
Дэман амнэзіі
З танцаў
Allegretto, allegro, allegrissimo
Тайна мядовага месяца
Роля дзірачак у гісторыі
Рэцэпт драмы
Камсамольская любоў
П’еса «Маладыя». Акт 1
П’еса “Маладыя”. Акт 2
Талстаеўскі

ПапярэдніЯ разьдзелЫ:
Палёт матылькаУ ГУМ заднім ходам