ДЗЕНЬ БЛОГЕРА-3. Трэцім разам сустракаем васьмёрку аўтараў беларускай блогасфэры! Апэратыўныя паведамленьні глядзіце ніжэй у разьдзеле “Усе матэрыялы дня”.
У першы Дзень блогера, які прайшоў на нашым сайце 13-14 лютага, удзельнічалі “абсалютнае зло беларускага інтэрнэту” maryjka_, кібэрзмагар за правы спажыўцоў lipkovich,“оголтелый либерал” pessimist2006, зямлячка М. К. Агінскага dasha_lis, валадар Невялікага Княства Альгердзія bacharevic, тапограф менскай душы vadim_i_z, часова запалярны пушкінавед і булгарыназнаўца feduta i паўнамоцны прадстаўнік Яе Вялікасьці ў Менску zubritanets.
У другім Дні блогера 13-14 сакавіка ўзялі ўдзел “антыжурналіст” беларускай блогасфэры malishevsky, змагар за сьвядомасьць беларускіх палякаў poczobut, аўтар, які стала піша аб беларусах па-расейску radzimich, стары менскі лекар, цяпер жыхар Ізраіля vladbunim, паэт і эсэіст на замову khadanovich, змагарка за права жанчын на аборты olga-karatch, захавальнік беларускай прасторы chareuski, летапісец Менску — рэальнага і віртуальнага — bacian.
Сёньня мы прадстаўляем чарговую васьмёрку блогераў. Восем актыўных аўтараў Жывога Журнала ў сваіх пастах для сайту Свабоды шукаюць адказаў на балючыя пытаньні:
Чытаем, спрачаемся, пашыраем свабоду разам!

- Які плён і якая шкода ад прымусовых суботнікаў?
- Чаму беларускае грамадзтва засталося партызанскім?
- Якімі павінны быць адносіны Беларусі і Расеі?
- Чым блогеры адрозьніваюцца ад журналістаў?
- Чаму беларусы ня любяць свае посьпехі?
- Што выклікае “мэханічную салідарнасьць” грамадзтва?
- Чаго можна дамагчыся, расплачваючыся сваёй свабодаю?
- Адкуль у беларусаў унікальная для Эўропы талерантнасьць?
- І нарэшце — падборка прыгожых эратычных здымкаў ад гарадзенскага фотаблогера.
Чытаем, спрачаемся, пашыраем свабоду разам!