vadim-i-z
Горад з тысячагадовай гісторыяй, шэсьцьсот год якой амаль незваротна страчаныя. Яшчэ ад трохсот засталося некалькі будынкаў. І толькі апошняе стагодзьдзе прадстаўлена адносна цэласна.
Горад, які шмат разоў нішчылі. І акупанты, і, што нашмат страшней, свае.
Горад, у якім суіснавалі розныя архітэктурныя стылі, розныя рэлігіі і розныя нацыі. І неяк патраплялі ўжывацца адны з аднымі.
Шмат гадоў таму, яшчэ школьнікам, я дзівіўся таму, што афіцыйныя пляны гораду (а іншых тады ў крамах і не было) страшэнна скажаюць яго тапалёгію. Вуліцы на іх ня проста дэфармаваліся — яны мудрагеліста абрываліся і перакрыжоўваліся, утвараючы зусім немагчымыя камбінацыі. Па наіўнасьці я напісаў ліст у выдавецтва, дзе пералічыў два дзясяткі знойдзеных памылак. Мне ветліва адказалі, што дзякуй, у наступным выданьні ўсё будзе выпраўлена… але нічога не зьмянілі. Даведаўшыся пра гэта, бацька пасьмяяўся і патлумачыў, што такія мапы сьвядома робяць недакладнымі — з-за боязі, якая нават тады здавалася сьмешнай, што інакш іх могуць скарыстаць ворагі.
Што ж, я наважыў дзейнічаць сам. І гадоў у 16—17 выхадзіў увесь горад, усе яго закуткі, пазначаючы ў нататніку схему вуліц і зводзячы потым гэтыя кракі разам. Сяргей Грахоўскі, побач зь якім мы тады ўлетку адпачывалі, даведаўшыся пра гэта, дасьведчана заўважыў: “Будзь гэта ў 1937 годзе, цябе б адразу…”
Мінуліся гады. Горад стаў іншы, палова вуліц з майго старога пляну адышла ў невараць, засталася ценямі сярод сучасных шматпавярховікаў. Зьявіліся новыя раёны, у якіх ужо і ня ведаю, калі пабываю — Брылевічы, Дамброўка… І як добра, што атрымліваюць яны не безаблічныя імёны накшталт “Паўднёвы Захад” ці “Дружба”, а захоўваюць назвы старадаўніх прымескіх хутароў, фальваркаў, вёсак.
Не-не, я ўжо даўно ня той наіўны хлопчык і выдатна ведаю, што ў нас добра, а што кепска і вельмі кепска. Але гэта мой горад, горад, зь якім зьвязаны мой лёс. І я ў сваім блогу спрабую, як умею, распавясьці пра яго і паказаць яго. Яго хараство і яго ляпсусы. Панараму Сьвіслачы з Сакалянкі і развалюхі старой Грушаўкі. Відавочнасьці і дзівосы. Людзей і катоў. Бо горад мой неаднародны, горад мой разнастайны. І тым цікавы.
Мой горад. Наш горад.
Кароткая біяграфія:
Я фізык, 15 год працаваў у школах, наступныя 15 — у адной зь менскіх ВНУ, дацэнт. У Інтэрнэце з 1995 году, у Жывым Журнале — з 2004. Асноўныя тэмы — Менск (перадусім тапаніміка і гісторыя), літаратура і мова, адукацыя. Шмат гадоў калекцыяную разнастайныя ляпсусы — памылкі друку, перакладу, абмоўкі, дзіўныя выказваньні школьнікаў і студэнтаў. А яшчэ захапляюся фатаграфіяй; тут галоўныя аб’екты — родны горад, яго людзі і… яго каты і кошкі.
Тыя міні-нарысы пра Менск, якія спачатку публікуюцца ў маім ЖЖ і ў суполцы minsk1067, потым выкладаю на сайт “Библиотека минчанина” — рубрыкі “Прогулки”, “Тени забытых улиц” і інш.
А яшчэ я мадэратар чатырох суполак і адзін з адміністратараў сьпісу вучэльняў у беларускай сэкцыі Жывога Журналу.
Журнал — так ужо склалася — вяду на расейскай мове. Мяркуючы па колькасьці беларускамоўных наведнікаў, гэта іх ня надта бянтэжыць.
А астатняе, спадзяюся, скажа за мяне мой журнал.
Пяць блогаў, якія я раю наведаць
У прапанаваных абставінах, мабыць, трэба называць блогі, аўтары якіх маюць дачыненьне да нашай краіны. Згадаю тыя блогі, якія, на мой погляд, маюць нашмат менш чытачоў, чым яны таго вартыя.
1. darriuss. Знаўца і нястомны дасьледчык архітэктуры Менску, у яго журнале можна знайсьці гісторыю шмат якіх будынкаў гораду і праекты будучых будоўляў — з вострымі камэнтарамі публікатара.
2. bacian. Яго спэцыяльнасьць — старыя фатаграфіі, якія ён знаходзіць у самых нечаканых месцах. Тут і дарэвалюцыйны горад, і Менск часоў акупацыі ў 1941-44 гг…
3. snake-elena. Перакладчыца. Аўтарка са сваім стылем, яе запісы цікава чытаць нават тады, калі паводле тэмы яны, здавалася б, ад вас далёкія.
4. tay-kuma. Ізраільцянін родам зь Менску, які піша з працягам найцікавейшыя ўспаміны пра Менск пяцідзясятых-шасьцідзясятых гадоў.
5. dig-gaja. Сябе яна рэкамэндуе як “гісторык-музэйшчык-баніст”. Гістарычныя публікацыі з дваццатых гадоў, цікавыя сюжэты з сучаснасьці.
Горад з тысячагадовай гісторыяй, шэсьцьсот год якой амаль незваротна страчаныя. Яшчэ ад трохсот засталося некалькі будынкаў. І толькі апошняе стагодзьдзе прадстаўлена адносна цэласна.
Горад, які шмат разоў нішчылі. І акупанты, і, што нашмат страшней, свае.
Навошта я пішу блог Добрае пытаньне. Ня ведаю! Спосаб самавыяўленьня? Толькі ня дзеля славы, а дзеля таго, каб паказаць сабе: ты гэта ўмееш, ты гэта можаш зрабіць. Спосаб прыводзіць думкі ў парадак? Таксама, мабыць, так. І ўвогуле, ЖЖ — гэта свайго роду наркотык з прывыканьнем пасьля першай дозы… |
Шмат гадоў таму, яшчэ школьнікам, я дзівіўся таму, што афіцыйныя пляны гораду (а іншых тады ў крамах і не было) страшэнна скажаюць яго тапалёгію. Вуліцы на іх ня проста дэфармаваліся — яны мудрагеліста абрываліся і перакрыжоўваліся, утвараючы зусім немагчымыя камбінацыі. Па наіўнасьці я напісаў ліст у выдавецтва, дзе пералічыў два дзясяткі знойдзеных памылак. Мне ветліва адказалі, што дзякуй, у наступным выданьні ўсё будзе выпраўлена… але нічога не зьмянілі. Даведаўшыся пра гэта, бацька пасьмяяўся і патлумачыў, што такія мапы сьвядома робяць недакладнымі — з-за боязі, якая нават тады здавалася сьмешнай, што інакш іх могуць скарыстаць ворагі.
Што я больш за ўсё люблю ў блогах Спосаб знаходзіць цікавых людзей і сумовіцца зь імі (“у оф-лайне” такія яркія асобы, як іншыя мае сябры па ЖЖ, сустракаюцца зусім не ў такой канцэнтрацыі). Магчымасьць даведацца нешта новае. Пазірнуць на, здавалася б, звыклы прадмет (чалавека, падзею) з новага, неспадзяванага боку. |
Мінуліся гады. Горад стаў іншы, палова вуліц з майго старога пляну адышла ў невараць, засталася ценямі сярод сучасных шматпавярховікаў. Зьявіліся новыя раёны, у якіх ужо і ня ведаю, калі пабываю — Брылевічы, Дамброўка… І як добра, што атрымліваюць яны не безаблічныя імёны накшталт “Паўднёвы Захад” ці “Дружба”, а захоўваюць назвы старадаўніх прымескіх хутароў, фальваркаў, вёсак.
Што я больш за ўсё не люблю ў блогах Хамства. Неталерантнасьць. Агрэсіўны нацыяналізм (няважна, якой нацыі). Не люблю, калі ўдзельнік дыскусіі пераходзіць на асобы. Не люблю непісьменнасьць і не люблю “албанскую” мову. А вось супраць мату нічога ня маю — калі, вядома, ён служыць неад’емнай часткай мастацкага вобразу. |