Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саюз палякаў, рэпрэсіі і нацыянальная сьвядомасьць


Анджэй Пачобут

Апошнія тры тыдні я займаўся толькі падрыхтоўкай зьезду Саюзу палякаў на Беларусі, які мае адбыцца 15 сакавіка. Таму, відаць, нічога дзіўнага няма ў тым, што ў галаве толькі зьезд і нічога больш :-).


Кароткая біяграфія

Нарадзіўся ў 1973 годзе. Журналіст, сябра Саюзу палякаў на Беларусі. Карэспандэнт польскага штодзёньніка Gazeta Wyborcza . Жыве ў Гародні.

Сотні праеханых кілямэтраў, дзясяткі сустрэч, размовы зь сябрамі арганізацыі ў розных кутках Беларусі дазваляюць падвесьці вынікі дзейнасьці СПБ.

Калі ў красавіку 2005 году я пагадзіўся стаць галоўным рэдактарам “Магазына Польскага”, часопіса, які выдаваўся СПБ, мне падавалася, што гераічны :-) пэрыяд маёй журналісцкай кар’еры, зьвязаны з працай у выданьнях кшталту газэт “День” ці “Народнай Волі”, скончыўся. Наперадзе меў быць разьмераны і спакойны рытм выдаванага раз на квартал культурніцка-гістарычнага часопіса.

Але ня тут тое было.

Нехта вельмі важны палічыў СПБ пад кіраўніцтвам абсалютна не заангажаванай у палітычную барацьбу 32-гадовай настаўніцы Анжалікі Борыс самай вялікай пагрозай беларускаму самадзяржаўцу. Далей была дэлегалізацыя вынікаў зьезду СПБ, штурм спэцназам сядзібы польскай арганізацыі, арышты і ўзбуджэньне крымінальных спраў у дачыненьні да актывістаў арганізацыі, правакацыі і запалохваньне.

Калі б нехта ў сакавіку 2005 году мне сказаў, што мірная і абсалютна небаявая арганізацыя будзе ў стане вытрымаць такі ціск, я б не паверыў.

Але сталася інакш.

1.Навошта я пішу блог

Свой блог я трактую не як прыватны дзёньнік, а як прыватнае СМІ :-) Апошнім часам я працую на замежныя мэдыі, а хацелася б у першую чаргу працаваць на беларускую аўдыторыю. Таму і зьявіўся мой блог.

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах?

Магчымасьць дастаткова хуткага пацьверджаньня альбо абвяржэньня інфармацыі.

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

Блогі і меркаваньні, выказаныя ў інтэрнэце, трэба трактаваць, як кажуць у такіх выпадках палякі, “z przymrużeniem oka”. Віртуальны пэрсанаж не заўжды адпавядае рэальнаму. Часам магчымасьці людзей зьмяняюцца пад уплывам ананімнасьці, якую гарантуе інтэрнэт, выклікаюць зьдзіўленьне. Да гэтага трэба прызвычаіцца.

4. Блогі, якія я раю наведаць

slaw-alena

Адам Глобус

Юлія Дарашкевіч
Нягледзячы на перасьлед і фактычную дэлегалізацыю, СПБ узору сакавіка 2009 году — на галаву мацнейшая і значна больш уплывовая арганізацыя, чымсьці СПБ сакавіка 2005-га. Справа ня толькі ў наяўнасьці агульнапрызнанага лідэра ці магчымасьці лёгка змабілізаваць актыў, але, і гэта самае галоўнае, ва ўплыве на польскую нацыянальную меншасьць на Беларусі. Аказалася, што рэпрэсіі толькі ўзмацняюць нацыянальную самасьвядомасьць беларускіх палякаў, а значыць, і ўплыў СПБ на нацыянальнае асяродзьдзе.

Ларчык адчыняецца вельмі проста.

Любая меншасьць успрыме атаку на свайго найбуйнейшага прадстаўніка (а менавіта так успрымаюцца ў польскім асяродзьдзі рэпрэсіі супраць СПБ) як атаку на цэлую меншасьць. І калі гэты ўдар СПБ удалося вытрымаць, яго палічылі дастаткова моцным, каб быць абаронцам правоў палякаў і іх прадстаўніком на Беларусі.

Паўставаньне новых, ужо 100-адсоткава нелегальных аддзелаў СПБ, вяртаньне ў арганізацыю людзей, якія яшчэ напрыканцы 90-х страцілі цікавасьць да польскага руху, і, што самае галоўнае, — масавы наплыў новых, раней не заангажаваных у польскі рух людзей — таму найлепшае сьведчаньне.

І за гэта трэба шчыра падзякаваць тым, хто ў нейкім псыхічна-нэўратычным угары “замовіў СПБ”.

У апошнія дні ўлады паўсюдна ўключылі дзяржаўную машыну ціску і запалохваньня дэлегатаў маючага адбыцца зьезду СПБ, але ўжо сёньня відавочна, што, нягледзячы на гэта, зьезд адбудзецца. А значыць, арганізацыя будзе і надалей існаваць. І ня так важна, ці будзе новае кіраўніцтва СПБ прызнанае Міністэрствам юстыцыі. Галоўнае, каб яго прызнавалі сябры арганізацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG