Іван Радзіміч
Так выходзіць, што пэрыядычна мне на вочы трапляюцца тэксты на дзьве тэмы: што думаюць пра Беларусь у Расеі і што беларусы самі думаюць пра Расею.
З расейскага боку ўсё выглядае як заўсёды, ужо гадоў 10. Нягледзячы на ўсе запэўніваньні ў “славянскім братэрстве”, блізкасьці і саюзнай дзяржаве, нават сярэднестатыстычны інтэлігент у Расеі (ня кажучы ўжо пра абываталя) ведае пра Беларусь ад адной да трох рэчаў (ня больш) — у Беларусі ёсьць Бацька (гэта ведаюць усе), сьпяваюць “Песьняры” (ужо горш) і робяць БелАЗы (зусім кепска, але ня выключана).
Аднак на другім баку мяжы, беларускім, малюнак зусім іншы. Шмат хто зь беларусаў цяпер зьяжджае з краіны — хто на Захад, а хто на Ўсход, у Расею. Калі паглядзець на кантынгент тых, хто зьехаў, высьвятляецца цікавы факт. Ёсьць пэўная колькасьць людзей, якія, будучы звычайнымі беларусамі, цалкам сьвядома называюць сябе расейцамі. Ідэйныя, так бы мовіць. Некаторыя нават “ідэйна” едуць куды-небудзь у Расею. Часта гэта падаграецца нелюбоўю да ўласнай “саўковай краіны”. Але некаторыя ідуць далей, яны хочуць “сьвята тут і цяпер”, патрабуюць далучэньня да Расеі! З такіх людзей у значнай меры складаюцца арганізацыі нацыянал-бальшавікоў ды іншых “славянскіх патрыётаў”. Зь іхнай актыўнасьці льга зразумець — у беларускім грамадзтве ёсьць умовы для існаваньня такіх людзей, і галоўнае — іхнія ідэі не выклікаюць моцнага адпрэчваньня. Мне здаецца, не адзін адсотак беларускіх грамадзян быў бы ня супраць пажыць у Менскай фэдэральнай акрузе.
Нядаўна ў інтэрвію аднаму літоўскаму парталу кіраўнік “Славянскага Саюзу”, адной з самых маргінальных расейскіх груповак, абмовіўся, што сходы іхнай арганізацыі адбываюцца на тэрыторыі пасольства Беларусі з ініцыятывы пасла! У кожнай нармальнай краіне гэта выклікала б скандал. Але не ў сучаснай Беларусі.Вось калі б гэта было б у Польшчы і на тэрыторыі беларускага пасольства зьбіраліся польскія нацыяналісты, вось тады — так, тады паляцела б галава з пасольскіх плячэй.
А тут наўрад ці хто калі стане ўздымаць шум з-за расейскіх нацыяналістаў. Каму гэта цікава? Гэта ж нармальна. Расейцы — беларусы, беларусы — расейцы. Але чаму? Адкуль у сьветлай беларускай галованьцы ўвогуле бярэцца ідэя адстойваньня сваёй “расейскасьці”? Часта гэта тлумачаць меркаваньнямі “братэрства”. Напрыклад, “мы з расейцамі браты, а таму павінны гаварыць толькі па-расейску і махаць на нашых плошчах пятроўскім трыкалёрам”. Аргумэнтацыя ў такіх выпадках пакідае жадаць лепшага. Такім чынам, на парадку дня галоўнае пытаньне — адкуль у беларусаў расейская самасьвядомасьць? Гэта гістарычны цяжар ці комплекс? Чаму нельга проста пабыць беларусам?
У Беларусі відавочна нешта ня тое з самасьвядомасьцю.
Як вы думаеце?
Іван Радзіміч– блогер, мэдыя-актывіст. Нарадзіўся ў Маскве, у сям'і дыпляматычных супрацоўнікаў. Дзяцінства правёў у Казахстане, Кітаі, Латвіі і Беларусі. Цяпер займаецца грамадзянскай журналістыкай. Жыве ў Маскве.

1.Навошта я пішу блог Мне гэта цікава. А наогул, канешне, хацелася б, каб блог дапамог пачаць супрацоўніцтва зь якім-небудзь буйным СМІ. 2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах? Вялікая колькасьць аўтараў, магчымасьць выбіраць, прастата ў выкарыстаньні, магчымасьць даносіць свой погляд да людзей, мець зносіны. 3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах? Нефункцыянальныя, жудасна аформленыя папулярныя расейскія блогасэрвісы. 4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць bacian - фатаздымкі і плякаты Беларусі 20-га стагодзьдзя poczobut - добры журналісцкі блог alex_brest - журналіст зь берасьцейскай абласной газэты (!) "Заря". Такія людзі ў ЖЖ сустракаюцца не часта. Піша пра тое, што адбываецца ў Берасьці, цікавіцца Ўкраінай і Польшчай. lidiafederica - італьянка, якая выкладае беларускую мову ў Італіі. Даўно не пісала ў блог, але нядаўна зноў пачала пісаць. czalex - наш хлопец |