lipkovich
У раньнім дзяцінстве думаў: як жа цікава адказваць на чужыя цыдулкі! Глядзеў маленькі чорна-белы тэлевізар “Нёман”, захапляўся тым, што там рабілася, і страшэнна зайздросьціў. На экране — цяжкая заслона, нізкі журнальны столік з графінам вады, крыштальная шклянка, масіўны мікрафон, вядучая, падобная да ўчастковай лекаркі, часам справа ў кутку сцэны — раяль.
Невысокі лысы паэт у сьветлым пінжаку нетыповага пакрою з надзіва акуратнымі замшавымі латкамі на локцях грунтоўна тлумачыць прычыны гонкі ўзбраеньняў. Гарбаваты пісьменьнік у тоўстай аправе на вострым носе, крухмальны каўнерык рэжа горла, аўтарытэтна разважае пра буйную рагатую жывёлагадоўлю. Актор з мужным тварам энтузіяста-падрыўніка распавядае пра мэханізатараў Нечарназем’я, якія эстэтычна трацяць прытомнасьць на трагедыях Шэксьпіра.
Неверагодна разумныя людзі рабілі незабыўнае ўражаньне. Месца чорна-белага “Нёмана” заняў каляровы “Гарызонт”, а пытаньні ўсё сыпаліся.
Паэты адказвалі на цыдулкі пра разрадку напружанасьці, пісьменьнікі зь веданьнем справы прагназавалі ўраджай зерневых, акторы са сьлязьмі ўспаміналі пра калгасьніц (“…быў на гастролях у сыбірскім сяле, там цудоўныя, сьветлыя людзі…”), якія чытаюць Цютчава перад вечаровым даеньнем.
Празь нейкі час я вырас настолькі, што змог задаваць пытаньні сам. Не наўпрост, вядома, а таксама праз цыдулачку. Першае пытаньне пра Салжаніцына ня выклікала ніякага энтузіязму ў майго настаўніка гісторыі Барыса Ізрайлевіча Таўбіна, партызана, старшыні вэтэранскай арганізацыі раёну. Ён мяне выгнаў з урокаў і напісаў у дзёньнік, каб я прывёў бацькоў. Нагонка, якую я атрымаў ад іх пасьля візыту ў школу, сур’ёзна астудзіла мой імпэт. Але толькі да канца школы. Потым я зноў узяўся за старое. Рабіў гэта ўжо на інстытуцкіх сэмінарах і канфэрэнцыях.
Спэцыялістка па марксысцка-ленінскай эстэтыцы Жогаль нэрвова грукала па катэдры і гістэрычна гарлала на ўсю вялізную, амаль на тысячу чалавек, аўдыторыю: “Аўтар запіскі — устаньце!”
Знайшла дзекабрыста, ага.
Мікіта Міхалкоў выступаў у актавай залі БДУ (Аляксандар Казулін быў тады яшчэ студэнтам мэхмату), ён прывёз паказаць некалькі ВГІК-аўскіх прац. Ужо тады быў вядомым рэжысэрам, атрымаў прэмію за “Няскончаную п’есу для мэханічнага піяніна” ў Сан-Сэбастыяне, купаўся ў інтэлігенцкай любові, лёгка сабраў залю і перад студэнцкім фільмам па матывах “Марсіянскіх кронік” Рэя Брэдбэры адказаў на пару пытаньняў.
Толькі што ў Мікіты Сяргеевіча цікавіліся пра Савелія Крамарава, які зьехаў з СССР. Пан рэжысэр карыкатурна вырачыў вочы і з кардонным сьмехам прамовіў:
— Цяпер у Галівудзе паболее прыдуркаватых.
“Як вы ставіцеся да творчасьці свайго брата?” — запытаў я. Пытаньне яму не спадабалася. Андрон Канчалоўскі якраз у гэты час зьвязаўся зь нейкай “Каламбіяй пікчэрз”.
Рэжысэр пачаў з традыцыйнага:
— Разумееце…
І панёс нешта нецікавае пра свабоду творчасьці і самавыяўленьне.
Мой калега потым зьедліва заўважыў: “Цябе ж не цікавяць іхнія адказы. Цябе цікавіць, як менавіта яны ня змогуць адказаць на твае пытаньні”. Пэўна, ён меў рацыю.
Прамінуў нейкі час — на жаль, досыць працяглы, — зьявіўся інтэрнэт, пачаліся гаворкі пра вялікую вёску, пра тое, што будучыня ўжо настала… Людзі сапраўды сталі бліжэй адзін да аднаго і сапраўды ўзьнікла магчымасьць даваць імгненную рэфлексію на чалавечую дурасьць. Акрамя таго, цяпер з аўтаравымі цыдулкамі маглі пазнаёміцца ўсе ахвотныя.
“Мы зараблялі, зарабляем і будзем на вас зарабляць, а калі ваша краіна разваліцца, мы будзем далучаць вас па адным”, — камэнтар да ідыёцкага артыкула пра беларуска-расейскія ўзаемадачыненьні, апублікаванага ў інтэрнэт-часопісе “Інтеллектуал-капітал” на пачатку 1998 г., перадрукавала “Белорусская деловая газета”, якая выходзіла ў той час. Прыяцель, які працаваў у Адміністрацыі нашага Прэзыдэнта, прыбег наступнага дня да мяне дадому.
— Як дакладна ты патрапіў! — удзячна трос ён маю руку, — як дакладна!
Няма ўжо ні таго амэрыканскага часопіса, ні аўтара артыкула, і прыяцель даўно ў вышуку, а вось актуальнасьць камэнтара ня страцілася. Днямі новы прэзыдэнт іхняй Інгушэціі заявіў, што Расею хочуць разваліць, гэтаксама як і СССР. Дык вось няхай ведае — я з 1998 году чакаю. Сам ня сплю і другім не даю.
Неўзабаве пайшла мода на онлайн-канфэрэнцыі. Палітыкі ўзялі на ўзбраеньне віртуальныя гутаркі з народам. Вядома, гэта ня так востра, як адчуць на сваім твары пырскі сьліны іхняга Жырыноўскага, але ўсё ж… хоць неяк… Дый пытаньні зьбіраюць з усяго сьвету…
— Скажыце, ці праўда, што вы габрэй? — паслаў я цыдулку Пуціну. — Калі “так”, то можаце не адказваць.
Чамусьці трапіў у сьпіс самых сьмешных пытаньняў, якія задаваліся іхняму тагачаснаму прэзыдэнту. Як выдумаеце, што іхні Ўладзімір Уладзіміравіч адказаў? Правільна.
“Леанід, чым вам дапамагчы? — пытаецца Яўген зь Менску”. Пытаньні Неўзьліну зачытваў пляшывы ізраільскі сьветач сацыялёгіі. Мільярдэр крыху зьмяніўся з твару (інтэрнэт дазволіў глядзець відэатрансьляцыі, а плынь просьбаў даць грошы не спынялася паўтары гадзіны) і стомлена прамовіў:
— Патрэбныя людзі са сьвежымі ідэямі.
Ага, а я й ня ведаў!
Чаму так папулярныя “цыдулкі ў прэзыдыюм”, у чым іх цымус?
Мне здаецца, што гэта казка, якая нечакана стала быльлю з дапамогаю хайтэку.
Мара чалавецтва зьдзяйсьняецца: можна лёгка зьмяніць узрост, перакананьні, панізіць свой IQ (павысіць, на жаль, пакуль ніяк, працуе ў адзін бок — прыкра, вядома, але даводзіцца мірыцца), стаць шматдзетнай маці або трансвэстытам, які праходзіць курс гарманальнай тэрапіі, можна хварэць на невылечную хваробу і адразу ж ад яе вылечыцца — усё, практычна імгненна, адным росчыркам пяра, адной камбінацыяй клявіш, калі заўгодна. Выкладчыкам і вучням Акадэміі Хогвартс такое і ня сьнілася.
Біялягічны гадзіньнік цікае, гады бягуць, нехта наверсе дакладна мяне любіць. Вось я ўжо бягу ў офіс інтэрнэт-радыё адказваць на цыдулкі — збываюцца дзіцячыя мары. Журнальны столік, сучасны мікрафон, мяккі зручны фатэль, гарбата…
Я — цэлы сажань у плячах, блакітнавокі двухмэтровы бляндын. Працуе вэб-камэра, мяне рэальна бачаць мільёны карыстальнікаў сеціва. Вядома, ня бачаць, але магчымасьць такая ў іх ёсьць, Так што патэнцыял ня вычарпаны. Акрамя таго, побач — сымпатычная дзяўчынка-журналіст. Яна ні на каліва не падобная да зашпіленай на ўсе гузікі вядучай з той старой тэлевізійнай перадачы “Сустрэча ў тэлестудыі Астанкіна”. У яе вялікія сьмяшлівыя вочы, яна з шалёнай хуткасьцю ляскоча па клявіятуры кампутара, і на ёй — тоўсты дэмакратычны швэдар.
Перадача пачалася, мяне прадстаўляюць, раблю рукой у камэру і чакаю. Пытаньні пачынаюць надыходзіць з усіх куткоў плянэты. Яны валяцца з аські, са скайпу, з гуглтоку і яшчэ чортведама адкуль.
— Ці ёсьць у вас сваякі ў Белтрансгазе?
— Ці будуць на Беларусьфільме здымаць добрае кіно пра каханьне?
— Чаму паўсюль крызіс, а не таньнеюць кватэры ў Сухарава?
— Як будуць называць наступнага прэзыдэнта?
— Што рабіць з наступствамі глябальнага пацяпленьня на скрыжаваньні Сурганава і Якуба Коласа?
Я адчуваю сябе адказным за нешта вельмі вялікае і вельмі крохкае. За псыхічнае здароўе цэлай плянэты. Хочацца быць шчырым да канца. І я з усіх сіл стараюся з усімі падзяліцца ня толькі сваімі ведамі, але і заспакаяльным. Сьпяшайцеся. У мяне яшчэ засталося два пакункі.
Канец.
У раньнім дзяцінстве думаў: як жа цікава адказваць на чужыя цыдулкі! Глядзеў маленькі чорна-белы тэлевізар “Нёман”, захапляўся тым, што там рабілася, і страшэнна зайздросьціў. На экране — цяжкая заслона, нізкі журнальны столік з графінам вады, крыштальная шклянка, масіўны мікрафон, вядучая, падобная да ўчастковай лекаркі, часам справа ў кутку сцэны — раяль.
Невысокі лысы паэт у сьветлым пінжаку нетыповага пакрою з надзіва акуратнымі замшавымі латкамі на локцях грунтоўна тлумачыць прычыны гонкі ўзбраеньняў. Гарбаваты пісьменьнік у тоўстай аправе на вострым носе, крухмальны каўнерык рэжа горла, аўтарытэтна разважае пра буйную рагатую жывёлагадоўлю. Актор з мужным тварам энтузіяста-падрыўніка распавядае пра мэханізатараў Нечарназем’я, якія эстэтычна трацяць прытомнасьць на трагедыях Шэксьпіра.
Неверагодна разумныя людзі рабілі незабыўнае ўражаньне. Месца чорна-белага “Нёмана” заняў каляровы “Гарызонт”, а пытаньні ўсё сыпаліся.
Паэты адказвалі на цыдулкі пра разрадку напружанасьці, пісьменьнікі зь веданьнем справы прагназавалі ўраджай зерневых, акторы са сьлязьмі ўспаміналі пра калгасьніц (“…быў на гастролях у сыбірскім сяле, там цудоўныя, сьветлыя людзі…”), якія чытаюць Цютчава перад вечаровым даеньнем.
Кароткая біяграфія: Нарадзіўся ў Менску ў 1958 г. Скончыў фізыка-матэматычную школу, потым вучыўся ў БПІ. З трыццаці гадоў на дзяржаву не працую. Жанаты, люблю жонку і дачку. |
Спэцыялістка па марксысцка-ленінскай эстэтыцы Жогаль нэрвова грукала па катэдры і гістэрычна гарлала на ўсю вялізную, амаль на тысячу чалавек, аўдыторыю: “Аўтар запіскі — устаньце!”
Знайшла дзекабрыста, ага.
Мікіта Міхалкоў выступаў у актавай залі БДУ (Аляксандар Казулін быў тады яшчэ студэнтам мэхмату), ён прывёз паказаць некалькі ВГІК-аўскіх прац. Ужо тады быў вядомым рэжысэрам, атрымаў прэмію за “Няскончаную п’есу для мэханічнага піяніна” ў Сан-Сэбастыяне, купаўся ў інтэлігенцкай любові, лёгка сабраў залю і перад студэнцкім фільмам па матывах “Марсіянскіх кронік” Рэя Брэдбэры адказаў на пару пытаньняў.
Толькі што ў Мікіты Сяргеевіча цікавіліся пра Савелія Крамарава, які зьехаў з СССР. Пан рэжысэр карыкатурна вырачыў вочы і з кардонным сьмехам прамовіў:
— Цяпер у Галівудзе паболее прыдуркаватых.
Чаму я пішу ў блог Сяджу на дыеце і ўвесь час хачу есьці. Каб адцягнуць ад гэтага ўвагу — пішу ў блог. Памагае. |
Рэжысэр пачаў з традыцыйнага:
— Разумееце…
І панёс нешта нецікавае пра свабоду творчасьці і самавыяўленьне.
Мой калега потым зьедліва заўважыў: “Цябе ж не цікавяць іхнія адказы. Цябе цікавіць, як менавіта яны ня змогуць адказаць на твае пытаньні”. Пэўна, ён меў рацыю.
Прамінуў нейкі час — на жаль, досыць працяглы, — зьявіўся інтэрнэт, пачаліся гаворкі пра вялікую вёску, пра тое, што будучыня ўжо настала… Людзі сапраўды сталі бліжэй адзін да аднаго і сапраўды ўзьнікла магчымасьць даваць імгненную рэфлексію на чалавечую дурасьць. Акрамя таго, цяпер з аўтаравымі цыдулкамі маглі пазнаёміцца ўсе ахвотныя.
Што я найбольш люблю ў блогах Вялізную колькасьць пастоў, напісаных аднымі і тымі ж словамі. Нібы пісаў адзін чалавек, даваў адну і тую ж ацэнку, выплюхваў адны і тыя ж эмоцыі. Але нечакана прарываецца іншае, што ідзе ўразрэз з гнятучым, аднастайным енкам. Вось тут пачынаецца самае цікавае. Блог дазваляе зраўнаць аднастайныя пасты і альтэрнатыву, нават калі яна адзінокая. Вядома, гэта зусім ня значыць, што альтэрнатыва слушная, але яна відаць усім, яна даступная. |
— Як дакладна ты патрапіў! — удзячна трос ён маю руку, — як дакладна!
Няма ўжо ні таго амэрыканскага часопіса, ні аўтара артыкула, і прыяцель даўно ў вышуку, а вось актуальнасьць камэнтара ня страцілася. Днямі новы прэзыдэнт іхняй Інгушэціі заявіў, што Расею хочуць разваліць, гэтаксама як і СССР. Дык вось няхай ведае — я з 1998 году чакаю. Сам ня сплю і другім не даю.
Неўзабаве пайшла мода на онлайн-канфэрэнцыі. Палітыкі ўзялі на ўзбраеньне віртуальныя гутаркі з народам. Вядома, гэта ня так востра, як адчуць на сваім твары пырскі сьліны іхняга Жырыноўскага, але ўсё ж… хоць неяк… Дый пытаньні зьбіраюць з усяго сьвету…
— Скажыце, ці праўда, што вы габрэй? — паслаў я цыдулку Пуціну. — Калі “так”, то можаце не адказваць.
Чамусьці трапіў у сьпіс самых сьмешных пытаньняў, якія задаваліся іхняму тагачаснаму прэзыдэнту. Як выдумаеце, што іхні Ўладзімір Уладзіміравіч адказаў? Правільна.
“Леанід, чым вам дапамагчы? — пытаецца Яўген зь Менску”. Пытаньні Неўзьліну зачытваў пляшывы ізраільскі сьветач сацыялёгіі. Мільярдэр крыху зьмяніўся з твару (інтэрнэт дазволіў глядзець відэатрансьляцыі, а плынь просьбаў даць грошы не спынялася паўтары гадзіны) і стомлена прамовіў:
— Патрэбныя людзі са сьвежымі ідэямі.
Што я найбольш не люблю ў блогах. Запісы пра яду. Раздражняе шалёна! |
Чаму так папулярныя “цыдулкі ў прэзыдыюм”, у чым іх цымус?
Мне здаецца, што гэта казка, якая нечакана стала быльлю з дапамогаю хайтэку.
Мара чалавецтва зьдзяйсьняецца: можна лёгка зьмяніць узрост, перакананьні, панізіць свой IQ (павысіць, на жаль, пакуль ніяк, працуе ў адзін бок — прыкра, вядома, але даводзіцца мірыцца), стаць шматдзетнай маці або трансвэстытам, які праходзіць курс гарманальнай тэрапіі, можна хварэць на невылечную хваробу і адразу ж ад яе вылечыцца — усё, практычна імгненна, адным росчыркам пяра, адной камбінацыяй клявіш, калі заўгодна. Выкладчыкам і вучням Акадэміі Хогвартс такое і ня сьнілася.
Біялягічны гадзіньнік цікае, гады бягуць, нехта наверсе дакладна мяне любіць. Вось я ўжо бягу ў офіс інтэрнэт-радыё адказваць на цыдулкі — збываюцца дзіцячыя мары. Журнальны столік, сучасны мікрафон, мяккі зручны фатэль, гарбата…
Блогі, якія я раю паглядзець 1. Досыць цікавыя блогі на расейскамоўным сайце Бі-Бі-Сі. Сева Наўгародцаў і некалькі іншых. Гэта агульная старонка іхніх блогаў. 2. Карысна чытаць блог Гугл. 3, 4. Каго б я пэўна рэкамэндаваў: l_u_f_t і kilgor_trautt. |