Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нар’ян-Мар, 11 лютага


feduta

Юзэр feduta нарадзіўся з нуды ў той час, калі Аляксандар Фядута знаходзіўся ў Кіеве ў якасьці палітычнага гастарбайтэра. З той пары ён суправаджае Аляксандра ва ўсіх вандроўках, дазваляючы яму прысутнічаць у Беларусі хоць бы віртуальна. Праўда, для самога клона цень ягонага правобраза стварыў цэлы шэраг нязручнасьцяў. У прыватнасьці, юзэру feduta давялося адказваць і за выбары Лукашэнкі ў 1994 годзе, і за антыкарупцыйны скандал у беларускай апазыцыі 2001 году, і за ўсё астатняе, што здарылася задоўга да яго віртуальнага нараджэньня.


Знаёмы ўжо за гэтыя тры месяцы малюнак: прадавачка адчыняе дзьверы, каб калматы валачашчы сабака мог зайсьці ў краму. Мясную краму. І ён ляжыць на чыстай падлозе, усланай керамічнай пліткай, і ўціскаецца ў гэтую плітку, намагаючыся ўвабраць у сябе яе цяпло.

На вуліцы – мінус трыццаць пяць. Добры гаспадар такім надвор’ем сабаку на вуліцу ня выганіць.

Навошта я пішу блог

Блог я пішу, каб выгаварыцца. Ёсьць рэчы, якія па-за Беларусьсю нават публічна ня выгаварыш: ня тая мэтавая аўдыторыя. Інтэрнэт даў мне магчымасьць прысутнічаць дома ўвесь час. І заадно кантактаваць са сваімі чытачамі. Зразумець іх.
Людзі на вуліцу выходзяць. Яны тут жывуць, жыцьцё працягваецца, нягледзячы на тэмпэратурныя катаклізмы: трэба купляць ежу, лекі, хадзіць на працу, дзецям -- у школу. Вялікі калматы сабака таксама жыве тут. Але, у адрозьненьне ад людзей, яму няма куды сысьці нанач. Удзень, пакуль не падзьме пранізьлівы вецер, ён будзе грэцца ў сьнезе, увечары – у краме. А нанач нейкая добрая душа падапрэ цяжкія мэталічныя дзьверы ў пад’езьдзе, каб не адразу зачыніліся. Сабака – а як яго зваць? ніхто, мабыць, даўно ня зваў яго па імені – дык вось гэты сабака прасьлізьне ў пад’езд, дзе стаяць пяць ці шэсьць дзіцячых вазкоў, дзьверы зачыніць чалавек, які зойдзе за ім. А потым – раніцай – сабака гэты, ведаючы, што ягоны час у цяпле сканчаецца, зь першым жыхаром гэтага пад’езду, які выходзіць на працу, выйдзе на вуліцу – у сьнег.

Што я больш за ўсё люблю ў блогах

Апэратыўнасьць.
Тут увогуле багата сабак. Для дваццацітысячнай сталіцы расейскага Кувэйту – непрапарцыйна шмат.

Зразумела: выявілася, што з сабакам у доме жыць цяжка. Гаспадар выставіў яго за дзьверы і – больш не адчыніў. Сабака павыў, павыў... Але жыцьцё працягваецца.

Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

Непісьменнасьць і саманадзейнасьць.
Людзі аказваюцца дабрэйшыя да чужых сабакаў, чым да ўласных. Усе разам лягчэй пагаджаюцца з думкаю, што нічыйны бруднаваты валачашчы сабака можа спакойна спаць пасярод мясной крамы. Вось дзяўчынка адкусіла кавалак ад сардэлькі – і астачу кінула сабаку. Сабака, не прачынаючыся, пачуўшы толькі пах, прысунуўся да сардэлькі, у адзін глык зьеў яе -- і зноў замёр.

Мама не зрабіла дачцэ заўвагі. За што? За прыняцьцё ежы ў антысанітарных умовах? Дык халадно ж! Якія мікробы?

Пяць блогаў, якія я раю наведаць

1. sergeychaly

2. malishevskij

3. vokintrop

4. avmalgin

5. andorac.
Холад робіць людзей спакайнейшымі і ў чымсьці больш людзкімі. Калі б гэты валачашчы калматы сабака мог гаварыць, ён бы, хутчэй за ўсё, пацьвердзіў гэта.

Але ён гаварыць ня ўмее.

І я ніколі не даведаюся, як яму тут жывецца ўлетку. І ці цярпіць яго ўлетку прадавачка мясной крамы са смачнаю назваю “Бутэрброд”. Не даведаюся. Бо зіма сканчаецца, і з надыходам вясны паліттэхнолягі лятуць з расейскіх рэгіёнаў на поўдзень – дадому, да сям’і.

А сабакі ў мяне няма.

г. Нар’ян-Мар, 11 лютага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG