Урад агучыў плян прыватызацыі на 2008-2010 гады. Да продажу рыхтуюць больш за 500 аб’ектаў. Што дасьць гэта эканоміцы Беларусі? ТЭМА ДНЯ.
Поўны сьпіс прадпрыемстваў, прызначаных да продажу, надрукаваны на інтэрнэт-старонцы Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці. У сьпіс унесеныя 519 суб’ектаў гаспадараньня. Апроч таго, дзяржава прадасьць свае пакеты акцыяў 147 ужо створаных адкрытых акцыянэрных таварыстваў.
Калі адбудуцца першыя таргі, у зацікаўленых ведамствах пакуль што не гавораць. Але ў Дзяржаўным камітэце па маёмасьці ўдакладняюць, што падыход да кожнага прадпрыемства будзе шмат у чым індывідуальным, з улікам спэцыфікі таго ці іншага аб'екту. То бок адны заводы будуць прададзеныя з аўкцыёну, іншыя будуць рэалізаваныя па конкурсе ці па загадзя вызначаных умовах продажу. А самыя стратэгічныя пройдуць узгадненьне на самым высокім узроўні – праз санкцыю Аляксандра Лукашэнкі.
Прэм'ер-мініcтар Беларусі Сяргей Сідорскі падчас нядаўняга пасяджэньня Кансультацыйнай рады па замежных інвэстыцыях пры Савеце міністраў заявіў, што кіраўніцтва краіны ставіць перад беларускай эканомікай амбіцыйныя мэты:
"На бягучую пяцігодку ўрад краіны заплянаваў павялічыць інвэстыцыі ў асноўны капітал у намінальным вылічэньні больш чым у чатыры разы. У эканоміку краіны плянуецца інвэставаць больш за 80 мільярдаў даляраў. Супраць 20 мільярдаў, якія былі засвоеныя за мінулае пяцігодзьдзе".
Цяпер у рэйтынгу інвэстыцыйнай прывабнасьці Беларусь займае сьціплае 110 месца. Задача, акрэсьленая кіраўніком ураду, амбіцыйная – за некалькі гадоў трапіць у першую трыццатку.
“Газавая труба дапаможа прыватызаваць Беларусь”
Расейскі бізнэс ужо зацікавіўся беларускімі плянамі прыватызацыі. Наколькі рэальны маштабны прыход у Беларусь расейскага капіталу?
Працаўнікам “Азоту” належыць 0,036 працэнту акцый заводу
Адкрытае акцыянэрнае таварыства “Гродна Азот” створана ў 1963-м годзе, акцыянэрным стала ў 2002-м. Дзяржаве належыць каля ста адсоткаў статутнага капіталу.
Чыноўніца: "Простыя грамадзяне змогуць удзельнічаць у прыватызацыі"
Камэнтуючы пляны ўраду Беларусі, прадстаўніка Фонду дзяржмаёмасьці Дзяржаўнага камітэту ў справах маёмасьці Ірына Баркоўская заявіла, што рашэньні пра продаж пакетаў акцыяў будуць прымацца індывідуальна па кожным аб’екце, паведамляе БелаПАН.
К. Баравы: "Беларуская прыватызацыя – ліпа"
Расейскі палітык і бізнэсовец Канстанцін Баравы сумняецца, што абвешчаная беларускім урадам прыватызацыя прывабіць расейскі бізнэс.
На Магілёўшчыне прыватызуюць калгасы
На Магілёўшчыне да канца 2009 году зьбіраюцца акцыянаваць каля пяцісот прадпрыемстваў. Гэтую лічбу агучыў старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Барыс Батура.
Прыватызацыя пацягне за сабой скарачэньні працоўных
Чаго чакаць ад абвешчанай прыватызацыі радавым супрацоўнікам тых заводаў, на якіх будзе трымацца абноўленае прадпрыемства? Лідэр Свабоднага прафсаюзу Генадзь Быкаў прагназуе перадусім масавыя скарачэньні працоўных.
Прыватызацыя па прынцыпе “лахатрону”
Беларускія ўрадоўцы не стамляюцца паўтараць, што Беларусі, адрозна ад краінаў-суседзяў, у працэсе прыватызацыі ўдалося вытрымаць надзвычай удалую паўзу.
Даведка БелаПАН:
Дзяржаўная праграма разьдзяржаўленьня і прыватызацыі была прынятая Вярхоўным Саветам у 1993 годзе. Яна прадугледжвала прыватызацыю 70% асноўных фондаў прадпрыемстваў, у тым ліку бязвыплатную перадачу грамадзянам краіны 50% прыватызаваных аб’ектаў.
Найбольшая колькасьць (596) прадпрыемстваў была рэфармаваная ў 1994 годзе. Да канца 1998 г. было акцыянавана і прыватызавана 3 110 прадпрыемстваў.
У сакавіку 1998 году А.Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 3, якім уводзіўся мараторый на продаж акцыяў прыватызаваных ААТ.
На пачатак 2008 году ў Беларусі было рэфармавана 4 129 прадпрыемстваў.
Плян прыватызацыі на 2008-2010 гг.
Аляксандар Пасхавер: “Прыватызацыя ва Ўкраіне была скандальнейшай, чым у Расеі”
Прэзыдэнт украінскага Цэнтру эканамічных дасьледаваньняў Аляксандар Пасхавер аналізуе ў інтэрвію ўкраінскай службе нашага радыё прыватызацыйныя працэсы ва Ўкраіне і Расеі.
Да 2010 году ў Беларусі акцыянуюць 240 прадпрыемстваў
У Беларусі пачнецца масавая прыватызацыя?
Прыватызацыя Беларусі – усё на продаж расейцам?