Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыватызацыя па прынцыпе “лахатрону”


Беларускія ўрадоўцы не стамляюцца паўтараць, што Беларусі, адрозна ад краінаў-суседзяў, у працэсе прыватызацыі ўдалося вытрымаць надзвычай удалую паўзу.


Так, паводле віцэ-прэм'ера Ўладзімера Сямашкі, калі пры канцы 1990-х за кантрольны пакет акцыяў бабруйскай "Белшыны" патэнцыйныя інвэстары давалі 50 мільёнаў даляраў, то цяпер дзяржава разьлічвае атрымаць больш за 1 мільярд даляраў.

Колішні генэральны дырэктар канцэрну “Амкадор” Васіль Шлындзікаў перакананы: нельга ў прынцыпе параўноўваць тагачасную і цяперашнюю сытуацыі. Апроч таго, на першым этапе інвэстарам будзе прапанавана, хутчэй за ўсё, ня больш за 25% акцыяў у статутным фондзе. А гэта, на думку экспэрта, неістотна зьмяняе сытуацыю — кантроль над вытворчасьцю па-ранейшаму будзе ў руках дзяржавы:

“Усё ў сьвеце адносна. Цяжка сказаць, што было б з той жа “Белшынай” і колькі б атрымала дзяржава, калі б быў дадзены ход прыватызацыі і ўсё ішло, як і павінна было быць. Можа, “Белшына” да гэтага часу ўжо азалаціла б і сябе, і дзяржаву. Таму разавыя фінансавыя ўкладаньні — гэта вельмі адносная рэч. Важна іншае — каб падаткі ішлі ў бюджэт, каб працавала прадпрыемства, прадавала прадукцыю, карміла калектыў і г.д. Гэта важней.

Таму ўсё адносна — азалаціліся б мы раней ці не. Думаю, што мы не азалоцімся і цяпер. Бо калі хтосьці думае, што кінуцца інвэстары да нас са сваімі грашыма, дык той чалавек глыбока памыляецца. Бо нашы акцыянэрныя таварыствы — гэта, груба кажучы, арганізаваны “лахатрон”. Грошы акцыянэр уносіць, а пасьля ён бяспраўны — ні дывідэндаў, ні прыбыткаў, ні прадаць гэтыя акцыі немагчыма. І калі хто мяркуе, што сыстэма лахатрону можа існаваць вечна і вечна можна дурыць людзям галаву — то гэта памылковае меркаваньне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG