Згодна з плянам за тры гады будуць акцыянаваныя 240 прадпрыемстваў рэспубліканскай формы ўласнасьці. На 2008 год з гэтага сьпісу прыпадае 80 прадпрыемстваў, сярод іх ёсьць і буйныя, у прыватнасьці МАЗ.
Цікавасьць да акцыянаваньня беларускіх прадпрыемстваў выказваюць расейскія алігархі. У прыватнасьці МАЗ хоча прыватызаваць Алег Дзерыпаска.