Лінкі ўнівэрсальнага доступу

К. Баравы: "Беларуская прыватызацыя – ліпа"


Расейскі палітык і бізнэсовец Канстанцін Баравы сумняецца, што абвешчаная беларускім урадам прыватызацыя прывабіць расейскі бізнэс.


«Я разумею, што прыватызацыя, якая будзе праходзіць у Беларусі,-- гэта абсалютная «ліпа», імітацыя прыватызацыі. Проста цяпер узьнікла неабходнаьць зрабіць выгляд, што ў Беларусі магчымая прыватызацыя, ёсьць гатовасьць уводзіць элемэнты рынкавай эканомікі. Але насамрэч няма такой гатовасьці.

І тое, што адбываецца ў Беларусі вакол уласнасьці – на прадпрыемствах, у іншых праявах прыватнай уласнасьці, то гэта жахліва. Калі канфіскуецца ўсё, што заўгодна. Нават кіраўніка адносна пасьпяховага прадпрыемства могуць дзеля прафіляктыкі пасадзіць у турму. У Беларусі гэта было ўзята за практыку яшчэ да выпадку з Хадаркоўскім у Расеі. Гэта сапраўды апрабавана ў Беларусі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG