Па-другое, каб атрымаць дывідэнды, рабочыя мусяць самі дамагацца і паляпшэньня ўмоваў працы, і падвышэньня заробкаў:
“Калі гэтыя прадпрыемствы пяройдуць да прыватнікаў (а пераважна гэта будуць расейцы), трэба чакаць вельмі сур'ёзных скарачэньняў. Будуць скарачаць людзей, намагацца аптымізаваць колькасьць вырабленага прадукту з колькасьцю працоўных. А што тычыцца таго, ці будуць лепшыя ўмовы? Увогуле гэта ўсё будзе залежаць ад тых, хто на гэтых прадпрыемствах працуе. Але насамрэч у мяне няма ніякіх радасных спадзяваньняў, бо каб нешта паляпшаць, трэба патрабаваць, трэба дабівацца. Нашы людзі на сёньня ня ў стане гэта рабіць.
Ня ведаю, ці захавалася яшчэ на МАЗе маленькая арганізацыя Свабоднага прафсаюзу, а так усё зьліквідавана. Калі адбывалася прыватызацыя ў Польшчы, напрыклад, прадавалі інвэстару прадпрыемства, то карэйцы прапаноўвалі добрыя грошы, але казалі, што палякі павінны разьвязаць ім рукі. То бок каб была магчымасьць скараціць людзей, перапрафіляваць вытворчасьць. Яны прапаноўвалі 300 мільёнаў даляраў, а ўрэшце прадалі аўстрыйцам за 250 мільёнаў. Бо тыя паабяцалі цягам 5 гадоў нікога не скарачаць. Чаму так адбылося? Таму што быў моцны прафсаюз “Салідарнасьць”, які мог патрабаваць і дамагацца выкананьня вось такіх умоваў. У нас нічога гэтага няма: свабодным прафсаюзам ня далі разьвіцца, іх проста зьнішчалі. А ў дзяржаўных ніхто слова ня скажа”.