У расейскім горадзе Падольску непадалёк ад Масквы нарад паліцыі арганізаваў вулічную бойку.
Ні арганізатар, ні заказчык забойства расейскага апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова дагэтуль ня знойдзены.
У Кіеве каля Офіса прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага 26 лютага адзін з грамадзянаў Украіны спрабаваў учыніць акт самаспаленьня.
Першы выпадак інфікаваньня новым каранавірусам дыягнаставалі ў Паўднёвай Амэрыцы. Пра гэта паведамляе ВВС. Інфікаваны — гэта грамадзянін Бразыліі, які вярнуўся з Італіі.
Гульнара Карымава прапанавала ўладам Узбэкістану $ 686 млн у абмен на свабоду Напярэдадні ў сеціве зьявіўся ліст старэйшай дачкі першага прэзыдэнта Ўзбэкістану Гульнары Карымавай, якая адбывае турэмны тэрмін.
Два выпадкі заражэньня каранавірусам пацьверджаныя ў аўторак, 25 лютага, а Аўстрыі, у фэдэральнай зямлі Тыроль. Двое маладых людзей шпіталізаваныя пасьля прыезду з італьянскага рэгіёну Лямбардыя, заявіў прадстаўнік бальніцы ў Інсбруку.
Паводле стану на 25 лютага каранавірусам у Італіі заразілася 272 чалавекі. Свабода знайшла беларусаў, якія жывуць у Міляне і прыгарадах. Яны расказалі, што там робіцца.
На станцыі «Плошча Перамогі» мужчына трапіў пад цягнік мэтро. Мяркуецца, што ён быў нецьвярозы, паведамляе тэлеканал АНТ, спасылаючыся на відавочцаў.
Намесьнік міністра аховы здароўя заразіўся каранавірусам — аналіз пацьвердзіў вірус у яго целе, паведамляе AFP са спасылкай на дарадцу міністра. Агенцтва не паведамляе імя заражанага чальца ўраду.
Паводле Вэстэрбэке, сьледзтва ня мае сумненьняў, што ўдар па самалёце быў нанесены ракетай сыстэмы «Бук».
Паводле вайскоўцаў, удары наносіліся па пазыцыях тэрарыстычнай групоўкі «Ісламскі джыхад», дзе вырабляліся ракеты для удараў па Ізраілі.
Вайнштэйну пагражае зьняволеньне на тэрмін да 25 гадоў.
У нямецкім горадзе Фолькмарзэн кіроўца легкавога «Мэрсэдэса» ўехаў у карнавальнае шэсьце. Паводле сьведак, ніхто не загінуў, але пацярпелі ня менш як 10 чалавек. Сярод іх ёсьць дзеці.
Жан Ванье, заснавальнік L’Arche (Каўчэг) — фэдэрацыі рэлігійных супольнасьцяў, якія дапамагалі людзям з абмежаванымі інтэлектуальнымі магчымасьцямі, — сэксуальна выкарыстаў прынамсі шэсьць жанчынаў.
Абвінавачанаму пагражае працяглы тэрмін зьняволеньня або сьмяротнае пакараньне.
Невядомыя размалявалі адзін з вагонаў новага цягніка «Штадлер» для менскага мэтро. Здымак даслала ў рэдакцыю Tut.by чытачка.
Падозраньне на каранавірус у грамадзянкі Кітаю, якую зьнялі зь цягніка «Кіеў-Масква» на мяжы з Расеяй, не пацьвердзілася. Вагон, які адчапілі ад цягніка і ізалявалі на некалькі дзён, вярнулі ў Кіеў, папярэдне дэзынфікаваўшы.
9 чалавек загінулі 23 лютага ў паўднёва-усходнім раёне Турэччыны ў выніку землятрусу.
Сваякі кажуць, што ў яго нібыта выпадкова стрэліў на паляваньні старшыня Докшыцкага райвыканкаму Алег Пінчук. Алег Пінчук адмовіўся камэнтаваць здарэньне. Але вядома, што ён не затрыманы.
34-гадовага Ўладзіслава Цімашчука вінавацяць у пагрозах турэмшчыкам у ЗША і перасылцы ў каліфарнійскую турму «таксычных рэчываў у якасьці зброі».
Міністар унутраных справаў Нямеччыны Горст Зээгофэр назваў забойства 11 чалавек у горадзе Ганаў 19 лютага «расісцкія матываваным тэрарыстычным актам».
У лютым 2019 году ў Курапатах была разбураная «лава Клінтана» — мэмарыяльная пліта з надпісам па-беларуску і па-ангельску, якую прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан падчас візыту ў Беларусь у 1994 годзе перадаў у дар беларускаму народу ад народу ЗША.
Колькасьць хворых на каранавірусную інфэкцыю Covid-19 у Кітаі складае 75 тысяч 465 чалавек, паведамляе Нацыянальная камісія здароўя.
Зь мячэці ў шпіталь даставілі чалавека з множнымі нажавымі ранамі.
Міністэрства замежных справаў Грузіі ўсклала на расейскую вайсковую выведку адказнасьць за маштабную кібэратаку на грузінскія сэрвэры і вэб-сайты ў кастрычніку летась.
Рассельгаснагляд зноў выявіў парушэньні вэтэрынарна-санітарных патрабаваньняў у прадуктах зь Беларусі.
Нямецкая паліцыя заявіла, што забойства як мінімум дзевяці чалавек у двух інцыдэнтах, зьвязаных са зброяй у горадзе Ганаў недалёка ад Франкфурту-на-Майне, мела «ксэнафобскія матывы».
Карпарацыя пачала расьсьледаваньне і праверку самалётаў, якія чакаюць адпраўкі да заказчыка.
Раней міністар міністар унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў паведамляў, што украінскім самалётам плянуюць эвакуаваць 25 замежных грамадзян, у тым ліку аднаго грамадзяніна Беларусі. Аднак амбасада Беларусі ў Кітаі гэтай інфармацыі не пацьвердзіла.
Ехала з хуткасьцю 126 км/г там, дзе ёй можна было толькі 70. Ня справілася з кіраваньнем, выехала на сустрэчную, ўрэзалася ва ўсёдарожнік.
Незалежная выбарчая камісія Аўганістана абвясьціла фінальныя афіцыйныя вынікі выбараў прэзыдэнта, якія адбыліся 28 верасьня. Дзеючы прэзыдэнт Ашраф Гані пераабраны на другі пяцігадовы тэрмін з вынікам 50,64%. Прэм’ер Абдула Абдула заняў другое месца і атрымаў 39,52%.
Свабодзе стала вядома, што настаўніца ня будзе больш працаваць у гімназіі №71. Пра такое рашэньне яна паведаміла кіраўніцтву, але афіцыйна пакуль знаходзіцца на бальнічным.
Паліцыі польскага гораду Торунь удалося вызначыць асобы нападнікаў на расейскамоўную кампанію. Здарэньне адбылося 9 лютага. Сярод зьбітых быў і грамадзянін Беларусі.
Усяго на карантынным лайнэры Diamond Princess заражэньне каранавірусам дыягнаставалі ў 355 чалавек. На борце знаходзяцца больш за 3500 чалавек.
Маці дзяўчынкі лічыць, што дзіця заразілі ў адной з установаў аховы здароўя. Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу.
У Францыі памерла турыстка з КНР, стаўшы першай ахвярай небясьпечнага каранавірусу ў Эўропе, паведамляе ВВС.
Іран не валодае тэхнічнымі магчымасьцямі для расшыфроўкі інфармацыі з чорных скрыняў зьбітага пад Тэгеранам пасажырскага «Боінга» «Міжнародных авіяліній Украіны».
Турэччына ў адказ абвінаваціла Дамаск у крывадушнасьці.
Беларускія аматары падарожжаў аўтастопам прыехалі ў Кітай 8 студзеня, а 6 лютага ў іх скончыўся тэрмін бязьвізавага знаходжаньня (30 дзён) у Кітаі. Наземную мяжу закрылі. На самалёт грошай няма. За 7 дзён «пратэрміноўкі» беларускім грамадзянам пагражае штраф — 70 даляраў за дзень.
Колькасьць загінулых у выніку міжэтнічных сутыкненьняў у казахстанскай правінцыі Жамбыл, якія адбыліся на мінулым тыдні, вырасла да 11. Сярод рэшткаў разбуранага ў выніку сутыкненьняў камэрцыйнага будынка ў пасёлку Масанчы знайшлі неідэнтыфікаванае абгарэлае цела.
Бізнэсмэна Сяргея Кананенку затрымалі ў Беларусі разам з дырэктарам Беларускай цукровай кампаніі Дзьмітрыем Кірылавым — паведамілі Радыё Cвабода ў КДБ.
Айсултан Назарбаеў, унук першага прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева, папрасіў палітычнага прыстанішча ў Вялікай Брытаніі. Як патлумачыў ён у сацыяльных сетках, — з прычыны ціску, які на яго робіць сям’я.
Ён таксама прыгразіў атакай на сырыйскія ўрадавыя войскі ў выпадку новых нападаў на турэцкіх вайскоўцаў.
Яму вынеслі прысуд па справе аб вымаганьні грошай.
Больш за палову супрацоўнікаў дарожнай паліцыі Мальты былі арыштаваныя 11 лютага па падазрэньні ў фальсыфікацыі зьвестак наконт звышурочнай працы.
11 лютага ў Чыгуначным РАУС Гомля адбылося надзвычайнае здарэньне з гібельлю чалавека. Пакуль вядома, што ў адным з кабінэтаў застрэліўся з паляўнічай вінтоўкі мясцовы жыхар.
Старшыня Асацыяцыі беларусаў Швайцарыі Аляксандар Сапега сказаў Свабодзе, што Юрыя Гараўскага не чакае крымінальны перасьлед за прызнаньне ў саўдзеле ў забойстве зьніклых палітыкаў.
Увечары ў суботу, 8 лютага, каля гомельскай кавярні «The Box 99» двое мужчын зьбілі дырэктара гэтай самай кавярні, які заступіўся за дзьвюх дзяўчат.
Паводле стану на 11 лютага, каранавірус стаў прычынай сьмерці больш за 1000 чалавек. Яго сьмяротнасьць склала прыблізна 2% ад усёй колькасьці хворых.
У Сыднэі і бліжэйшых аўстралійскіх гарадах прайшлі моцныя дажджы. Яны патушылі лясныя пажары, якія працягваліся зь верасьня мінулага году.
Загрузіць яшчэ